![]()
Главная Обратная связь Дисциплины:
Архитектура (936) ![]()
|
Эпічныя паэмы старажытнага свету сапраўды заснаваны на ваенным канфлікце
Аднак для эпічных паэм іншага часу магчымы тэматычна іншыя канфлікты. Напрыклад, “Боская камедыя”Дантэ. Асноўнае патрабаванне эпапеі новага часу – усебакова паказаць жыццё народа, яго характар на нейкім важным этапе гісторыі. Пра эпапею новага часу Бялінскі гаварыў: “Не знакамітая падзея, а дух народа ці эпохі павінен выяўляцца ў творы, які можна паставіць побач з паэмамі Гамера”.
Усходнеславянская эпапея, што выспявала ў нетрах былін, чарадзейных казак, гістарычных песень, не сфарміравалася ў цэласную і закончаную мастацкую з’яву, аднак яе рысы моцна адчуваюцца ў “Слове пра паход Ігаравы”, “Песні пра зубра” М.Гусоўскага, дзе па-рознаму, але выразна выявіліся міфалагічнае светаадчуванне, паэтычная стыхія героікі. З развіццём рэалістычнга эпасу ў 19 ст. фарміраваўся новы тып эпапеі, жанравыя законы якога рэалізаваліся ў рамане. Нямецкі філосаф ХІХ стю Гелель назваў раман аналагам эпапеі, па яе значэнні ў сістэме жанраў новага часу.
Раман – гэта буйны эпічны твор, які мае шматпланавую кампазіцыю, дае шырокую карціну жыцця многіх людзей на працягу вялікага часу і характарызуе іх усебакова, падрабязна, у складаных сувязях, у развіцці.
У рамане звычайна пісьменнікі становяць вялікія філасофскія, грамадскія, гістарычныя праблемы, разглядаюць маральныя, сямейныя, інтымныя адносіны людзей. Па здабытках у раманістыцы можна меркаваць пра ўзровень развіцця нацыянальнай літаратуры ўвогуле. З гісторыі рамана. Раман як жанр мае багатую гісторыю. Вытокі яго ў антычнай літаратуры (“Дафніс і Хлоя” Лонга, “Залаты асёл” Апулея). У сярэднія вякі раманам называліся апавядальныя творы, напісаныя не на лацінскай, а на раманскіх мовах (франзцузская, іспанская, партугальская, італьянская). У сярэднявечча, у 12–14 стст., зараджаецца рыцарскі раман. Галоўнае месца ў рыцарскіх раманах займае апісанне жыцця героя-рыцара, які праслаўляе сябе, здзяйсняючы подзвігі ў імя каханай. (Перакладаліся на Беларусі ў 16 ст. раман “Аповесць пра Баву”, ананімны раман аб ідэадьным каханні “Сказанне аб Трыстане і Ізольдзе”).
Адразу за рыцарскім раманам узнікае пастаральны (пастушеский) раман. У 15-16 ст. пастаральны раман становіцца папулярным у літаратуры Еўропы, а назва аднаго з іх “Аркадзія” Я. Саннадзаро (1504) – стала сімвалам кутка вельмі спакойнага жыцця, напоўненага каханнем і пяшчотай. Вялікае значэнне надавалася апісанню прыроды. Форму пастаралі выкарыстаў у “Сялянцы”(“Ідыліі”) В.Дунін-Марцінкевіч.
Махлярскі (плутовской)раман– узнік у канцы 15 ст. у Іспаніі, Існаваў на працягу 3-х ст. Галоўны герой махлярскага рамана – увішны прайдоха, прайдоха, авантурыст, які ўсімі магчымымі сродкамі прабівае сабе дарогу ў верхнія слаі грамадства. У Расіі пад уплывам французскіх перакладаў і перапрацовак махлярскага рамана з’яўляецца ў другой палове 18 ст. і існаваў яшчэ ў пачатку 19 ст. (раман М.Чулкова “Пригожая повариха, или Похождения развратной женщины» – 1770). Сямейна-бытавы раман Ж.Ж. Русо. “Юлія, або Новая Элаіза” (1761). Гэты раман напісаны ў форме пісьмаў Гістарычны раман. У гістарычным рамане паказаны значныя гістарычныя падзеі, сведкам якіх аўтар не быў. У ім дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы. Заснвальнікам гістарычнага рамана з’яўляецца англійскі пісьменнік Вальтэр Скот (раманы “Айвенга”, “”Квенцін Дорвард”, “Талісман”). Узорам гістарычнага рамана ў беларускай літаратуры з’яўляецца раман У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, які набліжаецца да рамана-эпапеі. У ХІХ ст. узнікае прыгодніцкі раман, або як яго яшчэ называюць авантурны. Найбольш яскравыя прыметы прыгодніцкага жанра – рэзкія павароты сюжэта, кантраснасць персанажаў, адсутнасць псіхалпгічнай глыбіні, што абумоўлівае дынамічнасць дзеяння. Да прыгодніцкага рамана адносіцца твор А.Дзюма “Тры мушкецёры”. Прыгодніцкую літаратуру актыўна развівалі Я.Маўр (“Палескія рабінзоны”, “Амок”, “У краіне райскай птушкі”), У.Караткевіч (“Сівая легенда”). Блізкі да прыгодніцкага рамана дэтэктыўны раман. Пачатак дэтэктыву паклала навела Э. По “забойства на вуліцы Морг” (1841), у якой галоўнай дзейнай асобай становіцца сышчык-аматар, надзелены бліскучымі інтэлектуальнымі здольнасцямі. Сусветную вядомасць набыў вобраз Шэрлока Холмса. У савецкай літаратуры развіваўся жанр палітычнага дэтэктыва [Уладзімір Кажэўнікаў, Юліян Сямёнаў (гісторыі пра Шцірліца, савецкага разведчыка палкоўніка Ісаева), Юрый Каралькоў (раман-хроніка “Кио Ку Мицу: Совершенно секретно, при опасности сжечь!”]. У беларускай літаратуры У,Караткевіч распачаў жанр гістарычнага дэтэктыва (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”). Аднак дэтэктыўны жанр не атрымаў ў беларускай літаратуры шырокага распаўсюджання. У ХІХ ст. з’яўляецца навукова-фантастычны раман, у якім спалучаецца вымысел з дадзенымі навукі. Сюжэты такіх твораў звязаны з вырашэннем нейкіх нерэальных цяпер, а магчыма і ў будучым, навуковых ці тэхнічных праблем. Жуль Верн. “2000 лье пад вадою”. Герберт Уэлс. “Чалавек-невідзімка”, “Машына часу”. Аляксей Талстой. “Гіпербалоід інжынера Гарына”. А.Бяляеў. “Чалавек-амфібія”.
