![]()
Главная Обратная связь Дисциплины:
Архитектура (936) ![]()
|
Нельга сказаць, што драма ўзнікла зусім на пустым месцы
Яе зачаткі можна знайсці ў драматургіі Антычнасці (“Іён” Эўрыпіда), у творчасці Шэкспіра (драмы-казкі “Перыкл”, “Зімовая казка”), Лопе дэ Вега (“Фуэнта Авехуна”), у трагікамедыі як своеасаблівым міжвідавым утварэнні. Яе прыкметы заўважаюцца ў такіх жанрах еўрапейскай сярэдневяковай драматургіі, як літургічная драма (у ёй інсцэнізаваліся эпізоды, звязаныя з нараджэннем і ўваскрэсеннем Хрыста), міракль(франц. miracle, ад лац. miraculum – дзіва; вершаваная драма пра дзеянні і цуды святых або Багародзіцы), містэрыя(ад грэч. mystērion -- тайна, таінства; грандыёзнае вулічнае відовішча, заснаванае на біблейскіх, апакрыфічных ці гістарычных сюжэтах з элементамі экспромта, што выконвалася ў часе гарадскіх святаў, кірмашоў і г. д.), маралітэ(франц. moralité, ад лац. moralis – маральны; пераважна вершаваная драма павучальнага зместу, у якой дзейнымі асобамі з’яўляюцца алегарычныя ўвасабленні абстрактных паняццяў – Бог, Доля, Чалавек, Беднасць, Цярпенне і г. д.). Першымі ж стваральнікамі ўласна драмы сталі яе тэарэтыкі Дзідро (“Пазашлюбны сын”, “Бацька сям’і”), Л. С. Мерсье (“Дэзертыр”, “Незаможны”), Лесінг (“Эсмілія Галоці”, “Міс Сара Сампсон”) і інш. У аснову іх п’ес ляглі востра драматычныя моманты сямейных узаемаадносін, паказваліся перавагі людзей сярэдняга дастатку над багачамі і вяльможамі, што адпавядала задачам эпохі Асветніцтва. Затым, у адпаведнасці з літаратурнымі метадамі і напрамкамі, заявіла пра сябе драма сентыменталісцкая, рамантычная, рэалістычная, сімвалісцкая, мадэрнісцкая. З часам развіліся розныя жанры драмы: сацыяльна-бытавая (“Наталка Палтаўка” Катлярэўскага, “Беспасажніца” Астроўскага, “Улада цемры” Л.Талстога,), сацыяльна-палітычная (“На дне” і “Ворагі” Максіма Горкага, “Касандра” Лесі Украінкі), гістарычная(“Жыццё Галілея”, “Матуля Кураж і яе дзеці” Брэхта, “Багдан Хмяльніцкі” Карнейчука), гераічная (“Вінтоўка Тэрэсы Карар” Брэхта), псіхалагічная (“Тры сястры” Чэхава, “Дом, дзе разбіваюцца сэрцы” Шоў, “Закон” Віннічэнкі), інтэлектуальная (“За зачыненымі дзвярыма” Сартра, “Бекет, або Гонар божы” Ануя), філасофская (“Кесар і галілеянін” Ібсена, “Сляпы” Метэрлінка, “Горка, але праўда” Шоў), драма-прытча (“Кар’ера Артура Уі” Брэхта), драма абсурда (“Лысая спявачка” Іянеска, “У чаканні Гадо” Бекета) і інш. Своесаблівым жанрам драмы яшчэ ў канцы ХУІІІ ст. стала меладрама (ад грэч. mēlos – музыка, песня і dráma -- дзеянне), якая вызначаецца маральна-дыдактычнай тэндэнцыйнасцю, сентыментальнай эмацыйнасцю, вострай інтрыгай і рэзкім супрацьпастаўленнем дабра і зла (“Злачынная маці” Бамаршэ). Раней пад меладрамай разумелі музычную драму ці оперу (адсюль і назва). Таму не павінна здзіўляць, што сваю “Ідылію” (“Сялянку”) Дунін-Марцінкевіч назваў “операй у двух актах”, у той час як аналагічны па жанры твор “Апантаны” – “меладрамай у пяці карцінах”. Меладрамы пісалі беларускія драматургі і ў ХХ ст. (“Ганка”, “Душагубы” і “Плытагоны” Галубка, “Пяюць жаваранкі” Кандрата Крапівы, “Над хвалямі Серабранкі” І.Козела). Музычны пачатак у меладарамах збярогся да нашага часу. Пагэтаму, а таксама за залішнюю сентыментальнасць часам іх называюць крыху грэбліва -- “мыльнымі операмі” (некаторыя паўднёваамерыканскія кінасерыялы, сучасныя меладраматычныя мюзіклы). Беларуская драма пачалася з названых вышэй меладрам Дуніна-Марцінкевіча, але свайго ўзлёту дасягнула толькі ў ХХ ст.
Янка Купала як выдатны драматург выявіў сябе не толькі ў камедыі (“Паўлінка”), вадэвілі (“Прымакі”), трагікамедыі (“Тутэйшыя”), але і ва ўласна драме. Яго “Раскіданае гняздо” можна было б вызначыць і як трагедыю. Трагедыю не толькі сялянскай сям’і, якую бессардэчны пан праганяе з наседжанага гнязда – роднай хаты. Але і як трагедыю ўсяго “беларускага дому”, што адбывалася на самым пачатку ХХ ст. Аднак калі разумець розніцу паміж трагедыяй і драмай у сутнасці канфлікту (у трагедыі ён завяршаецца ўнутранай безвыходнасцю ў душы героя, што прыводзіць да ягонай смерці, у драме ж адбываецца сутыкненне персанажаў з нейкімі знешнімі сіламі), то на падставе гэтай чыста фармальнай прыкметы мы звычайна адносім “Раскіданае гняздо” да драмы. Да драмы выразнага класічнага вобліку – па вастрыні канфлікту, драматычнай напружанасці дзеяння, псіхалагічнай напоўненасці і своеасаблівасці характараў. У пазнейшы час дама атрымала далейшае развіццё і ранастайнасць форм. Набыла пашырэнне гістарычная драма (“Кастусь Каліноўскі” Е. Міровіча, “Званы Віцебска” і “Кастусь Каліноўскі” У. Караткевіча, “Напісанае застаецца” А. Петрашкевіча. Пра падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны напісалі гісторыка-рэвалюцыйныя драматычныя творы Я.Колас (“Вайна вайне”, “У пушчах Палесся”), К. Чорны (“Бацькаўшчына”), К.Крапіва (“Партызаны). Значнае месца занялі творы пра Вялікую Айчынную вайну (“Проба агнём” і “Людзі і д’яблы” К.Крапівы, “Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона, “Брэсцкая крэпасць” К.Губарэвіча, “Апошні шанц” В.Быкава). Вялікую цікавасць выклікалі ў чытача і гледача драматычныя творы пра сучаснае жыццё “Экзамен на восень” і “І змоўклі птушкі” І. Шамякіна, “Трывога” і “Соль” А.Петрашкевіча, “Парог” А.Дударава і інш.). Пытанне № 22. Лірыка. Паняцце пра лірычнага героя. Ролевы герой. Віды лірыкі. Лірыка – выяўленчы (выразительный) род літ-ры. Прадмет лірыкі ў рэальным жыцці – унутраны свет чалавека ў яго руху, працэс мыслення і ўнутраных перажыванняў. Многія даследчыкі таксама лічаць, што зместам лірычнага твора выступае суб’ектыўны свет самога паэта. Аргумент: лірычны змест падаецца часцей за ўсё як уласныя перажыванні і думкі паэта. Аднак (!) стан душы паэта, яго думкі – выяўленне не толькі асабістага, але і выяўленне таго, чым жыве грамадства ці частка грамадства. Носьбіта перажывання, выражанага ў лірыцы, прынята называць лірычным героем. Гэты тэрмін, уведзены Ю. Тынянавым у артыкуле 1921 г. “Блок”, укараніўся ў літаратуразнаўстве і крытыцы (побач з сінанімічнымі яму словазлучэннямі “лірычнае я”, “лірычны суб’ект”). Заўвага: Тэрмін лірычны герой прыняты не ўсімі.
