![]()
Главная Обратная связь Дисциплины:
Архитектура (936) ![]()
|
Фальклорная экспедыцыя, культурна-асветная арганізацыя, фальклорныя зборнікі, народны хор, рэпертуар, апрацоўкі народных песень
Лекцыя 2. Народнахаравая творчасць Рыгора Раманавіча Шырмы План лекцыі Характарыстыка творчасці Р. Р. Шырмы. Роля Р. Р. Шырмы ў развіцці харавога мастацтва Беларусь Першыя фальклорныя зборнікі Р. Р. Шырмы. Значэнне чатырохтомнага і двухтомнага выданняў беларускіх народных песен і апрацовак Р. Р. Шырмы ў развіцці народна-песеннай творчасці Беларусі. Мэта Пазнаёміць студэнтаў з фальклорна-харавой творчасцю Р. Р. Шырмы і паказаць яе ўплыў на развіццё песенна-харавога выканальніцтва Беларусь Ключавыя паняцці Фальклорная экспедыцыя, культурна-асветная арганізацыя, фальклорныя зборнікі, народны хор, рэпертуар, апрацоўкі народных песень. Рыгор Раманавіч Шырма ўвайшоў у гісторыю беларускай культуры як фалькларыст, музыкант, педагог, стваральнік і кі- раўнік Дзяржаўнай капэлы Беларусі, грамадскі дзеяч. 3 мала- дых гадоў Р. Р. Шырма захапляўся народнай песняй і стараўся яе запісваць, дзе толькі мог. За сваё жыццё Шырма сабраў да пяці тысяч узораў беларускіх народных песень, казак і пры- казак, загадак і прымавак. Нарадзіўся ён 21 студзеня 1892 г. у вёсцы Шакуны Пружан- скага павета Гродзенскай губерні. У 1905 г. паступіў у Пру- жанскае гарадское вучылішча. У час вучобы займаўся выву- чэннем літаратуры, замежных моў, захапляўся ігрой на музыч- ных інструментах, спевамі. У 1907 г. здзейсніў сваю першую фальклорную экспедыцыю ў мястэчка Белавеж. Закончыўшы вучылішча, у 1910 г. паступае на двухгадовыя педагагічныя курсы пры гарадскім вучылішчы ў Свянцянах, дзе працягвае музычную і літаратурную адукацыю, а таксама працягвае за- пісваць народныя песні. Тут Р. Р. Шырма стварае хор. У 1918 г. скончыў Седлецкі настаўнік інстытут, які падчас Першай сусветнай вайны быў эвакуіраваны ў Яраслаўль з Польшчы. Там Шырма працуе выхавацелем, займаецца арганізацыяй харавога таварыства імя I. Глазунова, арганізоўвае студэнцкія хары, канцэрты. Так пачынаецца дзейнасць Рыгора Раманавіча Шырмы як дырыжора хору.
У 1922 г. Р. Р. Шырма вяртаецца з сям’ёй у г. Пружаны, які ў ШІІ час уваходзяць у склад Польшчы. Ён хоча займацца сваей іііпГііміійпрацай, выкладаць літаратуру, музыку, але мясцовая Умниц не дае яму такой магчымасці па той прычыне, што ён И) парус і не хоча змяніць сваю нацыянальнасць. У канцы таго + года Шырма пачынае працаваць кіраўніком хору сабора Анимандра Неўскага ў Пружанах. Адначасова ён арганізоўвае цор Iпружанскай інтэлігенцыі, які выконвае творы кампазі- мрмў-класікаў. I рамадская дзейнасць Р. Р. Шырмы звязана ў першую чарту • Гавирыствам беларускай школы (ТБШ), культурна-асветнай артйнізацыяй, якая існавала ў Заходняй Беларусі ў 1921-1937 гг. I овкратаром якой з’яўляўся Р. Р. Шырма. Гэтая арганізацыя адыграла значную ролю ў нацыянальна-вызваленчым руху Іпчодпяй Беларусі. У 1928 г. 430 гурткоў ТБШ аб’ядноўвалі Полин за 30 тысяч членаў - пераважна сялян і вясковую монад о. Дзейнічалі 12 акруговых упраў ТБШ: у Баранавічах, І.