Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)


 

 

 

 



Мэты суб'ектаў уніі. Артыкулы-умовы уніі



Мэты суб’ектаў уніі: Кіеўскай мітраполіі і папства - не супадалі.Ва ўмовах разгулу ў ВКЛ у 70–90-я гады антылюблінскіх настрояў некаторыя яго дзяржаўныя дзеячы (Л.Сапега) намерваліся з дапамогай царкоўнай уніі заха­ваць рэлігійную асобнасць сваёй краіны ў саюзе з каталіцкай Польшчай. Пэўныя духоўныя і свецкія колы разарванага Люблінскай уніяй на часткі Вялікага княства Літоўскага ўбачылі ў царкоўным яднанні шлях да духоўнага адраджэння белару­ска-ўкраінскага грамадства і ўмацавання яго культурна-рэлігійнай асобнасці ў праваслаўна-каталіцкім атачэнні. Яны ішлі на унію з Рымам як годны партнёр, на роўных, будучы пазбаўленыя камплексу непаўнавартасці сваёй царквы. У Рыме унію разглядалі інакш – як уключэнне прыняцце беларускага і ўкраінскага народаў у лона ка­таліцкай царквы. Зразумела, бачанне уніі Рымам адрознівалася ад яе разумення мясцовымі хрысціянскімі лідэрамі, якія зыходзілі з прынцыпу роўнасці спавяданняў. Калі праграма Пятра Скаргі прадуг­леджвала царкоўную і культурна-рэлігійную уніфікацыю беларуска-ўкраінскага свету на каталіцкі лад (прызнанне дагматыкі, адмова ад царкоўнаславянскай мовы, крытыка праваслаўных абрадаў), то унія для Іпація Пацея не азначала кардынальнай ломкі традыцый. Таму і тады, і цяпер унія ўспрымаецца па-рознаму: як саюз і як інкарпарацыя.

Дагматычныя, абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыдычныя асновы і статус уніяцкай царквы вызначаны выпрацаванымі ў 1590-1595 гг. кіеўскім мітрапалітам і епіскапамі “берасцейскімі артыкуламі” (іх 33) , прызнанне якіх папам і каралём было ўмовай заключэння уніі. Артыкулы-умовы уніі былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю праваслаўнай царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцця і мелі выразную нацыянальна-ахоўную скіраванасць. Яны агаворвалі дзяржаўныя гарантыі памеснасці уніяцкай царквы, стваралі перашкоду яе лацінізацыі і паланізацыі, прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага касцёла, павышэнне сацыяльнага статуса епіскапата, захаванне ўсходне-візантыйскай традыцыі.

На працягу 1590-1595 г.тепіскапатам былі распрацаваны некалькі варыянтаў артыкулаў-умоў уніі. 1 чэрвеня 1595 г. мітрапаліт і 6 епіскапаў (I. Пацей, К. Тарлецкі, Л. Пяльчынскі, Г. Балабан, Дз. Збруйскі, І.Гогаль) склалі канчатковы варыянт артыкулаў-умоу, на якіх яны згодны аб'яднацца з Рымскай царквой. Яны і сталі знакамітымі “берасцейскімі артыкуламі”. У артыкулах пастыры патрабавалі ад свецкай і духоўнай вярхоўных уладаў забяспечыць ім:

- вызнанне нейтральнага для абодвух цэркваў сімвала веры (Святы Дух зыходзіць ад аднаго пачатку - Бога Айца і праз Сына)

- захаванне нязменнымі ўсіх святаў, абрадаў, цырымоній і звычаяў Усходняй царквы;

захаванне старадаўняга звычаю выбару епіскапаў клірам;

- прызначэнне на пасады свяшчэннаслужыцеляў толькі "русінаў" усходняга абраду,

- прадстаўленне месцаў у сенаце для мітрапаліта і епіскапаў;

- ахову ад небласлаўлёных лістоў з Грэцыі;

- забарону свяшчэннадзейнасць духавенству, не згоднаму на унію;

- забарону пераходу уніятаў у лацінскі абрад;

- дазволу шлюбу між уніятамі і лацінянамі;

- вяртанне царкоўнай маёмасці, права распараджацца ёю толькі са згоды епіскапаў і капітулаў;

- рэальную ўладу епіскапаў, а не патронаў над цэрквамі;

- захаванне звычаю падпарадкаванння манастыроў сваім епархіяльным архіерэям;

- уключэнне двух сваіх дэпататаў у члены трыбунальнага суда;

-ураўнаванне уніяцкага духавенсгва ў правах з лацінянамі;

-права мець семінарыі і школы грэчаскай і" рускай " мовы, друкарні з
епіскапскай цэнзурай.

С. В. Марозава


Пытанне 14

Падрыхтоўка царкоўнай уніі. Берасцейскія саборы 1596 г.

Падрыхтоўка царкоўнай уніі.

Унійныя настроі, якія то ажывалі, то затухалі ў ВКЛ з часоў Крэўскай уніі 1439 г., з новай моцнай сілай выявіліся ў 80–90-я г. ХVI ст. Адыгралі сваю ролю і палітыка Рыма, дзе з канца 1560-х г. выкрышталёўвалася думка аб уніі з усёй усходнеславянскай праваслаўнай царквой , і посттрыдэнцкае адраджэнне каталіцкай царквы, звязанае з дзейнасцю езуітаў, і палітыка ўрада новаўтворанай Рэчы Паспалітай, накіраваная на стварэнне адналітнай монаканфесійнай дзяржавы. Але галоўным фактарам падрыхтоўкі і заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі стала дзейнасць кіраўніцтва Кіеўскай мітраполіі – іерархаў беларуска-украінскай царквы па пошуку шляхоў яе вываду з глыбокага крызісу, у якім яна апынулася царква ў другой палове ХVI ст. (неадукаванасць духавенства, негатыўныя з'явы праз сістэму патранацтва, аслабленне праз уплыў пратэстантызму і інш.). Улада канстанцінопальскай патрыярхіі над царквою ў Княстве была намінальнаю. У 1589 г. ў Маскве быў заснаваны патрыярхат і прэтэнзіі Расіі на падпарадкаванне сваёй уладзе ўсіх усходнеславянскіх праваслаўных вернікаў узраслі з большай сілай. Не выпадкова на наступны год кіраўніцтва Кіеўскай мітраполіі распачало падрыхтоўку да заключэння уніі з рымскай царквой.