Аб лірычным героі гавораць не толькі пры аналізе асобнага верша, але і іх цыклаў (лірычны герой “Іранскага дзённіка” П. Панчанкі), а таксама ўсёй творчасці паэта. Гэта – вельмі спецыфічны вобраз чалавека, які прынцыпова адрозніваецца ад вобразаў апавядальнікаў, пра ўнутраны свет якіх мы, як правіла, нічога не ведаем, і персанажаў эпічных і драматычных твораў, якія абавязкова дыстанцынаваны ад пісьменніка. Праўда, у эпасе таксама нярэдкая з’ява – узнаўленне рэальных падзей з жыцця аўтара. Гэта “На ростанях” Я.Коласа, “Трывожнае шчасце” І.Шамякіна, “Дзяльба кабанчыка” В. Карамазава. Аднак у эпасе жыццё творча засвойваецца з боку яго аб’ектыўнасці, матэрыяльнасці, г. зн. праз характары персанажаў, падзеі, у якіх прымае ўдзел герой. Так, Лабановіч у Коласа працуе ў школе, кантактуе з самымі рознымі людзьмі, седзячы ў турме, ён думае, разважае, спрачаецца і вучыцца ў бальшавіка Галубовіча. Як бачым, рэчаіснасць у трылогіі ўзнаўляеццапраз формы матэрыяльна-аб’ектыўнага быцця. У лірыцы рэчаіснасць творча засвойваецца з боку ўнутранага, суб’ектыўнага быцця чалавека, як працэс яго ўнутранага духоўнага жыцця, як форма суб’ектыўнага перажывання. Гэты працэс замацаваны за суб’ектам, за лірычным героем. Верш“Хмары” напісаны ў 1910 г., калі Я.Колас знаходзіўся ў турме: Хмары, хмары, што на небе Ходзіце гарамі! Каб меў крылле, паляцеў бы Я на волю з вамі. Паляцеў бы ў край свой родны, Дзе так сэрцу міла, Дзе я вырас, дзе мне радасць Моладасць суліла. Паляцеў бы ў луг, дзе Нёман Бераг точыць, мые, Дзе гамоняць з ветрам-бурай Дубы векавыя. ...Хмары, хмары, што на небе Ходзіце гарамі! Чаму я не маю крылляў? Чаму я не з вамі?
Лірычнае перажыванне не тоеснае таму, што было перажыта паэтам як біяграфічнай асобаю. Лірыка не проста ўзнаўляе пачуцці паэта, яна іх трансфармуе, узбагачае, стварае па-новаму, узвышае і “акультурвае”. Аўтар ў працэсе творчасці часта стварае сілай ўяўлення тыя псіхалагічныя сітуацыі, якіх у сапраўднасці зусім не было. Літаратуразнаўцы неаднаразова пераконваліся, што матывы і тэмы лірычных вершаў А.Пушкіна не заўсёды адпавядаюць фактам яго асабістага лёсу. Лірычна выражаныя перажыванні могуць належыць як самому паэту, так і іншым, непадобным на яго асобам. Лірыку, у якой выражаюцца перажыванні асобы значна адрозніваюцца ад аўтара, называюць ролевай. А гэта азначае, што мае права на існаванне і паняцце ролевы герой. Так Янка Купала ў сваім першым, надрукаваным у 1905 годзе ў газеце “Северо-Западный край” вершы выступае ад імя мужыка:
Што я мужык, усе тут знаюць, І, як ёсць гэты свет вялік, З мяне смяюцца, пагарджаюць, – Бо я мужык, дурны мужык.
Чытаць, пісаць яне ўмею, Не ходзіць гладка мой язык, Бо толькі вечна ару, сею, – Бо я мужык, дурны мужык.
А вось верш Янкі Купалы Ляўкоўскага цыклу:
Я – калгасніца Маладая, Жыву весела, Ані дбаю.
Мае дзетачкі Паозна-рана І накормлены, І прыбраны. (Я–калгасніца. 1934)
Аднак магістраллю лірычнай творчасці з’яўляецца паэзія не ролевая, а аўтапсіхалагічная: вершы, якія ўяўляюць сабой акт прамога самавыражэння паэта. У лірыцы асаблівую ролю іграюць ускосныя, пераносныя і іншасказальныя значэнні слова: метафары, метаніміі, сімвалы, алегорыі, увогуле вобразныя магчымасці нацыянальнай мовы. Асаблівую функцыю выконвае вершаскладанне. Рытм, рыфма. Паўторы. Інверсія. Мова лірычнага твора лаканічная. Памер твораў – невялікі. Рагойша В.П.:Лірыку ў традыцыйным (“школьным”) выкладанні падзяляюць (прычым, адразу, без відавога падзелу) на чатыры жанры: лірыка грамадзянская, інтымная, пейзажная і філасофская. Відавочна, мы маем тут справу не з уласна жанрамі, а з жанравымі сістэмамі. Можна прапанаваць больш дасканалы падзел лірыкі на жанравыя сістэмы ў адпаведнасці з аўтарскай інтэнцыяй (задумай): · вершы распавядальныя (вершы любоўныя, эратычныя, прыродаапісальныя, сюжэтныя, эцюд, эскіз, думка, імпрэсія, буколіка), · медытатыўна-філасофскія (медытацыя, элегія, верш філасофскі, вершаказ, версэт, пасланне, стансы), · велічальныя (ода, духоўны верш, дыфірамб, панегірык, апалог, мадрыгал, эпітафія, рацэя, эпіталама), · песенныя (раманс, прыпеўка, дайна, серэнада, марш, гімн, псалом, кантата, альба, баркарола, канцона), · сатырыка-гумарыстычныя (эпіграма, лімэрык, пародыя, сатыра, інвектыва, ямбы). Большасць з названых у межах жанравых сістэм найменняў адносяцца да жанраў класічных – тых, якія ўжываліся ў класічнай (найперш антычнай, а таксама ў старажытнай арабскай, кітайскай, японскай) паэзіі, а затым, некалькі відазмяніўшыся, увайшлі ў новую еўрапейскую вершатворчасць (эпіграма, ода, раманс, эпітафія, эпіграма, пасланне і г. д.). Некаторыя з іх цяпер рэдка ўжываюцца або зусім не ўжываюцца (ідылія, эпіталама, эклога, мадрыгал, канцона, пастараль, серэнада і г. д.). Цвёрдыя формы верша, набываючы тую ці іншую змястоўную сутнасць, могуць таксама станавіцца канкрэтнымі жанрамі (філасофскі санет, сатырычны трыялет, лірычная актава і г. д.). Асабліва шмат жанраў за тысячы гадоў свайго існавання выпрацавала лірыка народная– першая па часе ўзнікнення разнавіднасць лірыкі як роду літаратуры: замовы, загадкі, прыказкі, прымаўкі, галашэнні, калядкі, шчадроўкі, песні вясельныя, любоўныя, жартоўныя, салдацкія і інш. Пытанне № 23. Філасофска-медытатыўныя жанры (медытацыя, стансы, пасланне, ямбы, элегія) Медытацыя – жанр філасофскай лірыкі, у якім перадаецца глыбокі роздум паэта аб некаторых важных праблемах (жыццё і смерць, дружба і каханне, чалавек і прырода). Асаблівае пашырэнне набыў гэты жанр у паэзіі сентыменталістаў і рамантыкаў. Медытацыі пісалі Я.Баратынскі, А.Пушкін, М.Лермантаў, Ф.Цютчаў, у савецкі час – А.Блок, М.Забалоцкі, М.Рыльскі, А.Малышка, Д.Кагульдзінаў, Э.Межалайціс. У беларускай паэзіі заняла значнае месца ў творчасці М.Багдановіча. Аўтар “Вянка” разважаў пра сутнасць жыцця і смерці, пра класавы пвадзел грамадства, пра ўзаемадносіны паміж людзьмі (… Шмат у нашым жыцці ёсць дарог”, “Мяжы”, “… Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы”). Медытацыя сустракаецц ў Я.Купалы (“… Пакіньма напуста на лёс своё свой наракаць”, “Мая навука”), А.куляшова (вершаваны цыкл “Маналог”), П.Макаля (“… Век з рэактыўнай хуткасцю імкне”), А.Вярцінскага (“Дзівак чалавек”, “… Абрастаем”) і інш.
Максім Танк. *** Божа паэзіі (Хай гэта будзе між намі), Нашто мяне ўзяў ты Ў сваю неспакойную світу? Лепш бы хадзіў я, Як дзед мой ці бацька з касцамі, Пасвіў кароў, плытагоніў Ды сеяў бы жыта.
Я не наўчыўся Выконваць слепа загадаў. Нямала ў цябе падхалімаў ёсць Срытных і хітрых. Як надакучылі ўсім іх Пустыя рулады! Дай адпускную! Хоць раз пастаўлю паўлітра. (1963)
Стансы – верш-роздум. Стансы – невялікі лірычны верш-медытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожны з якіх мае сэнсавую і кампазіцына-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых. У сусветнай літаратуры стансы пісалі Дж. Байран, А.Пушкін, С.Ясенін, М.Багдановіч.
Максім Багдановіч Рушымся, брацця, хутчэй У бой з жыццём, пакідаючы жах, Крыкі пужлівых людзей Не стрымаюцьхай бітвы размах…
Проці цячэння Зможа толькі жывое паплыць, Хвалі ж ракі заўсягды Тое цягнуць, што скончыла жыць.