і-пастоку, Вілейцы, Гародні, Глыбокім, Косаве, Лідзе, Міры, I Ішшгрудку, Слоніме, Свіслачы, Вільні. Таварыства беларускай школы разгарнула шырокую куль- іурна-асветніцкую работу. Яго ўдзельнікі арганізавалі збор н*йў насельніцтва аб адкрыцці новых беларускіх школ, абара- ІІІІЛІ існуючыя школы, дапамагалі ўтрымліваць беларускія і імназіі, адкрывалі клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, арганізоў- йнна гурткі мастацкай самадзейнасці, народныя хары. I аварыства мела свае друкаваныя органы: «Бюлетэнь ТБШ», Часопіс «Беларускі летапіс» і газету «Шлях». Арганізатарам, мыдаўцом і актыўным аўтарам «Беларускага летапісу» быў Р Р. Шырма. Ён напісаў шмат цікавых артыкулаў для часопіса, йкія потым увайшлі ў зборнік публіцыстычных твораў «Песня душа народа». За час свайго існавання ТБШ арганізавала каля паўтары ты- сячы канцэртаў і спектакляў. Найлепшыя хары пры ТБШ былі У Вілейцы, Навагрудку, вёсцы Заполле Навагрудскага павета, иёсках Ярэмічы і Новы Свержань Стаўбцоўскага павета, вёсцы Мялікія Грынкі Ваўкавыскага павета, Беластоку і мястэчку Га- радок Беластоцкі. У той час задачай кіраўнікоў хароў было ўзаемнае знаёмства, абмен думкамі праз часопіс «Беларускі летапіс», удасканальванне, абнаўленне свайго рэпертуару (ноны рэпертуар друкаваўся ў кожным нумары часопіса) і падрых-
тоўка на месцах да арганізацыі агульнага свята беларускай песні. ГІадрыхтоўка да свята беларускай песні ішла на працягу года. Г эта свята павінна было паказаць беларускую народную песню ва ўсёй яе прыгажосці, адлюстраваць глыбіню і мудрасць, яе эстэтыку. Вельмі важнае значэнне Р. Р. Шырма надаваў арганізацыі народных хароў. Да гэтай справы ён заклікаў усіх працаўнікоў культурна-грамадскіх устаноў у вёсках і мястэчках. Прыкладам жа была Вільня - цэнтр, сэрца Заходняй Беларусі. Р. Р. Шырма з энтузіязмам займаўся любімай справай. У 1929 г. ён стварыў хор у сценах беларускай гімназіі ў Вільні. А праз два гады, у 1931 г., пачаў жыццё яшчэ адзін калектыў, кіраўніком якога стаў Рыгор Раманавіч, - хор Беларускага саюза студэнтаў. Гэты цудоўны калектыў, у склад якога, акрамя студэнтаў, увай- шла рабочая і вучнёўская моладзь, існаваў да 1939 г. пры Віленскім універсітэце. Трэба адзначыць, што хор гірацаваў у цяжкіх умовах са- цыяльнага і нацыянальнага ўціску з боку ўлад тагачаснай Польшчы, і яго дзейнасць па прапагандзе беларускіх народных песень мела вялікае культурнае і палітычнае значэнне ў той час. Рыгор Раманавіч гаварыў, што польскае радыё трымалася погляду, што народная беларуская песня - тэта нешта такое простае, мужыцкае, нецікавае, што «панам не выпадае гэтым нават займацца. Колькі дэлегацый хадзілі да дырэктара вілен- скай «розгаласні», пачынаючы з 1928 г., але ніякія довады і запрашэнні паслухаць беларускі хор не дапамагалі! Так справа цягнулася да 1934 г., калі першы раз быў дапушчаны да вілен- скага радыё наш хор. Лёд быў зламаны - хор зрабіў вялікае ўражанне. Але на гэтым справа спынілася зноў на цэлы год. Толькі ў 1935 г. хор быў запрошаны на радыё як дадатак да нейкай прадмовы аб песнях «нашага ладу», а не як самастой- ная культурная адзінка беларускага народа» [39]. Хор Беларускага саюза студэнтаў вёў насычанае канцэртамі жыццё. Яго ўдзельнікі выступалі з сольнымі канцэртамі ў гуртках ТБШ, у Віленскай беларускай гімназіі, хор гіастаянна ўдзельнічаў у святкаванні беларускай грамадскасцю юбілей- ных дат, у тым ліку 50-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, 25-годдзя заснавання Першай беларускай трупы
