Главная Обратная связь Дисциплины:
Архитектура (936)
|
Культура беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі
План семінарскага занятка
1. Этапы і змест палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XX стст. Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. 2. Вайна 1812 года і Беларусь. 3. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XX стст. (студэнцкі рух, дзекабрысцкі рух, шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг., паўстанне1863-1864 гг., народнікі, сацыял-дэмакраты, беларускі нацыянальны рух). 4. Гаспадарка беларускіх зямель у канцы XVIII – пачатку XX стст. Эканамічныя рэформы 1830-1840-х гг. Адмена прыгоннага права. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі. 5. Беларускія землі ў перыяд сацыяльных узрушэнняў у пачатку XX ст. (рэвалюцыя 1905-1907 гг., Першая сусветная вайна, Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.). Не рыхтаваць! 6. Культура беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX стст. Спіс неабходных ведаў Імператары Расійскай імперыі: Кацярына II (1762-1796 гг.), Павел I (1796-1801 гг.), Аляксандр I (1801-1825 гг.), Мікалай I (1825-1855 гг.), Аляксандр II (1855-1881 гг.), Аляксандр III (1881-1894 гг.), Мікалай II (1894-1917 гг.).
Асноўныя паняцці і асобы, якія адносяцца да палітычнага развіцця беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі: адміністрацыйна-тэрытарыяльныя падзелы (1796-1797 гг., 1802 г.), саслоўі (прывілеяваныя, падатковыя, непадатковыя), паланізацыя, русіфікацыя, “Даравальная грамата гарадам” (1785г.), канфесія, Беларуская каталіцкая епархія, ваенныя паселішчы, Камітэт заходніх губерняў (1831 г.), канфіскацыя, “разбор шляхты”, мяжа яўрэйскай аселасці (1794г.), Полацкі царкоўны сабор (1839г.), секулярызацыя, заходнерусізм, рэформы, контррэформы, ваенная рэформа 1862г. (усеагульная воінская павіннасць), судовая рэформа 1872 г. (прысяжныя засядацелі, прысяжныя павераныя, міравыя суды, акруговыя суды), гарадская рэформа 1875 г. (гарадская управа, маёмасны цэнз), школьная рэформа 1864 г. (бессаслоўнасць у адукацыі, класічныя і рэальныя гімназіі), цэнзурная рэформа 1865 г., земская рэформа 1911 г. (земствы), контррэформы Аляксандра III. Асобы: І. Сямашка, М.Мураўёў, П. Сталыпін.
Асноўныя паняцці, тэрміны вайны 1812 г.:Тыльзіцкі мір, Герцагства Варшаўскае, “план Агінскага”, Камісія Часовага ўрада ВКЛ, Ухалоды, Студзёнка, Жарцы. Асобы:Напалеон, Аляксандр I, Дамінік Радзівіл, М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі, Л. Плятэр, М.Б. Барклай дэ Толі, П.І. Баграціён, А.П. Тармасаў, С. Солтан, Раеўскі, Я.П. Кульнёў, Н. Дурава, М. Маркаў.
Асноўныя паняцці і асобы, якія адносяцца да грамадска-палітычнага руху на тэрыторыі беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі:
Асобы:А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот, Ф. Савіч.
Асобы: М. Мураўёў, С. Мураўёў-Апостал, М. Рукевіч, С. Трусаў.
Асобы: А. Чартарыйскі, І. Лялевель.
Асобы: К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, Л. Звяждоўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, Р. Гершуні.
Асобы: І. Грынявіцкі, М. Судзілоўскі, С. Кавалік, Р. Ісаеў, К. Брэшка-Брэшкоўская, Г. Пляханаў, А. Марчанка, Х. Ратнер.
Асобы: Э. Абрамовіч, І. Гурвіч, С. Трусевіч, Я. Спонцы, В. Сяліцкі, А. Крэмер, У. Ленін, Мартаў.
· манархічны лагер: чарнасоценцы, Рускі ўскраінны саюз, Саюз рускага народа.
Асобы:І. і А. Луцкевічы, В. Іваноўскі, А. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), А. Бурбіс.
Асобы: Г.Гапон, Р. Скірмунт, Курлоў, П. Сталыпін.
Асобы: Р. Скірмунт, А. Керанскі, Л. Карнілаў, М. Фрунзэ.
Асноўныя паняцці і асобы, якія адносяцца да сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі:феадальна-прыгонніцкая сістэма, аброк, чынш, паншчына, рэкрутчына, інвентарная рэформа, рэформа ў дзяржаўнай вёсцы, люстрацыя, трохпольная сістэма, шматпольны севазварот, Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (1826-1841 гг.), падворнае землекарыстанне, абшчыннае землекарыстанне, дробна-таварная вытворчасць, мануфактура, фабрыка, Хомск, Косава, “гасцінцы”, Зэльва, Бешанковічы, адмена прыгоннага права (Сакрэтны камітэт, губернскія дваранскія камітэты, часоваабавязаныя сяляне, устаўны граматы, “Мясцовыя палажэнні”, выкупная аперацыя, выкупныя плацыжы, дзевяць і сорак дзевяць год, міравыя пасрэднікі, павятовыя міравыя з’езды, сельскія і валасныя праўленні, губернскія па сялянскіх справах прысутнасці, валасны сялянскі суд), капіталізм, прамысловая рэвалюцыя, пралетарыят, буржуазія, прускі”і “амерыканскі” шляхі развіцця капіталізму, цераспалосіца, сервітуты, адпрацовачная сістэма, шматукладнасць эканомікі, манапалітсычныя аб’яднанні, акцыянерныя таварыствы, абшчына, хутар, водруб. Асобы: П. Кісялёў, Ю. Бакшанскі, В. Пуслоўскі, У. Назімаў, Шарашэўскі, А. Стульгінскі, П. Сталыпін.