Пасланне – эпісталярна-публіцыстычны верш, напісаны ў форме звароту да нейкай рэальна існуючай асобы (ці многіх асоб). Нярэдка набывае фрму маналагічнай прамовы-развагі або адкрытага ліста да каго-н. Првчым аб’кт паслання падчас цікавіць паэта не столькі сам па сбе, колькі тым, што дае падставу паразважаць пра пэўныя сацыяльна-палітычныя, гістарычныя або мастацтвазнаўчыя праблемы. Вольна адчуваў сябе бадай ва ўсіх жанравых разнавіднасця паслання Я.Купала: – сацыяльна-палітычным (“Апекунам”, “Ворагам Беларушчыны”); – грамадзянска-патрыятычным (“арлянятам”, “Беларускім партызанам”); – літаратурным (“Прывет вам…”, “Аўтарцы “Скрыпцы беларускай”); – сатырычным (“Дэпутату N.N”, “Слугам алтарным”); – інтымна-лірычным (“Да дзяўчатак”, “Да сваіх думак”); – пасланні-інвектыве (“Гэй, капайце, далакопы”, “Японскім самураям”). Янка Купала. Аўтарцы “Скрыпцы беларускай”. Чутка йграеш, гулка йграеш Ты на скрыпачцы сваей, К небу з думкай падлятаеш, Шчасця зычыш для людзй. Ямбы –напісаныя ямбічнымі памерамі сатырычныя вершы, у якіх баявітае выкрыццё адмоўнага, аджылага спалучаецца з паэтычным ухваленнем станоўчага, новага. Як асобны жанр ямбы ўзніклі ў Старажытнай Грэцыі, пашырэнне набылі ў Францыі падчас буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі (сатырычная кніга А.Барб’е “Ямбы”). Цыкл філасофска-палітычных “Ямбов” належаць А.Блоку. Вядомы ўкраінскі паэт Мікола Бажан выдаў зборнтк вершаў “Ямбы” (1940). У беларускай паэзіі да гэтага жанру звярнуўся П.Панчанка (верш “Ямбы”, 1962):
Мне надакучылі малебны У шалашах звычайных дат, Ружовы дым і гул хвалебны І хітра скроены даклад.
Ледзь не шьо дня са сцэн бялеюць Прэзідыумныя ілбы. Занадта многа юбілеяў, Занадта многа пахвальбы.
Асколкі сонца на вясле, Асколкі сонца на асле… Нібы няма ўжо спраў. Нібыта Да зор арбіты ўсе прыбіты…
Сябры мае, жыццё будуйце І не шкадуйце тым хвалы,
Хто справу любіць больш за славу. Хвалі часцей, хвалі прасцей Герояў ворыва і плавак, Хто і працуе і расце…
Элегія. У антычнай паэзіі элегічным двувершам называалі страфу, у вершаваных радках якой чаргаваліся гекзаметр і пентаметр. Элегія ў новай літаратуры – сумны верш. Элегія – гэта верш, у якім выяўляюцца смутак, журба, меланхолія з прычыны гоамадскай несправядлівасці, сямейнага няшчасця ці асабістага гора. Стваралі элегіі Гётэ (“Раманскія элегіі), А Пушкін (“Брожу ли я вдоль улиц шумных»), М.Лермантаў («Выхожу один я на дорогу»). У беларускай літаратуры да элегічнага жанру звярталіся М.Багдановіч, Я.Колас, М.Танк, А.Куляшоў, П.Панчанка.
Максім Багдановіч. *** Даўно ўжо целам я хварэю, І хвор душой, – І толькі на цябе надзея, Край, рордны мой! У родным краю ёсць крыніца Жывой вады. Там толькі я змагу пазбыцца Свае нуды. Калі ж у ім умру-загіну, – Не жалюсь я! Не будзеш цяжкая ты сыну Свайму, зямля. Там хоць у гліне, хоць у брудзе, Найдуць мае слабыя грудзі Сабе спакой. Пытанне № 24. Жанры лірыкі ўрачыста-хвалебнага зместу (ода, гімн, дыфірамб, мадрыгал, эпітафія, эпіталама), іх гістарычная эвалюцыя
Ода – урачысты паэтычны верш у гонар нейкай гістарычнай падзеі або выдатнай асобы. У старажытнай Грэцыі, дзе ўзнік гэты жано, одай называлі любую лірычную песню, вясёлую ці сумную, якая выконвалася хорам падчас танцаў. Свой ухваленчы пафас яна атрымала ўпершыню ў творчасці Піндэра (ІУ ст. да н.э.), які праслаўляў багоў, герояў, пераможцаў алімпійскіх гульняў. Першую рускую оду напісаў В.Традзіякоўскі (“Ода про сдачу города Гданьска”, 1784). Ён жа, грунтуючыся па “Развагах пра оду” французскага тэарэтыка мастацтва Нікаля Буало, надрукаваў свае “Разважанні пра оду”. Вядомым рускім одапісцам быў М.Ламаносаў (“Ода на взятие Хотина” і інш.). Дасканаласць ода набыла ў творчасці Г. Дзяржавіна, які надаваў ёй часам і сатырычнае гучанне(“Вяльможа”). Аднак з цягам часу ода ператварылася ў твор, у якім у напышлівай форме неабгрунтавана ўсхваляліся цары, прыдворныя вяльможы, іншыя ахоўнікі самадзяржаўя. Гэта прывяло да выраджэння оду яшчэ ў канцы ХУІІІ – пачатку ХІХ ст., да замацавання за ёю нядобрай славы твора, што вяўляе высакапарнае нізкапаклонства. У такім, адмоўным, сэнсе слова “ода” часм ужывааецца і зараз:
На караністай дарозе вазак Цябе растрасе, таўстазадая одаю (Р.Барадулін. У вянок Мацею Бурачку)
Тым не менш шжо ў пачатку ХХ ст., асабліва пасля рэввалюцыі, заўважаецца штораз большая цікавасць да гэтага жанру (“Ода революции” У. Маякоускага, “Хвала человеку” В. Брусава). Ода прыйшла і ў беларускую свацкую паэзію. Многія вершы пра Леніна, камуністычную партыю, кастрычніцкую рэвалюцыю, розныя “чырвоныя” даты календара – гэта не што іншае, як савецкія оды. Праўда, часцей за ўсё паэты не ўжывалі ў назвах слова “ода”. Аднак з часам яно і тут, як заўважае В,Рагойша, набыло правы грамадзянства (“Ода пешаходу” П. Панчанкі, “Ода прзе” М. Стральцова, “Ода трактарнаму заводу” Хв. Жычкі і інш.).
П.Панчанка. Ода пешаходу (1975). Без дачы, без аўтамабіля Жыццё пражыў. І дай мне бог Астатнія адмераць мілі Пры дапамозе ўласных ног.
Ідзеш, знаёмых сустракаеш, З табой усе турботы дня. Жывеш, працуеш, адчуваеш, Што землякам ты ўсім радня.
А што ў машыне? Мільгаценне… Лятуць сады, дамы, гады, Снуюць у шкле людскія цені… А вечны страх перад ГАІ? …………………………………………………………… Пачала сваё існаванне і асобная жанравая разнавіднасць – сатырычная ода (“Ода футбольнаму мячу” Н.Гілевіча). Гімн – ураыстая песня ў гонар якога-небудзь героя, выдатнай падзеі або дзяржавы. Для гімна характэрна ўзвышанасць, эмацыянальная насычанасць стылю, урачыстасць лексікі, наяўнасць шматлікіх паўтораў, рытмічных фігур і інш. Гімны ўзніклі ў старажытным Егіпце, затым шырокае развіццё атрымалі ў антычнай Грэцыі, дзе складаліся ў гонар багоў (культавыя) і горояў (вайсковыя). У сярэднія вякі, у эпоху бурных рэлігійных змаганняў, пашырыліся рэлігійныя гімны (гусіцкія ў Чэхіі, лютэранскія ў Германіі). Развіцц1 класаў і класавая барацьба прывялі да ўзнікнення рэвалюцыйных і партыйных гімнаў (“Марсельеза”, “Інтэрнацынал”, “Варшавянка”, “Адвеку мы спалі”). Станаўленне нацый і нацыянальных дзяржаў выклікалі ўзнікненне нацыянальных і дзяржаўных гімнаў. На пачатку ХХ ст. верш Я.Купалы “А хто там ідзе?”, пакладзены на музыку Л,Рагоўскім, стаў, па слушнай заўвазе М.Горкага, “народным гімнам беларусаў”.Ролю беларускіх гімнаў выконвалі і іншыя песні, напісаныя на словы Я.Купалы (“Не згаснуць зоркі ў небе…), К.Каганца (“О Божа, спасе наш”), М.Краўцова (“Мы выйдзем шчыльнымі радамі) і інш. Функцыю беларускага рэлігійнага гімну выконвае песня “Магутны Божа” (словы Н. Арсенневай, музыка М.Равенскага”). Свой афіцыйны дзяржаўны гімн Беларусь атрымала толькі ў 1955 г. Ім стала песня “Мы – беларусы” (словы Міхася Клімковіча (1899–1954), музыка Несцера Сакалоўскага (1902– 1950). Новая жыццёвая рэальнасць пачатку 90-х гг. ХХ ст. (ліквідацыя КПСС, распад СССР, абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь) запатрабавала і новага дзяржаўнага гімна Беларусі. 2 ліпеня 2002 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь (словы М.Клімковіча і У.Карызны, музыка Н.Сакалоўскага). Шэраг вершаў, напісаны як гімн, не былі афіцыйна прызнаны, але ад гэтага не страцілі сваю вартасць, Напрыклад, у М.Танка ёсць верш “Табе складаю гэты гімн”, прысвечаны сталіцы Беларусі – гораду Мінску:
Табе складаю гэты гімн, мой горад! І не крыўдуй, прастор жытнёвых ніў! Што мой напеў, яшчэ духмяны борам, Сінеючы ад мядзельскіх азёраў, З жалезам, шумам фабрык падружыў.