I.Буйніцкага, а таксама Дзён беларускай культуры, вечароў бе- Ларускай паэзіі і песні, этнаграфічных канцэртаў. Выступленні хору часта суправаджаліся лекцыямі. На этнаграфічным кан- цэрце ў Віленскім універсітэце з лекцыяй «Аб беларускай мнроднай песні» выступіў Р. Р. Шырма. Рэпертуар хору быў вельмі цікавым і разнастайным. Аснову иго складалі беларускія народныя песні ў апрацоўках рускіх і бсларускіх кампазітараў: Л. Рагоўскага, К. Галкоўскага, А. Гра- чанінава, А. Нікольскага, М. Аладава і інш. Народныя песні з рэпертуару хору Беларускага саюза сту- дэнтаў перыядычна публікаваліся ў «Беларускім летапісе». 15 песень былі ўключаны ў зборнік «Наша песня», апубліка- паны Р. Р. Шырмам у 1938 г. Хор не абмяжоўваўся выкананнем апрацовак народных песень. Пад кіраўніцтвам Р. Р. Шырмы калектыў выконваў скла- даныя творы рускіх кампазітараў (А. Архангельскага, В. Калін- нікава, Ц. Кюі, П. Чайкоўскага, П. Часнакова і іншых), што сведчыла аб яго высокім прафесійным узроўні. Шырма добра разумеў, якое месца ў гісторыі народа займае мастацкая культура, у прыватнасці народная песня. Ён імкнуў- ся паказаць народную песню як форму праяўлення нацыяналь- п ага характару. Рыгор Раманавіч Шырма быў у ліку першых беларускіх дзеячаў, якія выступалі за адраджэнне народнай песні і мовы свайго народа. Свае намаганні ён накіроўваў на збіранне бела- рускіх народных песень і на стварэнне рэпертуару для аматар- скіх і прафесійных харавых калектываў, а таксама на папуля- рызацыю беларускай народнай песні сродкамі харавога мастацтва. 3 1907 г. па 1937 г. Р. Р. Шырма сабраў і запісаў болыл за 1000 народных песень. Ва ўсіх раёнах Заходняй Беларусі ён стараўся арганізаваць народныя хары, якія выконвалі б бела- рускія народныя песні ў высокамастацкіх апрацоўках, і гэтым садзейнічаў іх папулярызацыі. Да сваёй работы ён далучыў віленскіх педагогаў і кампазітараў К. Галкоўскага і Ф. Уладзі- мірскага. У 1932 г. Рыгор Раманавіч наладжвае творчыя сувязі з рускім кампазітарам А. Грачанінавым, а ў 1938 г. - з украін- скімі кампазітарамі А. Кошыцам і М. Гайвароўскім. Першы зборнік Р. Р. Шырмы «Беларускія народныя песні» выйшаў у 1929 г. у Вільні. У тэты зборнік увайшлі 34 апра- цоўкі беларускіх песень, зробленыя К. Галкоўскім, А. Грачані-
навым, М. Анцавым і Ф. Уладзімірскім. У невялікай прадмове аўтар ахарактарызаваў гэтыя песні, адзначыў іх гістарычнае значэнне і мастацкую прыгажосць, ролю беларускай народнай песні ў духоўным жыцці народа. Выхад зборніка стаў з’явай у культурным жыцці заходніх беларусаў, з яго пачынаецца нотаграфія высокіх мастацкіх апрацовак беларускіх народных песень. У тым жа 1929 г. у «Беларускім календары» Р. Р. Шырма друкуе шэсць тэкстаў песень гадавога круга - сваю першую фальклорную