У беларускай літаратуры здабыткаў менш: Янка Маўр. “Фантамабіль прафесара Цыялкоўскага”; П.Місько. “Эрпіды на планеце Зямля”; К.Крапіва. “Брама неўміручасці”. Галоўнае, найважнейшае месца ў раманістыцы займае рэалістычны раман. Ідэйна-мастацкая вартасць рэалістычнага рамана – не ў арыгінальнасці вырашэння інтрыгі, а ў сапраўды мастацкім адлюстраванні жыцця, важнасці і значнасці закранутых сацыяльных праблем, глыбіні філасофскага асэнсавання рэчаіснасці.
Тыповымі рысамі рэалістычнага рамана з’яўляюцца: – шырокі ахоп жыцця; – пастаноўка вельмі важных жыццёвых праблем – вялікая колькасць дзючых асоб, характараў, якія раскрываюцца ў складаных сувязях, у развіцці; – паказ псіхалогіі людзей; – наяўнасць некалькіх скразных сюжэтных ліній; – наяўнасць складанай кампазіцыі Уласна рэалістычны раман дасягнуў дасягнуў росквіту ў 19 ст. [Стэндаль, А.Бальзак, Г.Флабэр, Чарльз Дзікенс, У. Тэкерэй, Эміль Заля]. Вялікае значэнне для развіцця сусветнай прозы меў рускі класічны раман – творы М.Лермантава (“Герой нашага часу”), І.Ганчарова (“Абломаў”), І.Тургенева “Бацькі і дзеці”, асабліва Л.Талстога “Вайна і мір”, “Ганна Карэніна”, “Уваскрэсенне”), Ф.Дастаеўскага (“Злачынства і пакаранне”, “Ідыёт”, “Браты Карамазавы”). Жанравая форма рэалістычнага рамана разнастайная – ад шырока разгорнутых у часе і прасторы дылогій, трылогій, шматтомных эпапей (“Вайна і мір” Л.Талстога, “Ціхі Дон” М.Шолахава, Блуканне па пакутах” А,Талстога, творы Дзікенса, Голсуорсі і інш.) да невялікіх кампактных твораў (раманы І.Тургенева, Гі дэ Мапасана, Рэмарка). Разнастайная і форма апаведу ў рамане: – строга аб’ектывізаваная (ад трэцяй асобы); – ад “я–героя”; – сінтэтычная, калі аб’ектыўнае апавяданне пераходзіць праз форму няўласна-простай мовы да “я – формы”. Сустракаюцца раманы вершаваныя (“Яўгеній Анегін” А.Пушкіна, “Родныя дзеці” Н.Гілевіча), а таксама напісаныя ў форме ўспамінаў, дзённкаў, пісьмаў (Ж.Ж. Русо. “Юлія, або Новая Элаіза”). Сучасны беларускі раман вырас на традыцях сусветнага, найперш рускага класічнага, рамана. .Заснавальнікі беларускага рамана – Я.Колас (1-я частка трылогіі – “У палескай глушы”, напісаная ў 1921–1922 гг., і своеасаблівы раман у вершах ліра-эпічная паэма “Новая зямля”, апублікаваная ў 1923 г.), Цішка Гартны (“Сокі цаліны”), Ядвігін Ш. (“Золата”). Этапам у развіцці беларускага рамана стала творчасць К.Чорнага. З першых твораў ён усё больш рашуча пранікаў у дыялектыку ўзаемаадносін чалавека і грамадства, чалавека і абставін. К.Чорны адкрыў вялікія магчымасці прынцыпу гістарызму ў мастацкім вытлумачэнні складанасці чалавечых паводзін, сацыяльных адносін “(“Трэцяе пакаленне”, “Бацькаўшчына”, “Пошукі будучыні”). Лепшыя беларускія раманісты: І.Мележ, І.Шамякін, М.Лобан, У.Караткевіч, І.Чыгрынаў і інш.
На працягу апошніх паўтары стагоддзяў ў эпасе склаўся новы жанр вялікага памеру – раман-эпапея, які аб’ядноўвае ў сабе ўласцівасці гэтых двух жанраў. Нагадаем яшчэ раз,
![]() |