Дыфірамб –урачыстая харавая песня, прысвечаная богу Дыёнісу, пазней іншым багам ігероям. Па свайму песневаму характару набліжаецца да гімну і оды. Арыстоцель заўважаў, што з дыфірамба разгарнулася грэчаская драма. У новаеўрапейскай літаратуры да дыфірамба зрэдку звярталіся Фрыдрых Шылер, Гердэр, Ф. Ніцшэ. Яшчэ ў старажытнагрэчаскай мове слова дыфірамб развіло пераноснае значэнне “усхваленне, напышлівасць”. У форме дыфірамбу сутракаюцца вершы і ў сучаснай беларускай літаратуры і прысвячаюцца яны, зразумела, менш значным падзеям:
Табе складаю дыфірамб, Пяро маё–таварыш верны, Калі сягоння ў час вячэрні Звіняць лісты, як гулкі ямб. (М.Танк. Дыфірамб) Увогуле ў наш час дыфірамбам, як панегірыкам, найчасцей называюць празмернае ўсхваленне каго-небудзь або чаго-небудзь (спяваць дыфірамбы).
Панегірык – урачыстая, пахвальная прамова, якая вымаўлялася на народных зборах. Панегірык прысвячаўся пэўным выдатным асобам, дзяржаўным дзеячам, палкаводцам і г.д., усхваляў іх дзеянні або нейкія гістарычныя падзеі. Пачынаючы з антычнасці, слова “панегірык” набывае іранічнае значэнне; панегірыкам цяпер часта называюць такое ўсхваленне, якое страчвае аб’ектыўнасць і большнагадвае падхалімства, чым справядлівую ацэнку. Мадрыгал – невялікі верш-кампліментпрысвечаны жанчыне. Мадрынал адносіцца да інтымнай (альбомнай) лірыкі. Звычайна запісваліся ў прыватных альбомах. Мадрыгалы вызначаліся камернасцю чытання, невысокай якасцю пісьма. Разам з тым, сустракаліся і выдатныя творы (Пушкін, Лермантаў, Някрасаў).
А.С.Пушкін. В альбом Сосницкой. Вы съединить могли с холодностью сердечной Чудесный жар пленительных очей. Кто любит вас, тот очень глуп, конечно; Но кто не любит вас, тот во сто раз глупей. Мадрыгал, як і ўся альбомная лірыка, у беларускай літаратуры не набыў значнага развіцця. Вядомы адзіны “Альбом” (1853–1863) А. Вярыгі-Дарэўскага. Эпітафія – вершаваны надмагільны надпіс. У такім значэнні эпітафія ўзнікла ў антычнай літаратуры У Расіі ў 19 ст. на многіх надмагільных помніках можна было сустрэць эпітафію з верша В.Жукоўскага “Сельское кладбище” (1802): Прохожий, помолись над этою могилой; Он в ней нашел приют от всех земных тревог; Здесь всё оставил он, что в нем греховно было, С надеждою, что жив его спаситель – Бог. У такім значэнні эпітафія сёння сустракаецца рэдка. Радкі эпітафіі ў такім значэнні можна прачытаць на надмагіліных плітах у Хатыні. З беларускіх пісьменнікаў упершыню да эпітафіі звярнуўся Сімяон Полацкі. Пасля яго гэтым жанрам ніхто не карыстаўся і толькі ў пачатку ХХ ст. ён адрадзіўся ў творчасці Я.Купалы (“Мая эпітафія”, 1906). Гэта лірычны верш. У сучаснай беларускай паэзіі эпітафія найперш з’яўляецца відам сатырычнай паэзіі. К.Крапіва. “Эпітафія”. Твор напісаны ў час Вялікай Айчыннай вайны з выпадку знішчэння партызанамі гітлераўскага стаўленіка на Беларусі гаўляйтэра Кубэ. Смяротны прыгавор здзейсніла Алена Рыгораўна Мазанік. У час вайны яна ўладкавалася служанкай да Вільгельма Кубэ – генеральнага камісара Беларусі. Па заданні камандавання партызанскага атрада “Дзіма” яна падклала ў ложак фашысту магнітную міну. Пастаўлены фільм “Гадзіннік спыніўся апоўначы”. А.Мазанік – Герой Савецкага Саюза. У 1952 г. скончыла Мінскі педінстытут імя Максіма Горкага (БДПУ) Тут ляжыць высокі чын – Кубэ, Гітлераў служака. Пры жыцці быў сукін сын І загінуў як сабака. У 2000 г. выйшла “Анталогія беларускай эпітафіі” (складальнік А.Кудласевіч). Эпітафіі пісалі: В.Вітка, М.Танк, М.Скрыпка, П.Панчанка.
Злая сатыра. З кнігі П.Панчанкі “Высокі бераг” (1993).
Эпітафія
Ды не грукайце дзвярыма, Не галёкайце, прашу, Дайце кавы растварымай: Эпітафію пішу.
Тут ляжыць паэт, не дыша, Прагнасцю сябе згубіў. А ў гісторыі напішуць: Ён героем слаўным быў.
Штампаваў ён вершаў пліткі, Рыфмаваў “звяроў і кроў”, Сам палохаўся зеніткі, Кулдыкаўся ў першы роў.
Я з палком хадзіў у наступ, Ён прышпільваў арданы: Нешта ўмеў лізаць начальству У Маскве ў час вайны. …………………………………
Дайце кавы кубак лішні, Бо туман у галаве. Эпітафія не выйшла: Сукін сын яшчэ жывы.
Эпіталама – верш, прысвечаны шлюбу якіх-небудзь асоб. Гэта можа быць урачыстая песня ў гонар жаніха і нявесты. Узнікла ў вясельным абрадзе ў Старажытнай Грэцыі і Рыме. Адзін з яе відаў – гіменей, песня, у суправаджэнні якой нявеста ўваходзіла ў дом жаніха. Першую беларускую эпіталаму напісаў У. Караткевіч (1967). Эпіталамны характар маюць асобныя раздзлы паэмы Я. Купалы “Яна і я”.
Пытанне № 25. Сатырычна-выкрывальныя жанры (эпіграма, пародыя, інвектыва, сатыра). Эпіграма – кароткі сатырычны верш (ад двух да васьмі радкоў) з вострай і часта нечакагай канцоўкай, у якім дасціпна высмейваецца нейкая асоба ці грамадская загана. У еўрапейскай эпіграмай славіліся Лафантэн, Бёрнс, Гётэ, Шылер, Пушкін.
Вл. Гіляроўскі (руск.):
У нас в России две напасти: Внизу – власть тьмы, Вверху тьма власти.
У беларускай літаратуры: Я.Купала, М.Багдановіч, Я.Колас, К.Крапіва, М.Танк, В.Вітка, Р.Барадулін. Янка Купала. Эпіграма. То беларус, то палячок, А чым папраўдзе – не згадаць. Паслухай, гладкі панічок: Пашто так скурай гандляваць?
Кандрат Крапіва. Эпіграма. Што з таго, што ты, Марыя, Ногі выставіш старыя? Што з тых ног за прыгажосць? І ў мяне такія ёсць.
Пародыя – жанр сатырычнай літаратуры, заснаваны на карыкатурным перайманні асаблівасцей нейкага твора, творчай асобы нейкага аўтара ці літаратурнага напрамку. Пародыя абавязкова падразумевае арыгінал, кантрастуе з ім, часам пераўзыходіць яго па сваёй мастацкай вартасці (“Дон-Кіхот” Сервантэса, “Падарожжы Гулівера” Свіфта, “Арлеанская цнатліўка” Вальтэра). Інвектыва – твор, часцей вершаваны, у якім востра і адкрыта асуджаецца нейкая рэальная асоба ці грамадская з’ява. Інвектывы ёсць у М.Танка (“Адказ”(, В,Таўлая (“Апошняе слова”), П.Панчанкі (“Прыстасаванцы”) і інш. Па-майстэрску выкарыстоўваў інвектыву Я.Купала – “ворагам Беларушчыны”, “Слугам алтарным”, “Каб…”.
Максім Танк. Адказ Я не магу вас песняй цешыць З абмытых бурамі эстрад, Хоць меў бы пенсію штомесяц І спакайней бы жыў я шмат.
І менш бы, пэўна, чуўў дакораў Багемы пўянай дзеячоў, І вашых усхваленняў хворых, І свісту купленых дзячкоў.
Я так, сягоння яне першы, Прыйшоўшы зморана дамоў, Да позняй ночы мыю вершы Ад вашых пальцаў, ад слядоў.
І на крыклівы, падкалодны, І на афазефаўскі ваш гул Нат, можа, ў барацьбе няроўнай Не адказаць я не магу,–
Таму, што на жывое слова, Што вынес я з сялянскіх хат, Сплыла крыві цяжкая кропля У мільёны тры карат. (1937)
Сатыра – (ад лац. satira – сумесь, усялякая ўсячына) – 1) прынцып мастацкага алюстравання, заснаваны на камічным выкрыцці паасобных жыццёвых з’яў. У той час, як у гумары адмоўнае, смешнае ў жыцці наказваецца ў нязлобн-дабрадушным, жартоўным тоне, у сатыры мы сустраекаемся з вострым асмяяннем гэтых з’яў. 2) У вузкім значэнні сатырычны верш, у якім у здзеклівай, саркастычнай форме выкрываюцца найбольш небяспечныя заганы грамадства і асобных людзей. Такія сатыры ў свій час пісалі Я.Купала (“Ворагам Беларушчыны”, “Слугам алтара”), Я.Колас (“МікалаюІІ”, “Канстытуцыя”). Яны сустракаюцца і ў іншых беларускіх паэтаў – К.Крапівы “Добра насабачыўся”), П.Броўкі “Звадыяш), П,Панчанкі “Мастадонт”) і інш. Пімен Панчанка. Мастадонт. У яго жалезны кожны тэзіс І цытат жалезных грозны звон. І чаго, чаго ў навуку лезе Гэты мастадонт?