падборку, і ў нарысе «Народная песня» заклікае збіраць народныя песні. За перыяд з 1928 г. па 1938 г. ён у розных часопісах змяшчае некалькі новых апрацовак беларускіх народных песень А. Гра- чанінава, А. Свешнікава, А. Нікольскага, М. Гайвароўскага, К. Паплаўскага і іншых кампазітараў. У 1938 г. выйшаў новы зборнік, падрыхтаваны Р. Р. Шыр- мам. Зборнік меў назву «Наша песня», у яго ўвайшлі 15 апрацовак з рэпертуару хору, якім кіраваў аўтар. У 1939 г. горад Вільня адыходзіць у склад Літвы. Цэнтрам Заходняй Беларусі становіцца Беласток, куды пераязджае і Шырма. У 1939 г. Р. Р. Шырму даручаюць стварыць першы ў яго жыцці прафесійны калектыў - Беларускі ансамбль песні і танца. Пры стварэнні гэтага калектыву Шырма выбраў адну з найскладанейшых формаў харавых спеваў - капэлу, паставіў- шы перад сабой задачу дасягнуць сродкамі прафесійнага мас- тацтва тых жа вяршынь, да якіх узнялася беларуская народная песня ў мастацтве вуснай традыцыі. У час вайны Р. Р. Шырма са сваім калектывам даў больш за тысячу канцэртаў. У 1944 г., пасля вызвалення Беларусі, ансамбль пачаў пра- цаваць у Гродне. У 1949 г. калектыў пад кіраўніцтвам Р. Р. Шыр- мы быў прызнаны лепшым харавым калектывам у СССР. У 1950 г. ансамбль песні і танца рэарганізуецца, цяпер ён Дзяр- жаўны хор БССР і праз два гады пачаў працаваць у Мінску. У 1952 г. калектыў атрымлівае звание акадэмічнага. У 1949 г. Р. Р. Шырму прысвойваюць ганаровае звание «Народны артыст БССР», а ў 1959 г. - «Народны артыст СССР». Перыяд з 1950 г. па 1970 г. - самы яркі ў творчасці Шырмы. Капэла стала адным з вядучых харавых калектываў у СССР, майстэрства яе было надзвычай высокае, яна паступова стана-
вілася вядомай у свеце. За названы перыяд капэлай дадзена больш за пяць тысяч канцэртаў. У гэты перыяд запісана шмат песень на пласцінках, выдадзены фальклорныя зборнікі: «Бела- рускія народныя песні, загадкі і прымаўкі», «Двести белорус- скіх народных песен», «Беларускія народныя песні» (у чаты- |рох тамах); зборнікі апрацовак беларускіх народных песень: "Школьныя песні», «Беларускія народныя песні (для хору)» I ущук тамах). Зборнік «Беларускія народныя песні, загадкі і мрі.імаўкі» з-за адсутнасці паліграфічнай базы, на жаль, быў ИМДИДЭены без нот. Ён уключае больш за 400 фальклорных ійоісаў тэкстаў, зробленых Шырмам. Зборнік цікавы і ў фальк- чорпмм, і ў лінгвістычным, і асабліва ў гістарычным плане з ормчыпы таго, што тут упершыню сабраны ўзоры народнай Ніорчасці, у якіх адлюстроўваюцца розныя гістарычныя часы і нігік і з жыцця беларускага народа. Такіх зборнікаў да Р. Р. Шыр- мі.і ніхто не рабіў. Вось, напрыклад, у жніўнай песні «Зялёная іуОравачка» адлюстравана эпоха татарскага нашэсця, у сямей- оаІІ «Цёмна ночка нябачная» - турэцкая няволя, а вясельная оіч пн «А хто ў нас на зайцаў...» адыходзіць каранямі ў далёкія ЧИСЫ, калі існавалі абрады заклінання агню, калі зброяй былі 'іук і стрэлы. I шіорачы пра публікацыі Р. Р. Шырмы, пра вялікае практыч- ццс зоачэнне падрыхтаваных ім выданняў, нельга не назваць кнігу «Беларускія песні»; яна выйшла ў 1955 г. і складзена з мм'йй паказаць леншыя песенныя тэксты, якія