На штогадовых саборах, нарадах і перамовах, у розных пастановах і палемічнай літаратуры выкрышталёўваліся змест і аблічча новай версіі хрысціянства, акрэсліваліся патрабаванні да дзяржаўных улад Рэчы Паспалітай і Ватыкана, пры ўмове выка­нання якіх кіраўніцтва праваслаўнай царквы згаджалася прыступіць да уніі. Яе рэлігійныя і грамадска-палітычныя ўмовы фармаваў беларуска-ўкраінскі епіскапат, а не навязваў ні двор Жыгімонта ІІІ Вазы, ні папская нунцыятура ў Польшчы, ні апостальская сталіца.

Адразу ж паўстала пытанне аб гарантыях забеспячэння самабытнага аблічча, асобнасці, правоў і прывілеяў сваёй царквы. Ужо ў першай дэкларацыі аб уніі, падпісанай у Берасці 24 чэрвеня 1591 г., епіскапат агаварыў нязменнасць і непа­рушнасць цырымоній, абрадаў і ўсяго царкоўнага ладу, якія здаўна ўтрымлівае ўсходняя царква. У 1594 г. ён пацвярджае жаданне і згоду падпарадка­вацца папе рымскаму, «только поправивши некоторых певных артыкулов, которые соединению перешкажали, [а ўсё астатняе] абы по старому было». Відавочна, што ён абараняў сваю сістэму каштоўнасцяў. Заходняя пазіцыя навяз­вання нераўнапраўнага саюза была разбіта на перамовах 1590–1596 г.

Такім чынам, 24 чэрвеня 1591 г. на саборы луцкі епіскап Кірыла Тарлецкі, львоўскі Гедэон Балабан, пінскі Лявонцій Пяльчынскі, холмскі Дзмітрый Збруйскі падпісалі першы акт аб гатоўнасці прызнаць сваім вярхоўным пастырам рымскага першасвятара з умоваю забеспячэння актамі з боку папы рымскага непарушнасці ўсіх цырымоній і абрадаў усходняй царквы і з боку караля - зацвярджэнні прывілеяў і ўмоў- артыкулаў. У адказ на гэту заяву чатырох епіскапаў кароль Жыгімонт III 18 мая 1592 г. выдаў грамату, у якой абяцаў аказаць падрымку унійным намерам пастыраў.

Справа падрыхтоўкі міжцаркоўнага пагаднення значна актывізавалася з уступленнем на берасцейска-уладзімірскую кафедру Іпація Пацея. Ён стаў галоўным “архітэктарам” Берасцейскай уніі. 2 снежня 1594 г. кіеўскі мітраталіт Міхаіл Рагоза і 5 епіскапаў саборную грамату аб уніі.

За гэтыя гады епіскапатам былі распрацаваны некалькі варыянтаў артыкулаў-умоў уніі. 1 чэрвеня 1595 г. мітрапаліт і 6 епіскапаў (I. Пацей, К. Тарлецкі, Л. Пяльчынскі, Г. Балабан, Дз. Збруйскі, І.Гогаль) склалі канчатковы варыянт артыкулаў-умоу, на якіх яны згодны аб'яднацца з Рымскай царквой. Яны і сталі знакамітымі “берасцейскімі артыкуламі

У чэрвені 1595 г. усімі ўладыкамі праваслаўнай царквы ВКЛ было падпісання саборнае пасланне рымскага папу, у якім іерархі заявілі аб сваёй гатоўнасці разам са сваёй пастваю ўступіць у саюз з рымскаю царквою і прызначыць папу сваім вярхоўным пастырам пры ўмове захавання за уніятамі ўсіх дагматаў веры, таінстваў і абрадаў усходняй царквы.

У верасні 1595 г. Жыгімонт III апублікаваў маніфест да ўсіх насельнікаў ВКЛ, у якім паведамляў аб рашэнні праваслаўных іерархаў пайсці на унію з Рымам і заклікаў хрысціянаў усходняй царквы паследаваць іх прыкладу.

15 лістапада 1595 г. К. Тарлецкі і I. Пацей прыбылі ў Рым. Яны перадалі папе саборную грамату ад 1 чэрвеня 1595 г., саборнае пасланне ад 12 чэрвеня 1595, лісты ад караля і лацінскіх іерархаў. Прывезеныя дэлегатамі царкоўныя дакументы былі адпраўлены на разгляд кангрэгацыі кардыналаў і начальнікаў інквізіцыі. 23 снежня адбылася ўрачыстая аўдыенцыя. Прысутнічаў сам папа, усе 33 члены калегіі кардыналаў, многія архіепіскапы, епіскапы і прэлаты, паслы з Францыі і іншых земляў і т.д. 21 студзеня 1596 г. у буле-канстытуцыі папа дазволіў уніятам захоўваць нязменнымі ўсе абрады і цырымоніі ўсходняй царквы, у тым ліку і вызначэнне падчас набажэнства праваслаўнага сімвала веры.

 



Просмотров 702

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.su - 2024 год. Все права принадлежат их авторам!