Выбівае п’едэстал з-пад Ніцшэ, Шпенглера лупцуе, аж касее, А на кожнай вузенькай спаднічцы Вочы сее.
Цёмны ідал, кнырысты м дужы, Што яму да ісціны жывой! Ён стагоддзяў мудрасць тупа душыць, І бяднееш ты, сучаснік мой.
Толькі ён сябюе не лічыць лішнім, На цытатным корме раздабрэў. Дзе тут дыялектыка? Калі ж ён Грукнецца, загнецца, адамрэ? Пытанне № 26 Класічныя жанры лірыкі з цвёрдым адзінствам формы і зместу (ямбы, стансы, трыялет, канцона, тэрцына, санет) Тэрцына.У тэрцынах (італ. terzina, ад лац. terza – трэцяя), якія пішуцца пяцістопным ямбам, сярэдні радок кожнага наступнага трохрадкоўя рыфмуецца з двума крайнімі папярэдняга (аба бвб вгв…) Верш заканчваецца як віланела, асобным радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Тэрцыны ўвёў у паэзію Дантэ, які напісаў “Боскую камедыю” (1307 – 1321). Спарадычна да іх звярталіся А. Пушкін (“… (“… В начале жизни ўколу помню я”), А.Блок (“Песнь Ада”), беларускія пісьменнікі Рыгор Крушына (“Тэрцыны”), У. Караткевіч (“Апошняя песня Дантэ”), Янка Сіпакоў (“Тэрцыны пра наручнікі”) і інш. Першы ўзор беларускіх тэрцынаў у сваім зборніку “Вянок” (1913) падаў М. Багдановіч: Ёсць чары у забытым, старадаўным: Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць І жыць мінулым – гэткім мудрым, слаўным, –
Мы любім час далёкі ўспамянуць. Мы сквапна цягнемся к старым паэтам, Каб хоць душой у прошлым патануць.
Ямбы –напісаныя ямбічнымі памерамі сатырычныя вершы, у якіх баявітае выкрыццё адмоўнага, аджылага спалучаецца з паэтычным ухваленнем станоўчага, новага. Як асобны жанр ямбы ўзніклі ў Старажытнай Грэцыі, пашырэнне набылі ў Францыі падчас буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі (сатырычная кніга А.Барб’е “Ямбы”). Цыкл філасофска-палітычных “Ямбов” належаць А.Блоку. Вядомы ўкраінскі паэт Мікола Бажан выдаў зборнтк вершаў “Ямбы” (1940). У беларускай паэзіі да гэтага жанру звярнуўся П.Панчанка (верш “Ямбы”, 1962):
Мне надакучылі малебны У шалашах звычайных дат, Ружовы дым і гул хвалебны І хітра скроены даклад.
Ледзь не шьо дня са сцэн бялеюць Прэзідыумныя ілбы. Занадта многа юбілеяў, Занадта многа пахвальбы.
Асколкі сонца на вясле, Асколкі сонца на асле… Нібы няма ўжо спраў. Нібыта Да зор арбіты ўсе прыбіты…
Сябры мае, жыццё будуйце І не шкадуйце тым хвалы,
Хто справу любіць больш за славу. Хвалі часцей, хвалі прасцей Герояў ворыва і плавак, Хто і працуе і расце… Стансы– верш-роздум. Стансы – невялікі лірычны верш-медытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожны з якіх мае сэнсавую і кампазіцына-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых. У сусветнай літаратуры стансы пісалі Дж. Байран, А.Пушкін, С.Ясенін, М.Багдановіч.
Максім Багдановіч Рушымся, брацця, хутчэй У бой з жыццём, пакідаючы жах, Крыкі пужлівых людзей Не стрымаюцьхай бітвы размах…
Проці цячэння Зможа толькі жывое паплыць, Хвалі ж ракі заўсягды Тое цягнуць, што скончыла жыць. Актава (ад лац. oktava– воcьмая) – гэта васьмірадковы верш, які часцей за ўсё пішацца пяцістопным або шасцістопным ямбам і рыфмуецца па схеме АбАбАбвв. Актавы пісалі італьянцы Бакачыо і Таса, англічанін Байран, паляк Ю. Славацкі і інш. У рускай паэзіі актава з’явілася ў першай палове ХІХ ст. (“Опять ты здесь, мой благородный гений” В. Жукоўскага, “Домик в Коломне” А. Пушкіна, “Октава” А. Майкова і інш). У беларускую паэзію актаву ўвёў Янка Купала (“Спроба актавы”, 1906): Удар, душа, удар у сэрца, Па струнах думак-весялух! Збудзіце ўспаны ў панявецы Жыцця змянлівага мой дух. Хай думкі лягуць на паперцы І цешаць братні погляд, слух, Народу прыйдзе хай пара Успомніць часам песняра!
Трыялет(франц. triolet, ад італ. trio – трое) характарызуецца тым, што ў ім два першыя і два апошнія, а таксама першы і чацвёрты радкі аднолькавыя. Першы радок паўтараецца тройчы (адсюль назва). Дасье. Узнік у ХV ст. у Францыі як скарочаная форма рандэля. У рускай паэзіі з’явіўся ў пачатку ХІХ ст. (М. Карамзін). Цэлае стагоддзе не ўжываўся. Адрадзіўся ў 10-я гады ХХ ст. (К. Фофанаў, К. Бальмонт, В. Брусаў). Першы украінскі трыялет належыць В. Бадзянскаму.
У беларускую паэзію ўвёў М. Багдановіч: “... Дзераўлянае яечка”, “Мне доўгае расстанне з Вамі...”, “...Калісь глядзеў на сонца я” (прысвечаны дачасна памёршаму Сяргею Палуяну): Калісь глядзеў на сонца я, Мне сонца асляпіла вочы. Ды што мне цемень вечнай ночы, Калісь глядзеў на сонца я. Няхай усе з мяне рагочуць, Адповедзь вось для іх мая: Калісь глядзеў на сонца я Мне сонца асляпіла вочы
У сучаснай беларускай літаратуры да трыялетаў звярталіся Данута Бічэль-Загнетава (“Не называй мяне жаданай”), Рыгор Барадулін (“...Юнацтва светлая часіна”), Хведар Чэрня (цыкл “Трыялеты”), Сяргей Панізнік (“На белай хвалі”), Алесь Барскі (цыкл “Трыялеты”), Янка Сіпакоў. Санет – від верша, які складаецца з 14-ці радкоў, як правіла, гэта пяцістопны ямб. Гэтыя 14 радкоў утвараюць 2 катрэны (чатырохрадкоўі) і 2 тэрцэты (трохрадкоўі). У санеце кампазіцыйная будова цесна звязана са зместам. У катрэнах назіраецца развіццё тэмы, у тэрцэтах – кульмінацыя і развязка. Пытанне № 27. Санет. Гісторыя і тэорыя санета. Вянок санета. Вянок вянкоў санета Санет – від верша, які складаецца з 14-ці радкоў, як правіла, гэта пяцістопны ямб. Гэтыя 14 радкоў утвараюць 2 катрэны (чатырохрадкоўі) і 2 тэрцэты (трохрадкоўі). У санеце кампазіцыйная будова цесна звязана са зместам. У катрэнах назіраецца развіццё тэмы, у тэрцэтах – кульмінацыя і развязка.
З нарыса Максіма Багдановіча пра тэорыю санета: М. Багдановіч пра будову санета пісаў так: “Першыя восем строк санета скованы між сабой ланцугом адзінакавых рыфм, знітаваны імі ў нешта цэльнае, звернуты ў нейкі паэтычны маналіт; а каб гэтая знітоўка была мацнейшай, каб пачатак верша не расслаіўся на два зусім незалежныя куплеты, – канец першага з іх і пачатак другога маюць адзінакавыя рыфмы. Стаячыя ж далей ужо новыя рыфмы павінны зрабіць глыбокую трэшчыну паміж гэтымі кавалкамі і ўсім астатнім. Значыцца, санетная форма распадаецца на дзве асобныя часткі, што вымагае і ад зместу кожнай з іх як скончанасці, нак і н е з а л е ж н а с ц і... Павэдлуг гэтага ў першых васьмі строчках развіваецца тэма санета, а ў астатніх – заключэнне да яе”. Звернемся да вядомага вам санета М. Багдановіча. Санет (Ахвярую А. Пагодзіну) Un sonnet sans defaut vaut seul un long poeme. Boileau* *Беззаганны санет варты адзін цэлай паэмы Буало (франц.) Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла, Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршку насення жменю там знайшлі. Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясенняй збожжа на раллі.