сталі асновай ірвдыцыйных і сучасных народных песень, а таксама твораў Гцмшрускіх кампазітараў. Акрамя народных тэкстаў у тэты іборнік увайшлі лепшыя вершы беларускіх паэтаў, атрымаў- шыя новае музычнае жыццё ў народнай і прафесійнай песен- онй творчасці. ІІельга не сказаць і пра такую працу Р. Р. Шырмы, як збор- оік «Школьныя песні». Аўтар уключыў у яго каля 100 адна-, двух- і трохгалосых песень для хору а капэла. Тэты зборнік I гаў своеасаблівым падручнікам для заняткаў па спевах. Шыр- ма лічыў, што эстэтычнае выхаванне школьнікаў з’яўляецца найважнейшым фактарам у развіцці агульнай нацыянальнай культуры народа. У прадмове да зборніка ён указвае на значэн- ос песні ў гісторыі чалавецтва. Падкрэсліваючы яе месца і ролю ў рэпертуары дзіцячых харавых калектываў, Р. Р. Шырма адзначае, што школьны хор не толькі выхоўвае музычны густ і
развівае музыкальный здольнасці дзяцей, але з дапамогай песні прывівае любоў да свайго народа, яго нацыянальных каштоў- насцей. У зборніку Шырма змясціў лепшыя ўзоры песень рускага, беларускага, грузінскага, славацкага і іншых народаў. Вялікае месца ў ім займаюць і аўтарскія творы для дзяцей. Тэта творы М. I. Глінкі, М. А. Рымскага-Корсакава, В. А. Моцарта, I. Брамса і іншых кампазітараў. У канцы 50-х і ў 60-я гг. Р. Р. Шырма як складальнік і рэ- дактар выпусціў у свет яшчэ некалькі зборнікаў. Першы з іх - «Выбраныя песні з рэпертуару Дзяржаўнага хору БССР» - выйшаў у 1958 г. У яго ўвайшлі папулярныя творы беларускіх кампазітараў, апрацоўкі вядомых узораў беларускага фалькло- ру, песні ўкраінскіх і польскіх аўтараў: «Отчизна моя дорогая» У. Алоўнікава, «Партизанские окопы» Р. Пукста, «Узник» А. Туранкова, «Вечерняя песня» К. Стэцэнкі, «Зорка Венера» ў апрацоўцы А. Копасава, «Кукушечка» Н. Зінчука і інш. Другі зборнік - «Спявае Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла БССР» - выйшаў у 1966 г. Ён уключае лепшыя творы з рэпертуару капэлы. Тэта «Пролетели ветры» А. Багатырова, «Тост» А. Ленскага, яскравыя апрацоўкі беларускіх народных песень, зробленыя М. Гайвароўскім, А. Грачанінавым, А. Паш- чанкам, К. Галкоўскім і інш. У 1958 г. у выдавецтве «Савецкі кампазітар» выйшаў фальк- лорны зборнік «Дзвесце беларускіх народных песень». У гэтым зборніку Р. Р. Шырма імкнуўся шырока паказаць песенную культуру беларускага народа. Зборнік складаецца з 16 раздзе- лаў: вясеннія, валачобныя, кугіальскія, жніўныя, асеннія, каляд- ныя, вясельныя, любоўныя, сіроцкія, баладныя, бытавыя, рэк- руцкія, казацкія, салдацкія, жартоўныя песні, песні пра жано- чую долю. У яго ўключаны ўсе асноўныя жанравыя разнавід- насці беларускай народнай песні з мелодыямі. Зборнік стаў адным з першых выданняў народных песень з мелодыямі, у ім утрымліваюцца найбольш дасканалыя запісы. Зборнік «Беларускія народныя песні» (у чатырох тамах, 1959-1976) стаў вяршыняй фалькларыстычнай дзейнасці Р. Р. Шыр- мы. Сюды ўвайшлі 1205 тэкставых і 888 меладычных запісаў. Першыя тры тамы раскрываюць песенныя традыцыі Заход- няй Беларусі, чацвёрты том уключае матэрыялы з Цэнтральнай Беларусі і Піншчыны. Разнастайны і жанравы склад песень.
