![]()
Главная Обратная связь Дисциплины:
Архитектура (936) ![]()
|
Эстэтычныя прынцыпы рамантыкаў адлюстраваны ў шматлікіх тэарэтычных працах і маніфестах
Найбольш значныя з іх: · “Фантазіі пра мастацтва” (1799) Вакенродэра, “Фрагменты” (1797–1800) Шлегеля, · “Хрысціянства, або Еўропа” (1799) Наваліса, · прадмова да другога выдання “Лірычных балад” (1800) Водсварта, · “Пра л-ру” і “Пра Германію” (1800 і 1810) Жэрмэны дэ Сталь, · прадмова да драмы “Кромвель” (1824) Гюго.
Рамантызм задумваўся як антыкласіцыстычны напрамак. “Ударым молатам па тэорыях, паэтыках і сістэмах”, – заклікаў Гюго. Рамантыкі адстойвалі абсалютную свабоду творчасці. Паэт – прарок, талент яго не падуладны ніякім законам, якія прыняты звычайнымі людзьмі, ён вышэйшы за іх. Рамантыкі верылі ў магчымасць перасатварэння свету з дапамогай мастацтва, марылі пра Залаты век, які стане рэальнасцю з дапамогай творчага Я мастака. Асаблівасці рамантызму: 1. У л-ры рамантыкаў не культ Антычнасці, а прызнанне значнасці Сярэднявечча (“То былі прыгожыя, прывабныя часы, калі Еўропа была адзінай хрысціянскай краінай” – Наваліс). 2. У культуры і мастацтве Сярэднявечча рамантыкі шукалі таямнічае, містычнае, экзатычнае. 3. Цікавасць да Усходу (“Усходнія матывы” Гюго, “Яўрэйскія мелодыі” Байрана, “Крымскія санеты” А.Міцкевіча). 4. Асаблівая ўвага надавалася хрысціянскім матывам і вобразам (“Маісей” Віньі, “Каін” Байрана, “Марыя” Т.Шаўчэнкі). Гюго быў упэўнены, што хрысціянства нарадзіла рамантызм.
Асноўная ўвага надавалася не рацыянальнаму, а пачуццёваму, эмацыянальнаму (падабенства з сент-м). “Свет душы святкуе перамогу над знешнім светам” (Гегель). Імкненне раскрыць і ўзнавіць унутраны свет чалавека з яго асабістымі перажываннямі і схільнасцямі, прасачыць “логіку пачуццяў” – адна з найхарактэрнейшых рыс напрамку. Адрозненні ад сентыменталістаў:прызнаецца еднасць пачуцця і розуму, эмоцыі і ідэі. Намагаліся ахапіць унутранае жыццё чалавека ва ўсёй паўнаце, прасачыць зрухі як сэрца, так і розуму. Асаблівае месца займае каханне. Толькі закаханы бачыць, сцвярджалі рамантыкі. З гэтым пачуццём звязвалі глыбіню духоўнага зместу асобы. У рамантыкаў каханне стала адухоўленым, здольным на самаахвяраванне. Прырода становіцца нібыта дзейнай асобай твораў. Вакенродер называў дзве мовы ў свеце – мову Бога і мову прыроды. Тэма прыроды адна з галоўных у творах Байрана, Наваліся, Ф.Купера. Цікавасць да сапраўднай, а не міфалагізаванай, як у класіцыстаў, нацыянальнай гісторыі. У раманах В.Скота жыццё дзяржавы ўпершыню з’ядналася з жыццём персанажа. Разам з тым зварот да мінулага часта прыводзіў да ідэалізацыі прайшоўшых часоў. Там шукаўся ідэал. Ідэал ў рамантыкаў існуе па-за рэальным жыццём. Двухсветавасць рамантызму: свет рэальны, сапраўдны, і свет ідэальны, створаны фантазіяй. Ідэальны свет, свет мар пісьменніка-рамантыка, існуе паралельна са светам будзённым. Мастацтва “можна разглядаць толькі ў яго сувязі з ідэалам прыгожага” (А.дэ Віньі). Мастацтва “не ёсць узнаўленне рэальнай рэчаіснасці, а пошук ідэальнай праўды” (Ж.Санд). Ідэальны свет часта набывае формы фантастыкі і казкі (яркі прыклад творы Гофмана). Два светы рэдка існуюць у гарманічнай еднасці. Творца адчувае разлад паміж марай і рэальнасцю. Героі твораў спасцігаюць марнасць спадзяванняў чалавека на шчасце, яны адзінокія ў свеце і незразуметыя ім, поўняцца сусветнай тугой (мировая скорбь). У Узнаўляючы рэальны свет, рамантыкі часта звярталіся да такіх мастацкіх сродкаў як іронія і гратэск. Рамантызм узбагаціў сістэму літ. жанраў. Нараджаецца гістарычны раман (заснавальнік яго Вальтэр Скот), ліра-эпічная паэма (Байран, Шэллі, Пушкін, Пецефі, Шаўчэнка), фантастычная аповесць (Гофман, По).