Вось сімвал твой, забыты краю родны, Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне, А ўперад рынецца, маўляў крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца. Пракаменціраваць. Далей. Асаблівая нагрузка ў снеце падае на апошні тэрцэт, Нават на апошні радок тэрцэта, якм па думцы і вобразнасці павінен быць самым моцным у санеце. гэта так званы санетны замок.Больш таго, па законах класічнага санета апошняе слова ў санеце павінна быць своеасаблівым сэнсавым “ключом” твора. У той жа час ніводнае слова, выключаючы хіба дапаможныя, не павінна ў ім паўтарацца. Гэта пра класічны санет. Па такіх правілах напісаны санеты самога М. Багдановіча, Я. Купалы, У. Дубоўкі, А. Звонака.
Санет мае сваю гісторыю, свой шлях эвалюцыі. Гісторыю санета распавёў А. Пушкін у фрме санета:
Суровый Дант не презирал сонета, В нем жар любви Петрарка изливал, Игру его любил творец Макбета; Им скорбну мысль Камоэнс1 облекал.
И в наши дни пленяет он поэта: Вордсворт его орудием избрал, Когда, вдали от суетного света, Природы он рисует идеал.
Под сенью гор Тавриды отдаленной Певец Литвы в размер его стесненной Свои мечты мгновенно заключал;
У нас еще не знали девы, Как для него уж Дельвиг забывал Гекзаметра священные напевы.
1 Камоэнс – партугальскі паэт 16 ст. Санет узнік у Італіі (13 ст.), потым пашыраўся ў іспанскай, партугальскай, французскай, англійскай і іншых літаратурах. Паступова пашыраліся тэматычныя і жанравыя рамкі санета. Напачатку быў прыналежнасцю выключна інтымнай лірыкі. У Шэкспіра санет – гэта не толькі твор пра каханне, ён напоўніўся філасофскім роздумам над жыццём. На беларускую мову ўсе 154 санеты В. Шэкспіра пераклаў Уладзімір Дубоўка.
Паэты надавалі санету самую розную форму. Адсюль і іх назвы. Суцэльны санет, у якім прысутнічалі толькі дзве рыфмы. Перавернуты санет. У ім катрэны і тэрцэты мяняліся месцамі. Безгаловы санет. У ім не ставала аднаго катрэна. Напаўсанет, у якім адсутнічалі адзін катрэн і адзін тэрцэт. Хвастаты санет, у якім колькасць тэрцэтаў даходзіла да трох і нават да чатырох. У 19 ст. у Італіі ўзнікла складаная вершаваная форма –вянок санетаў.Своеасаблівасць вянка санетаў у тым, што ён складаецца з 15 санетаў. Першыя 14 санетаў узаемазвязаны паміж сабою з дапамогаю паўтарэння асобных радкоў. Другі санет пачынаецца апошнім радком другога санета. Чацвёрты санет пачынаецца апошнім радком трэцяга санета і г.д. 15-ы санет заключны. Называюць яго магістрал.Ён складаецца з першых радкоў папярэдніх санетаў. Спецыялісты сцвярджаюць, што паслядоўнасць напісання вянка санетаў такая: спачатку пішацца магістрал, потым ідзе над астатнімі 14-цю санетамі. Першыя беларускія вянкі санетаў напісалі М. Кавыль (“Чорны мёд” – 1958), А. Салавей (“Вянок санетаў” – 1958), Н. Гілевіч (“Нарач” – 1965). Затым да гэтай складанай формы звярнуліся Х. Жычка (“Абеліск), А. Сербантовіч (“Васілёк”, “Курганы”, “Салдат”), Я. Сіпакоў, Т. Бондар і інш. Нарэшце, ёсць яшчэ вянок вянкоў санетаў. У ім самым цесным чынам звязаны па форме, зместу, сэнсу чатырнаццаць вянкоў санетаў. Апошні ж, 15-ы, атрымліваецца з іх магістралаў. Відавочна, што такім па-сапраўднаму віртуозным майстэрствам валодае далёка не кожны аўтар. У свой час марыў напісаць вянок вянкоў санетаў Анатоль Сербантовіч, ды ранняя смерць перашкодзіла яму ажыццявіць гэтую задуму. А першы вянок вянкоў санетаў у беларускай літаратуры з’явіўся дзякуючы З. Марозаву і атрымаў назву “Апакаліпсіс душы” (1992). Апакаліпсіс – 1) частка Бібліі, адна з кніг “Новага запавету”, якая змяшчае прароцтвы пра канец свету; 2) магчымая пагібель цывілізацыі і чалавецтва наогул у выніку ядзернай вайны, духоўнага падзення, знішчэнне прыроднага асяроддзя. Па сцверджанні некаторых даследчыкаў, такі твор, напісаны латынню, быў у Петраркі. Як сведчыў вядомы рускі даследчык санетаў Рыгор Мяленцьеў, у калекцыі якога больш за 800 вянкоў санетаў, вянок вянкоў З. Марозава да 1995 г., ва ўсякім разе, быў адзіны ў “еўрапейскім свеце”. У 1999 г. да яго далучыўся вянок санетаў Мікалая Вянецкага “Загойвай боль. Соф’я Шах. У 1989 г. яна (яшчэ да Змітрака Марозава напісала прешы ў беларускай літаратуры вянок вянкоў санетаў, пазней апудлікавала вянок паўсанетаў “Ноч” (1999), выдала кнігу вянкоў санетаў “На ўсё дабро ў адказ” (2003) і цэлы шэраг вянкоў вянкоў санетаў (“Адухаўленне”, “Прысвячэнне”, “Прызнанне”, “Спасціжэнне”, “Увасабленне”). Як сведчыць І. Катляроў у прадмове да твора С. Шах, паэтка, апрача “Адухаўлення”, напісала яшчэ чатыры вянкі вянкоў санетаў, а таксама 136 (!) вянкоў санетаў. Такім чынам, можна смела сцвярджаць, што наш санет дасягнуў за мінулае стгоддзе свайго паўналецця, а беларускі санетарый (В. Рагойша) з’яўляецца сёння адным з багацейшых сярод нацыянальных літаратур еўрапейскага кантынента. Пытанне № 28. Міжродавыя мастацкія ўтварэнні. Паняцце пра родавую і жанравую дыфузію, жанры і жанравыя формы са змешанымі родавымі прыкметамі Паміж рознымі родамі літаратуры існуе цесная сувязь (чаму, дарэчы, дапамагае і эмацыйная танальнасць як іх спалучальнае звяно). У некаторых творах (напрыклад, у ліра-эпічнай паэме, баладзе, байцы, версэце, лірычнай прозе, вершаваных рамане, аповесці, апавяданні) сувязь гэтая настолькі адчувальная, што гаворка можа ісці пра ліра-эпас як своеасаблівае міжродавае ўтварэнне. Можна вылучыць як міжродавыя ўтварэнні ліра-драму з драматычнымі вершам, паэмай, абразком (эцюдам), а таксама ліра-драма-эпас з “драмай для чытання”, кіна-і тэлесцэнарыем. Узаемадзейнічаюць паміж сабой не толькі роды літаратуры, а таксама віды, жанры і жанравыя разнавіднасці. Так узніклі раман-эсэ, аповесць-эсэ, трагікамедыя, трагіфарс, буфанада, драма-феерыя, фарс-вадэвіль, трылер, фэнтэзі, зномы, сатырычныя элегіі, рамансы, замовы і г.д. На ўзнікненне літаратурных відаў і жанраў уплывае і ўзаемадзеянне асобных відаў мастацтваў: літаратуры -- з кіно (кінадраматургія), тэлебачаннем (тэледраматургія), музыкай (опернае лібрэта), музыкай і харэаграфіяй (балетнае лібрэта), выяўленчым мастацтвам (коміксы), музыкай і аўтарскім выкананнем твора (бардаўская песня), спецыфічнай аўтарскай манерай выканання твора (слэм)… Існуюць творы, у якіх аб’яднаны асаблівасці двух ці трох родаў. Родавая дыфузія, родавы сінтэз. Найчасцей сустракаецца сінтэз эпічнага і лірычнага. Ліра-эпічныя творы склаліся на мяжы паміж эпасам і лірыкай і цесна звязаны з адным і другім літаратурным родам. Да ліра-эпічных жанраў адносяцца: паэма, раман у вершах, вершаваная аповесць, вершаванае апавяданне, байка, балада, сюжэтны верш. Чалавек у іх паказваецца нібыта ў двух планах: з аднаго боку, перадаюцца падзеі яго жыцця, а з другога – яго перажыванні, эмоцыі, настроі. Пытанне № 29.Паэма як жанр, яе гістарычная эвалюцыя Паэма (ад грэч.від, твару) – вялікі, звычайна вершаваны твор, у якім вырашаюцца важныя праблемы сучаснасці ці мінулага. Паэме ўласцівы: · разгорнуты сюжэт, · наяўнасць акрэсленых характараў, · прысутнасць вобраза лірычнага героя, які актыўна ўключаецца ў характарыстыкі персанажаў і падзей. Паэма – адзін з відаў ліра-эпічнай паэзіі, у якім гэтыя важныя праблемы рэчаіснасці раскрываюцца эпічнымі і лірычнымі сродкамі. · Эпічныя сродкі – наяўнасць сюжэта, персанажаў. · Лірычныя срдкі – вобраз лірычнага героя, шматлікія лірычныя адступленні. Разам з тым пэўная ліра-эпічная раўнавага ў паэме можа парушацца на карысць эпасу, і тады мы маем справу з эпічнымі паэмамі. Да іх належаць старажытнагрэчаскія “Іліяда” і “Адысея” Гамера, асобныя рускія быліны, украінскія думы, “Слова пра паход Ігаравы”, “Пан Тадэвуш” А.