У двух першых тамах змяшчаюцца пазаабрадавыя песні. Шыр- ми нічыў, што яны могуць шырока выкарыстоўвацца ў мастац- інііі ирактыцы. Гэтыя тамы ўключаюць любоўныя, баладныя, Пшивыя, жартоўныя, сіроцкія, казацкія, рэкруцкія, салдацкія, Оіпрпцкія, песні пра жаночую долю, няволю і барацьбу, запі- ІЧііімм вядомымі кампазітарамі і этнографамі, такімі як Н. Са- мноўскі, Г. Утовіч, Г. Галавасцікаў, П. Шыдлоўскі, М. Чуркін, 5.Тіраўскі, А. Грыневіч, I. Здановіч, ГІ. Шэйн і Р. ІІІырма. Днрнцоўку гэтых песень зрабілі кампазітары А. Копасаў, М ІІІохін, В. Залатароў, А. Багатыроў, А. Фляркоўскі, Я. Ці- Ноцкі, А. Нікольскі, М. Гайвароўскі, А. Грачанінаў, А. Кошыц. I рэці том прысвечаны каляндарна-абрадавым песням. Збор- ніь змяшчае вясеннія, валачобныя, юр’еўскія, купальскія, нміроўскія, жніўныя і іншьм песні. Найбольш яскравыя песні црп жніво і дажынкі. Гэтыя песні сярод песень славянскіх народи}} вылучаюцца сваёй вострай сацыяльнай накіраванасцю, Ликвидна перададзеным характарам пратэсту. У іх ярка назі- рйвіша арганічная сувязь чалавека з працай. Дсеннія песні Р. Шырма падаў у раздзеле «Яравое жніво». Гн падкрэсліў меладычную своеасаблівасць асенніх песень, мыдзяляючы іх у песенным календары. (пвяршаюць том калядкі, шчадроўкі. Абрад масленіцы і пес- 111, ппго яго суправаджаюць, Р. Шырма лічыў не ўласцівымі Рі'ііарускаму фальклору, аб чым сведчыць усяго адна песня •ііійШй масленка», і тая з відавочным уплывам аналагічнай руі кай песні. Сярод калядак і шчадровак існуюць старажыт- ін.ій, чахаваўшыя свой язычніцкі характар песні («Ці дома, дома сам пан-гаспадар», «Ой, рана, рана куры запелі», «Там за упдамі трава-мурава») і болын познія, эпохі хрысціянства («Святая маці па свету хадзіла», «У Іардана»). Месцам іх най- Лош.шага распаўсюджання Шырма лічыў Палессе, асабліва яго И'жгральную і заходнюю часткі, адзначаючы агульнасць бела- рускіх калядак і шчадровак з украінскімі. Грчці том зборніка, калі яго параўнаць з іншымі выданнямі каниндарна-абрадавых песень у Беларусі, з’яўляецца самым МІкпвым. Ён абвяргае думку аб адміранні традыдыйнага фальк- інру. Сапраўды, магічнае прызначэнне песень знікае, але эстэ- іычмае - застаецца. Шырма запісаў усе разнавіднасці беларус- I) 1х каляндарных песень, паказаў іх стылявыя асаблівасці і якрчсліў напрамкі класіфікацыі.