З рамантызмам звязаны росквіт лірыкі, якая ў час рацыяналістычнай літаратуры адышла на другі план. Рысы рамантызму (суб’ектыўнасць, лірызм, “два светы”, “сусветная туга”, рамантычная іронія, гратэск) прысутнічаюць практычна ва ўсіх жанравых формах. Заключэнне па рамантызму Рамантызм (франц. romantisme, англ. romanticism) — літаратурны напрамак канца XVIII — пачатку XIX стст., у аснове якога ляжыць суб’ектыўная пазіцыя аўтара ў адносінах да таго, што адлюстроўваецца ў творы, імкненне аўтара не столькі ўзнавіць у сваім творы акаляючую рэчаіснасць, але і пераасэнсаваць яе. Галоўныя рысы рамантызму: 1. Успрыняцце свабоды асобы як найвышэйшай каштоўнасці. 2. Успрыняцце чалавека як найвялікшай тайны, а мэты жыцця чалавека – як разгадкі гэтай тайны. 3. Паказ выключнай асобы ў выключных абставінах. 4. Двухсветнасць, падонай на тое, як у чалавека з’яднаны душа (несмяротная, дасканалая і свабодная) і цела (кволае, схільнае да хвароб, смерці, недасканалае), так ў акаляючым свеце спалучаецца духоўнае і матэрыяльнае, прыгожае і агіднае, боскае і д’яблава, нябеснае і зямное, свабоднае і рабскае, выпадковае і заканамернае – такім чынам, існуе свет ідэальны – духоўны, прыгожы і свабодны, і свет рэальны – фізічны, недасканалы, прыземлены. Як вынік: Асноваю канфлікту ў рамантычным творы можы быць супрацьстаянне асобы і грамадства, канфлікт набывае трагічную вастрыню, калі герой кідае выклік не толькі людзям, але і Богу, лёсу. Важныя рысы рамантычнага героя – гордасць і трагічнае адзіноцтва (“Парус” М. Лермантава). Тыпы характару рамантычнага героя: · гатовы да самаахвярнага подзвігу, патрыёт і грамадзянін, які верыць у высокія ідэалы, наіўны дзівак і летуценнік; · непрыкаяны бадзяга і высакародны разбойнік: · расчараваны “лішні” чалавек; · тыранаборац; · дэманічная асоба. Рамантычны герой востра перажывае разлад з рэчаіснасцю, усведамляючы недасканаласць свету і людзей, і пры готым, імкнучыся быць прынятым і зразуметым імі. Романтический герой остро переживает разлад с действительностью, осознавая несовершенство мира и людей, и при этом, стремясь быть принятым и понятым ими. Да мастацкіх асаблівасцей рамантычных твораў адносяцца: · экзатычны пейзаж і партрэт, якія падкрэсліваюць выключнасць героя; · антытэза як вядучы прынцып пабудовы твора, сістэмы вобразаў і нярэдка вобраза галоўнага героя; · блізкасць празаічнага слова да паэтычнага, рытмічнасць, насычанасць тэкста стылістычнымі фігурамі, тропамі, сімваламі. У рускай літаратуры рамантызм прадстаўлены творчасцю К. Рылеева, В. Жукоўскага, А. Бястужава-Марлінскага, М. Лермантава, А.С. Пушкіна і інш. У беларускай літаратуры – творчасцю А. Міцкевіча, Т. Зана, Я. Чачота, Я. Купалы. Пытанне № 45 Творчыя прынцыпы рэалізму. Класікі рэалістычнай літаратуры
![]() |