Міцкевіча, “Новая зямля” Я.Коласа. У лірычных паэмах, наадварот, пераважае лірыка як характар светабачання і спосаб адлюстравання жыцця (“Безназоўнае” Купалы, “Варшаўскі шлях” Куляшова). Сустракаюцца іншыя разнавіднасці паэмы: ліра-эпіка-драматычная (“Нарач” М.Танка, “Сцяг брыгады” Куляшова), драматычная (“Адвечнаая песня” Купалы, “Хамуціус” Куляшова). Паэмныя мадыфікацыі вылучаны ў адпаведнасці з нейкім пераважаючым родавым пачаткам, ці выразнай прасутнасцю ўсіх трох. Зыходзячы са зместу, вылучаюць паэму гераічную, філасофскую, сатырычную, гістарычную, паэму-ідылію і інш. Заўвага.У паэме нярэдка прысутнічаюць і элементы драмы ў выглядзе скразнога напружана-канфліктнага дзеяння, маналогаў, дыялогаў. Падчас гэтыя элементы пераважаюць настолькі, што ўзнікае своеасаблівая разнавіднасць драматычная паэма, якая будуецца як і звычайная п’еса, у дыялагічнай форме (“Адвечная песня”, “Сон на кургане” Я.Купалы, “Хамуціус” А.Куляшова). Аднак такое “парушэнне раўнавагі” з’ява не асабліва частая. Звычайна мы заўважаем у паэме своеасаблівую гармонію лірычнага, эпічнага і драматычнага пачаткаў. Паэма мае сваю вялікую гісторыю. Самым раннім перыядам развіцця паэмы быў класічны перыяд, які даў паэму-эпапею. Да такога віду паэмы належаць перш за ўсё названыя ўжо старажытнагрэчаскія паэмы “Іліяда” і “Адысея”, пазнейшая паэма Вергілія “Энеіда” і яшчэ пазней пад іх уплывам і ў іх стылі напісалі паэмы-эпапеі Дантэ (“Боская камедыя”), Мільтан (“Страчаны рай”, “Вернуты рай”). Для такой паэмы характэрны: · – зварот да падзей, якія маюць агульначалавечае значэнне; · – героі ўяўляюць сабою выдатных людзей; · – замаруджанасць і аб’ектыўнасць апавядання; · – узвышаны стыль; · – насычанасць выяўленчымі сродкамі адлюстравання. У беларускай літаратуры такую паэму нагадвае толькі паэма Вікенція Равінскага “Энеіда навыварат”), але гэта паэма-пародыя. Сярэдневяковая, потым класіцыстычная эстэтыкі арыентаваліся на антычныя канцэпцыі. Нават В.Бялінскі лічыў паэму “асаблівым родам эпасу”. Далей жа даследчык пісаў, што жанр “не дапускае прозы жыцця,... схоплівае толькі паэтычныя, ідэальныя моманты жыцця, змест якога складаюць найглыбейшыя светасузіранні і маральныя пытанні сучаснага чалавецтва”. Значныя змены ў разуменні жанру адбыліся ў ХУІІІ– пачатку ХІХ ст. Звязаны з творчасцю рамантыкаў (рамантычная паэма). Канцэнтрацыя ўвагі на асобе героя, надзеленага незвычайнымі, выключнымі якасцямі характару, раскрыццё важных сацыяльна-філасофскіх і маральных праблем часу (паэмы Байрана, Пушкіна, Лермантава, Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі. У бел. л-ры пач. ХХ ст. паэмы Купалы, Коласа “Сымон-музыка”). Рэалістычная паэма з большай увагай ставіцца да штодзённага жыцця.
У шэрагу выпадкаў складанасць для вызначэння жанру ўяўляюць аўтарскія падзагалоўкі, якія не зусім супадаюць з сучаснымі ўяўленнямі пра той ці іншы жанр. У гэтым выпадку для правільнага разумення аўтарскай задумы неабходна выясніць, як успрымаўся гэты жанр аўтарам і яго сучаснікамі. Аўтарскае жанравае абазначэнне “Мёртвых душ” – паэма. Пад паэмай мы прывыклі разумець вершаваны ліра-эпічны твор, пагэтаму разгадку гогалеўскага жанру часта шукаюць у аўтарскіх адступленнях, якія надаюць твору суб’ектыўнасць і лірызм. Але, на слушную думку А.Есіна, справа зусім не ў гэтым, поста Гогаль інакш, чым мы, успрымаў жанр паэмы. Паэма для яго была “малым родом эпапеі”, г.зн. за жанравую прымету тут браліся не асаблівасці формы, а характар праблематыкі. Паэма, у адрозненне ад рамана, – гэта твор з нацыянальнай праблематыкай, у якім размова ідзе пра не пра прыватнае, а пра агульнае, пра лёс народа, краіны, дзяржавы. З такім разуменнем жанру суадносяцца і рысы паэтыкі гогалеўскага твора: шматлікасць пазасюжэтных элементаў, немагчымасць выдзеліць галоўнага героя, эпічная нетаропкасць аповеду. Рыгор Барадулін назваў паэмай вершаваны твор з двух радкоў і пяці слоў. Паэма. Мне цябе не стае Тае… А.Макаранка, выдатны савецкі педагог напісаў аўтабіяграфічны твор пра сваю педагагічную дзейнасць і назваў яго “Педагагічная паэма”. Асобая разнавіднасць паэмы – творы, напісаныя верлібрам або празаічнаю моваю, так званыя паэмы ў прозе. Кнігу своеаасаблівых паэм у прозе “Ахвярны двор” (1991) выдаў Я.Сіпакоў.
Пытанне № 30. Балада, байка, прытча як кананізаваныя жанры Балада – невялікі сюжэтны верш фантастычнага ці гераічнага характару на гістарычную або сучасную тэму. Падзеі, пра якія расказваецца ў баладзе, часта маюць трагічную развязку (“Балада аб чатырох заложніках” А.Куляшова, “Герой” П.Панчанкі). Існуюць два віды балады – народныя і літаратурныя. Народныя балады – больш раннія па часе ўзнікнення. У аснове іх – незвычайныя, нярэдка трагічныя падзеі ў асабістым ці сямейным жыцці чалавека, гераічныя моманты ў жыцці грамадства пэўнага сацыяльнага асяроддзя. Літаратурныя балады ўзніклі на аснове народных яшчэ ў сярэднія вякі. Асаблівае пашырэнне набыла героіка-фантастычная балада ў паэзіі сентыменталістаў і рамантыкаў (Бёрнс, Колрдж – у Шатландыі і Агнліі, Гётэ, Шылер, Гейнэ – уГерманіі, Гюго – у Францыі, В.Жукоўскі, В.Пушкін, М.Лермантаў – Расіі). На аснове беларускага фальклору цыкл якравых балад напісаў А.Міцкевіч – “Свіцязянка”, “Рыбка”, “Пані Твардоўская”. Ліра-эпічны жанр балады – кананізаваны жанр. Ён прадугледжвае наяўнасць сюжэту (звычайна простага, адналінейнага) і, як правіла, яго эмацыйнага асэнсавання лірычным героем. Форма арганізацыі мовы вершаваная, памер адвольны. У баладзе часта назіраецца загадкавасць, тайна, з якой звязана ўзнікненне умоўна-фантастычнай вобразнасці (Жукоўскі); нярэдкі матыў року, лёсу (“Песнь о вещем Олеге) Пушкіна, “Баллада о прокуренном вагоне” А. Качаткова). Пафас ў баладзе ўзвышаны (трагічны, рамантычны, гераічны). Байка(ад старажытнарус. баяць, расказваць) – невялікі, найчасцей вершаваны алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага або сатырычнага зместу. Фабула байкі сціслая, дзеянне развіваецца хутка. Дапамагае дыялагічная будова твора. Пішуцца пераважна вольным вершам. Важны элемент мараль, якая падаецца ў канцы, радзей на пачатку твора. Адзін з самых старажытных жанраў. Генетычна звязаны з казкай пра жывёл. Сталую жанравую форму байка набыла ў ст. Грэцыі (Эзоп, жыў у УІ ст. да н.э.). Да байкі звярталіся таксама Архілох, Сафокл, Платон. Пісьменнікі ст. Рыма Энній, Луцылій, Гарацый, Федр, Бабрый. У ІІІ ст. да н.э. з”явіўся зб. індыйскіх баек “Панчататра”. Спачатку байка існавала як празаічны твор. Але ўжо рымскія паэты выкарыстоўваюць вершаваную форму. У цэлым жа празаічная байка пераважае да ХУІІ ст. Вывучэнне байкі пачалося ў антычнасці. Папулярным жанр быў у часы сярэднявечча. Тады фарміруецца ўяўленне пра структурны канон байкі. За ўзор узята байка Эзопа. Уступ (паведамленне пра пэўную маральную ідэю) – узноўленая гісторыя – заключная частка (мараль).