Чацвёрты том прысвечаны беларускаму вяселлю. Р. Шырма адным з першых звярнуў увагу фалькларыстаў на багацце вя- сельнай паэзіі беларускага народа і паказаў яе як у паэтычнай, так і меладычнай разнастайнасці. Кнігу пачынае цікавае апі- санне вясельнага абраду знаўцам вясельных рытуалаў 3. Хворает. Цыкл вясельных песень падаецца Шырмам па функцыя- нальнай прымеце. Першымі ідуць заручынныя песні. Лепшай з іх з’яўляецца песня «Наляцела сівых галубоў поўны двор». Сярод песень, прысвечаных «вяночкам», вылучаецца «Зборная суботка» ў трох запісах. Песні першага дня вяселля Шырма падзяліў на трупы: «Перад выездам да шлюбу», «Пасля шлю- бу». Усе яны десна звязаны з абрадам, раскрываюць і рэгла- ментуюць яго. Цікавыя песні «Ясная зорачка, «Зайграйце, музыкі, жалосна» і інш. Драматызм вяселля раскрываецца на прыкладзе песень, якія Шырма назваў «Вяселле ў маладой». Тэма іх - развітанне маладой з бацькоўскім домам. Глыбокім трагізмам выдзяляюцца песні нявесты-сіраты, якія Шырма адасобіў па прычыне іх яркай паэтычнай своеасаблівасці. Большасць такіх песень звязана з сюжэтам, дзе нявеста-сірата запрашае памерлую маці (радзей бацьку) на сваё вяселле. Шчодрымі паэтычнымі фарбамі ствараецца вобраз жаніха ў песнях цыкла «Як выязджаюць па маладую». Сярод іх - «Сыпце пшаніцу ў новае карыта». У асобную трупу ён аб’яднаў песні, якія выконваюцца пры выпечцы і падзеле караваю. У іх адлюстроўваюцца рэгіяналь- і ныя асаблівасці вяселля. Песні, якія суправаджаюць падзел караваю, адрозніваюцца гумарам. Шырма ўводзіць сюды рэчы- татыўныя запрашэнні, благаславенні, падзяку за дары, пажа- данні маладым. Маладой і яе перажыванням прысвячаюцца песні цыкла «Выязджаючы да маладога», напрыклад, «Ой, равуць коні, равуць», «Дае дзяўчына роднаму полю дабранач» і інш. Прадстаўлены шматлікія песні заключнага этапу вяселля, які названы «Вяселле ў маладога». Гэта песні «А міленькі мой», «А дзе была вуціца», «Цёмнай хмаркай» і інш. Песні-паданні, якія спяваліся, калі сваякі маладой прыходзілі пасля вяселля яе праведаць, завяршаюць абрадавы цыкл. Упершыню Р. Шырма паказаў поўнасцю народны абрад. Пасля яго змясціў песні, жарты, прыпеўкі і танцы, не звязаныя з абрадам. Яны напоўнены весялосцю і гумарам. Заканчвае іх бяседная песня «Чарачка».
Выдаўшы «Беларускія народныя песні», працу ў чатырох гнмах, Р. Шырма даў лепшы ў беларускай фалькларыстыцы (бор народных песень, таму зразумела, чаму ён прыцягнуў да смбе ўвагу як паэтаў, так і кампазітараў. Сваімі выданнямі ІІІмрма стварыў анталогію беларускай народнай песні, паказаў і и горыю развіцця беларускай песеннай творчасці. І’ыгор Раманавіч ІІІырма з’яўляўся мастацкім інтэрпрэтата- рпм беларускіх народных песень. Вялікую ўвагу ён надаваў іц'імічнаму ўвасабленню народнай песні. Харавая дзейнасць Гмўлялася натуральным працягам і мастацкім абагульненнем иго фалькларыстычнай практыкі. Ён стварыў якасна новую мае іацкую школу харавога выканання народнай песні. Р. Р. Шыр- мп імог пранікнуць у сутнасць народнай песні, раскрыць яе і йоеасаблівасць, выканаць яе так, як падказвалі яму інтуіцыя і ршумснне народнай несні. Праца з капэлай патрабавала новага У'іроўню мастацкай апрацоўкі беларускай народнай песні. I і пай мэтай яе кіраўнік прыцягнуў да супрацоўніцтва многіх Піммрускіх, рускіх, украінскіх кампазітараў і кампазітараў Ііііных краін. Лаі ічным завяршэннем працы стаў выдадзены ў 1971-1973 гг. унінлльны двухтомны збор харавых апрацовак беларускіх народных песень. У яго ўвайшлі 217 твораў, над якімі працавалі I I кампазітары Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы. V птых апрацоўках ён пастараўся захаваць не толькі пры- імжосць і стыль беларускіх народных песень, прастату іх іучшіня, але і ўзняў беларускую народную песню на ўзровень мысокай прафесійнай творчасці. Жанравая і музычная разна- • іпйнасць уключаных у зборнік твораў зрабіла двухтомнік мііі юльным дапаможнікам для музыкантаў. Чмост першага тома ахоплівае амаль усе жанры народнай ни мі, у іх адлюстраваны разнастайныя бакі жыцця беларускага народа. Тэта каляндарна-абрадавыя, валачобныя, купальскія, і міуныя, дажыначныя, калядныя, асеннія, любоўныя, вясель- ніііа, іямейна-бытавыя і іншыя песні. Яны апрацаваны для хору а КШІ'іла з розным саставам галасоў. Толькі дзве песні апраца- Нйны для хору з інструментальным суправаджэннем. Гэта «І' Vкапала зязюлька ў садочку» - вясельная песня ў апрацоўцы Ф Рубцова для жаночага хору, габоя, дзвюх скрыпак і салісткі- . ліірлна, а другая - славутая «Бульба» - для змешанага хору, лак га і фартэпіяна, апрацоўку якой зрабіў I. Дунаеўскі.