Асноўныя паняцці, кія адносяцца да перыяда Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі: ваеннае становішча, Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага (Баранавічы, Магілёў), Свянцянскі прарыў (27.08-19.09.1915 г.), Двінск – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск, акупацыя, рэквізіцыі, падушны падатак, Нарачанская аперацыя (5-15.03.1916 г.), Баранавіцкая аперацыя (19.06-16.07.1916 г.), першае выкарыстанне на Усходнім фронце атрутнага газу (Смаргонь), Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны (Вільня, 1915 г.; А. і І. Луцкевічы, В. Ластоўскі).
Культура беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі Асноўныя паняцці:паланізацыя, русіфікацыя, беларусазнаўства, заходнерусізм, класіцызм, рамантызм, рэалізм. Архітэктурныя стылі і архітэктурныя пабудовы: класіцызм, эклектыка, готыка, псеўдарускі стыль, мадэрн; палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, сабор Іосіфа ў Магілёве, капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Пакроўскі сабор у Гродне, Свята-Уваскрасенскі сабор у Барысаве, цэрквы-“мураўёўкі”, касцёлы ў Відзах, Вілейцах, Іўі, Паставах, касцёл Святога Роха ў Мінску, касцёл святых Сымона і Алены ў Мінску, гасцініца “Еўропа” ў Мінску. Адукацыя: Віленская навучальная акруга, Віленскі ўніверсітэт, Беларуская навучальная акруга, царкоўнапрыходскія школы, павятовае вучылішча, народныя і гарадскія вучылішчы, класічныя і рэальныя гімназіі, ланкастэрскія школы ўзаемнага навучання, езуіцкія калегіўмы, Горы-Горацкая земляробчая школа, Маладзечанская настаўніцкая семінарыя, настаўніцкія інстытуты, Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства. Друк: “Мужыцкая праўда”, “Гомон”, ”Минский листок”, “Дзянніца”, “Светач”, “Загляне сонца і у наша ваконца”,“Наша хата”, “Мінчук”, “Наша доля”, “Наша ніва”, , “Вольная Беларусь”, “Саха”, “Лучынка”, “Крапіва”. Навука: Я. і А. Снядэцкія, К.Д. Шміт, П. Шпілеўскі, І. Грыгаровіч, Т. Нарбут, Я. і К. Тышкевічы, А. Кіркор, П. Шпілеўскі, У. Сыракомля, Я. Чачот, І. Дамейка, К. Чарноўскі, К. Шыльдэр, І. Насовіч, П. Шэйн, М. Каяловіч, І. Чэрскі, М. Баброўскі, М. Нікіфароўскі, Е. Раманаў, М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі, Я. Карскі, Я.Наркевіч-Ёдка. Літаратура: ананімная (“Гутарка Данілы са Сцяпанам”, “Вось які люд стаў”, “Вясна гола перапала”), В. Равінскі (“Энеіда навыварат”), К. Вераніцын (“Тарас на Парнасе”), Я. Баршчэўскі (“Дзеванька”, “Рабункі мужыкоў”, “Гарэліца”, “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”), П. Багрым (“Зайграй, зайграй, хлопча малы …”), У. Сыракомля (“Паштальён”, “Добрыя весці”, “Ужо птушкі пяюць усюды”), В. Дунін-Марцынкевіч (“Сялянка”, “Гапон”, “Пінская шляхта”), А. Міцкевіч (“Пан Тадэвуш”, “Свіцязь”, “Дзяды”), Ф. Багушэвіч (зборнікі “Дудка беларуская”, “Смык беларускі”), Я. Лучына (зборнік “Вязанка”, “Роднай старонцы,”), А. Гурыновіч, М. Багдановіч (зборнік “Вянок”), Я. Купала (“Мужык”, зборнікі “Жалейка”, “Гусляр”, “Шляхам жыцця”, паэмы “Курган”, “Бандароўна”, п’есы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”), Я. Колас (зборнік “Песні жальбы”), Ц. Гартны (“Сокі цаліны”), Цётка (зборнікі “Хрэст на свабоду”, “Скрыпка беларуская”), З. Бядуля. Жывапіс: І. Аляшкевіч (партрэт А.Чартарыйскага, магнатаў Л. Сапегі і М. Радзівіла, “Групавы партрэт”, “Партрэт дзяўчынкі”), В. Ваньковіч (“Напалеон каля вогнішча”, партрэты Напалеона, А. Манюшкі, А.С. Пушкіна (не скончыў), “А. Міцкевіч на скале Аюдаг”.), Я. Дамель(“Смерць Глінскага ў няволі”, “Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.”, “Смерць князя Панятоўскага”, “Пераход Напалеона праз Беразіну”), В. Дмахоўскі ( “Радзіма”, “Возера Свіцязь”, “Заход сонца”), І. Хруцкі (“Кветкі і садавіна”, “Гародніна, грыбы і рыба”,“Грыбы і агуркі”), Ю. Пешка (партрэты С.