Жанр байкі – адзін з нешматлікіх кананізаваных жанраў. Вобразная сістэма байкі будуецца на прынцыпе алегорыі, яе персанажы абазначаюць пэўную абстрактную ідэю – улады, справядлівасці, невуцтва і г.д. Таму і канфлікт у байцы трэба шукаць не столькі ў сутыкненні рэальных характараў, колькі ў супрацьстаянні ідэй: так, в байца І.Крылова “Воўк і Ягня” канфлікт не паміж Воўкам і Ягнём, а паміж ідэямі сілы і справядлівасці; сюжэт рухаецца не столькі жаданнем Воўка паабедаць, колькі яго імкненнем надаць гэтаму “законный вид и толк”.
Байка – жанр сінтэтычны. У ёй сыходзяцца адзнакі Эпасу (апісанне месца дзеяння, герояў), Драмы (паказ дзеяння, самавыяўленне герояў у дыялогавай форме). Лірыкі (мараль, вывады, ацэнкі). У сувязі з гэтым змест байкі яе змест (сюжэт) можна лёгка пераказаць (“Дыпламаваны баран”). Байку лёгка ператварыць у п’есу: дзейнічае спачатку Баран, б’ючыся лбоб аб сцяну, затым адбываецца яго дыялог з Кошкаю. Аўтар, стоячы воддаль на сцэне, каментуе тое, што бачыць. Ад лірыкі ў гэтай байцы – мараль, вывад. Мова байкі спакойна-апавядальная, блзкая да гутарковай; верш – вольны разнастопны ямб. Праслаўленым байкапісцам у рускай літаратуры з’яўляецца І.А.Крылоў. У беларускай літаратуры да жанру байкі звярталіся Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас. Асабліва вялікі ўклад у развіццё гэтага жанру ўнёс К.Крапіва. З іншых байкапісцаў вядомы Ул.Корбан, Э.Валасевіч. Прытча – сціслы фальклорны або літ-ны аповед павучальнага зместу, алегарычны па форме. Блізкі да байкі (павучальнасць, алегарызм, філасафічнасць, знешння падобнасць пабудовы). Адрозненні: байка малюе характары людзей, выкрывае іх негатыўныя рысы, у прытчы на характары людзей звяртаецца мала ўвагі, яны неканкрэтныя, нават абстрактныя, цалкам залежаць ад ідэі твора. Байка – сатырычны твор, прытча сатырычны змест нясе рэдка. Прытча падзяляецца на · рэлігійную і свецкую, · філасофскую і маральную, · а таксама фальклорную. Існуе як кароткае павучальнае выслоўе (прыказка, прымаўка, сентэнцыя), як фабульная (празаічная і вершаваная), прытча-параўнанне і інш. У аснову прытчы пакладзены прынцып парабалы: аповед адрываецца ад сучаснага аўтару свету, часу і канкрэтных абставін, далей жа, рухаючыся быццам па крывой, зноў вяртаецца да прадмета гаворкі і дае філасофска-этычнае яго асэнсаванне і ацэнку. У “надчасавым” змяшчаецца характарыстыка сучаснасці, абраны факт канцэнтруе комплекс існуючых супярэчнасцей і адносіны аўтара да іх. У прытчы, паводле Ф,Скарыны, схавана “мудрасць”, як моц у дарагім камені, і золата ў пяску, і ядро ў арэху”. Да прытчы у сваіх знакамітых словах-казаннях часта звяртаўся Кірыла Тураўскі (ХІІ ст.). Шмат прытчаў у Бібліі. На аснове адной з іх С.Полацкі напісаў камедыю “Аповесць пра блуднага сына”. Своасаблівымі прытчамі з’яўляюцца “Казкі жыцця” Колса. У ХХ ст прытча аказала ўздзеянне на паэтыку нават буйных эпічных твораў – рамана, аповесці. У сувязі з гэтым слушна гаворацьпра прытчавасць прозы некаторых буйных сусветных пісьменнікаў – Ф.Кафкі, Ж.П.Сатра, А.Камю, Чынгіза Айтматава (Кыргызстан), Васіля Быкава (Беларусь). У В. Быкава сустракаем і асобныя прытчы (“Тры словы нямых”, “Страх”, “Хутаранцы”, “Пахаджане”, “Вуціны статак” і інш.). Пытанне № 31. Верлібр, верш у прозе, лірычная проза: жанравыя характарыстыкі Свабодны верш (верлібр). Даволі шырокае бытаванне з пачатку ХХ ст. танічнай сістэмы вершавання ва ўсіх яе формах зрабіла магчымым і арганічным прышчапленне на дрэве беларускай паэзіі новага для яе гатунку – свабоднага верша, або верлібра. Узнікшы ў ХІХ ст. у заходнееўрапейскай паэзіі, верлібр пашырыўся па ўсіх літаратурах свету, у асобных нацыянальных паэзіях заняў пануючае месца сярод сістэм вершавання. Яго варта разглядаць нават не як від верша, а як вершаваную сістэму (В. Рагойша). Свабодны верш узнік у выглядзе бязрыфменнага, астрафічнага (нестрафічнага) верша, рытм якога засноўваецца на чаргаванні якіх-небудзь дапаможных рытмастваральных кампанентаў · міжрадковых паўз, · аднатыпных сінтаксічных канструкцый, · аднолькавых слоў ці іх граматычных формаў, · адных і тых жа радкоў і г. д.). Свабодны верш добраахвотна адмаўляецца і ад традыцыйнага рытму, і ад рыфмы – гэтых магутных сродкаў эмацыянальнай арганізацыі вершаванай мовы. У гісторыі і айчыннай, і сусветнай паэзіі можна бачыць дзве выразныя тэндэнцыі. У галіне рытмікі – усё большае рытмічнае разняволенне верша, пакарэнне інтанацыяй, якая абумоўліваецца канкрэтным зместам твора, метрычных і, урэшце, рытмічных яго межаў. У галіне вобразнасці – узмацненне аналітычнай, пазнавальнай ролі мастацкага вобраза, яго сэнсавай ёмістасці, што звязана з агульным павелічэннем ролі думкі, лагічнага мыслення ў самім працэсе паэтычнага асэнсавання рэчаіснасці. Відавочна, свабодны верш і ўзнік на скрыжаванні гэтых дзвюх тэндэнцый як мастацкая форма, якая найбольш арганічна можа выявіць адначасова кожную з іх.
Апрача вобразнай спецыфікі, сучасны свабодны верш мае яшчэ дзве спецыфічныя рысы: ідэйна-тэматычную і інтанацыйна-сінтаксічную. Што да першай з іх, то лёгка заўважыць, што свабодны верш – гэта пераважна верш-развага, верш-роздум. Менавіта таму, відаць, асноўная галіна яго бытавання – лірыка медытатыўная, філасофская. Прычым філасофская не як жанр, а як тэндэнцыя да філасофскага асэнсавання пэўнай падзеі альбо з’явы, якога б парадку – інтымнага або грамадскага – яна ні была. Свабодны верш можа даць яскравыя прыклады непасрэднай абумоўленасці будовы твора паступовым разгортваннем яго паэтычнай думкі. Пры гэтым асноўную ролю тут адыгрывае інтанацыя. Таму свабодны верш часам і называюць інтанацыйным. Інтанацыя ў ім выступае ў поўнай згодзе з сінтаксісам, які яна поўнасцю падпарадкоўвае сабе і ў якім знаходзіць належную падтрымку. Менавіта таму, гаворачы пра кампазіцыю верлібра, трэба перш за ўсё мець на ўвазе яго інтанацыйна-сінтаксічную структуру. Упершыню свабодны верш у беларускай паэзіі з’явіўся дзякуючы М. Багдановічу (“Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…”, 1915). Другое дыханне яму надаў Максім Танк. Услед за ім, а то і побач з ім да свабоднага верша звяртаюцца ці звярталіся П. Панчанка, С. Дзяргай, А. Лойка, М. Кусянкоў, А. Марціновіч, А. Наўроцкі, М. Рудкоўскі, У. Арлоў, Р. Барадулін, А. Вярцінскі, Я. Сіпакоў і інш. Такім чынам, на працягу ХХ ст. у беларускай паэзіі склаўся свабодны верш як новая, яшчэ адна, сістэма верша. Максім Танк “Дрэвы паміраюць...»
Дрэвы паміраюць, Калі перастаюць пазнаваць Зьмены года I не адгукаюцца рэхам;
Вада – калі забывае, Куды ёй плыць, I нікому не спатольвае смагі;
Зямля – калі перастае Радзіць хлеб I быць калыскай песьняў;
Чалавек – калі страчвае здольнасьць Зьдзіўляцца і захапляцца Жыцьцём. Верш у прозе – тэрмін, якім абазначаюць невялікія празаічныя творы, якія па сваім характары напамінаюць лірычныя вершы, але пазбаўленыя вершаванай арганізацыі маўлення. Дакладней іх можна характарызаваць тэрмінам “лірыка ў прозе”. Да твораў такога віду адн
![]() |