Акрамя песень, апрацаваных для змешанага хору, у зборніку ёсць апрацоўкі для жаночага і мужчынскага хароў. Ступень складанасці харавых апрацовак і іх выканаўчыя цяжкасці вель- мі разнастайныя. Ёсць песні, апрацаваныя ў куплетнай форме, напрыклад «Мои серые гуси» (апрацоўка А. Кошыца), «Щука- рыба в море» (апрацоўка А. Сапожнікава), песні, апрацаваныя ў варыяцыйнай форме: «Там за речкою, там за быстрою» (апра- цоўка В. Залатарова), «Красная калина» (апрацоўка А. Пашчан- кі). Склад хароў таксама разнастайны: ад гамафонна-гарманіч- нага да поліфанічнага. Усе запісы народных песень у гэтым зборніку зроблены такімі вядомымі збіральнікамі, як Р. Шыр- ма, Г. Цітовіч, Н. Сакалоўскі, М. Чуркін, У. Тэраўскі, I. Здано- віч, А. Грыневіч, В. Шашалевіч, Э. Ледаховіч і інш. Сярод аўтараў апрацовак беларускія кампазітары, такія як Р. Пукст, Я. Цікоцкі, Н. Сакалоўскі, М. Зінчук, А. Багатыроў, П. Падкавыраў, і рускія: А. Нікольскі, М. Анцаў, В. Залатароў, В. Рубцоў, С. ГІалонскі, А. Трэганінаў, А. Фляркоўскі і інш. Багацце народнапесеннага зместу двухтомніка Р. Р. Шырмы, майстэрства аўтараў, прыцягнутых да стварэння харавых твораў, бездакорнасць гэтых твораў, разнастайнасць формаў і жанраў, якія выкарыстоўваюцца ў апрацоўках, робяць гэта выданне сапраўднай энцыклапедыяй беларускай харавой музы- кі, памочнікам для кіраўнікоў хароў і аматараў беларускай народнай песні, даюць магчымасць кампазітарам выкарыстоў- ваць у сваёй творчасці музычны фальклор беларускага народа. Шырма вярнуў народную песню яе народу, узбагачаную пра- фесійнымі мастацкімі сродкамі, нічога не згубіўшую ў сама- бытнасці, захаваўшую нацыянальны каларыт. Трыццаць гадоў Р. Р. Шырма быў кіраўніком Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы БССР, пад яго кіраўніцтвам капэла стала нацыянальнай гордасцю беларускага народа. Ён двойчы быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (1964, 1974), а ў 1977 г. атрымаў звание Героя Сацыялістычнай Працы. У 1978 г. Р. Р. Шырма пайшоў ад нас, але імя, справы яго жывуць. Працягваецца творчае жыццё Дзяржаўнай акадэміч- най харавой капэлы Беларусі, яна носіць імя свайго ствараль- ніка, які ўсё жыццё, сілы, талент, натхненне аддаў служэнню роднай Беларусі і яе народу. Улюбёны ў беларускія народныя песні, ён рабіў усё магчымае, каб запісаць, апрацаваць і ўклю- чыць іх у рэпертуар беларускіх народных хароў, якія ствара-
ліся ў Беларусі дзякуючы намаганням Р. Р. Шырмы, выдатнага цичча беларускай культуры.
![]() |