Манюшкі, Т. Радзівіла), К. Альхімовіч (“Пахаванне Гедыміна”, “Жніво”, “Парабкава хата”, “Найманне работнікаў”), Н. Орда (У Беларусі зрабіў каля 200 замалёўкаў. У тым ліку, Камянецкай вежы, палацаў і замкаў у Міры, Навагрудку, Нясвіжы, Гродне, Лідзе.), Н. Сілівановіч (“Дзеці на двары”, “У школу”, “Стары пастух”), А. Гараўскі (“Вечар у Мінскай губерні”, “На радзіме”, “Рака Бярэзіна”), В. Бялыніцкі-Біруля (увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палоцен), Ю. Пэн (“Гадзіншчык”), І. Рэпін (“Беларус”), Х. Суцін (“Аўтапартрэт каля мальберта”). Тэатр: батлейка, тэатры народнай драмы, прыватныя тэатры (тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Зорыча ў Шклове, Агінскага ў Слоніме), аматарскія тэатры (В. Дунін-Марцынкевіч), Беларускія вечарынкі, Беларускі музычна-драматычны гурток (А. Бурбіс), прафесійны тэатр (І.Буйніцкі). Музыка: С. Манюшка (“Рэкруцкі набор”, “Сялянка”), А. Абрамовіч (“Беларускае вяселле”), М. К. Агінскі (“Развітання з Радзімай”), Д. і В. Стэфановічы, Мінскае музычнае таварыства.
Храналогія падзей: Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі (1772, 1793, 1795 гг.), вайна з Напалеонам (1812 г.), будаўніцтва першых фабрык на тэрыторыі Беларусі (1820-я гг.), шляхецкае паўстанне (1830-1831 гг.), стварэнне Беларускай навучальнай акругі (1829 г.), закрыццё Віленскага універсітэта (1832 г.), увядзенне расійскага заканадаўства (1831, 1840 гг.), Полацкі царкоўны сабор (1839 г.), правядзенне рэформы П.Д. Кісялёва у дзяржаўнай вёсцы (1840-1857 гг.), правядзенне інвентарнай рэформы у памешчыцкай вёсцы (1844-1857 гг.), сварэнне Горы-Горацкага земляробчага інстытута (1848 г.), адмена прыгоннага права (19 студзеня 1861 г.), будаўніцтва першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі (1862 г.), паўстанне 1863-1864 гг., буржуазныя рэформы (60-70-я гг. XIX ст.), стварэнне беларускімі студэнтамі-народнікамі групы “Гоман” (1884 г., Санкт-Пецярбург), стварэнне сацыял-дэмакратычных партый – Бунд, РСДРП, эсэраў (канец XIX – пачатак XX стст.), стварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады (зіма 1902-1903 гг.), першая расійская рэвалюцыя (1905-1907 гг.), пачатак аграрнай рэформы П.А. Сталыпіна (1906 г.), дзейнасць першага нацыянальнага прафесійнага тэатра пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага (1910-1913 гг.), увядзенне земстваў у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях (1911 г.), Першая сусветная вайна (1914-1918 гг.), Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.
Пытанні для абмеркавання і разважання:
Спіс тэм рэфератаў: 1. Камітэт заходніх губерняў: асноўныя напрамкі дзейнасці (1831-1848 гг.). 2. Саслоўны і рэлігійны слад насельніцтва паводле перапісу 1897 г. 3. Беларускія старонкі дзекабрыстаў. 4. Адлюстраванне падзей вайны 1812 г. у творчасці беларускіх мастакоў першай паловы XIX ст. 5. В. Дунін-Марцынкевіч і С. Манюшка: творчае супрацоўніцтва класіка новай беларускай літаратуры і заснавальніка польскай класічнай музыкі. 6. М.М. Мураўёў і яго праграма мадэрнізацыі беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі. 7. Станаўленне і развіццё беларусазнаўства. 8. Класіцызм у архітэктура Беларусі першай паловы XIX ст. 9. Эклектыка ў архітэктуры Беларусі другой паловы XIX ст. 10. Гісторыя Беларусі ў мастацкіх творах Н.Орды. 11. Станаўленне беларускага нацыянальнага тэатра. 12. Культурнае жыццё Мінска на пачатку ХХ ст. 13. “Наша Ніва” у нацыянальным адраджэнні беларусаў (1906-1915 гг.). 14. Дэпутаты-беларусы ў I і II Дзяржаўных Думах. 15. Ідэалогія заходнерусізму і яе ўплыў на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі.
|