Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)


 

 

 

 



Традыцыі і наватарства ў літаратуры



Вынесеныя ў загаловак бінарныя паняцці-тэрміны асэнсоўваюць складаныя суадносіны ў літаратурным працэсе паміж узнікаючым новым і тым, што, будучы ў свой час здабытым, выпрацаваным, наследуецца, працягваецца ад эпохі да эпохі. Бінарны (лац. вinaries) – двайны.

 

Традыцыя ў літаратуры (ад лац. traditio — перадача)

Пад традыцыяй разумецца пераемнасць у гісторыі літаратурнага працэсу, перадача культурна-мастацкага вопыту мінулага, яго творчае праламленне ў гісторыі літаратуры.

Традыцыі – гэта прысутнасць мінулага ў цяперашнім.

 

У мастацкай літаратуры ў працэсе яе працяглага развіцця традыцыйнымі становяцца

· некаторыя тэмы

· матывы

· ідэі

· вобразы.

 

Напрыклад, для рускай літаратуры ХІХ стагоддзя традыцыйнымі з’яўляюцца тэмы “маленькага” і “лішняга” чалавека.

 

У беларускай літаратуры ХХ стагоддзя традыцыйнымі былі тэмы “вялікага злодзея” і “раскіданага гнязда”.

 

У беларускім прыгожым пісьменстве асноўныя літаратурныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа і М. Багдановіча – гэта рэалістычнасць адлюстравання рэчаіснасці, адзінства патрыятычнага і інтэрнацыянальнага, глыбокая народнасць і высокая ідэйнасць, адпаведнасць зместу і формы.

Апрача гэтага, у спадчыну класікі пакінулі багатыя традыцыі, што датычыцца культуры верша.

 

Як рэалізуе сябе традыцыя?

Традыцыя рэалізуе сябе з дапамогай уплываў, запазычанняў, а таксама наследавання канонам (пераважна ў літаратурах старажытнасці і сярэднявечча).

Выступаючы часта як свядомая, «праграмная» арыентацыя пісьменнікаў на папярэдні вопыт, традыцыя разам з тым можа ўваходзіць у літаратурную творчасць стыхійна, незалежна ад намераў аўтараў.

У якасці традыцыйнага пісьменнікамі засвойваецца вельмі многае -- ад тэматычных пластоў да складаных стылістычных фігур і прыёмаў.

Сусветнае прыгожае пісьменства за час свайго развіцця стварыла цэлы фонд пераемнасці.

Самае запатрабаванае з таго, што знаходзіцца ў дадзеным фондзе, даволі часта ў апошнія часы імянуецца топікай.

Як канстатуе В. Халізеў, «топіка разнародная. Нязменна прысутнічаюць у літаратурнай творчасці

· тыпы эмацыянальнай настраёвасці (узвышанае, трагічнае, смех і г. д.),

· маральна-філасофскія праблемы (дабро і зло, ісціна і прыгажосць),

· «вечныя тэмы», спалучаныя з міфапаэтычнымі сэнсамі,

· і, нарэшце, арсенал мастацкіх форм, якія знаходзяць сабе прымяненне заўсёды і ўсюды».

 

Традыцыі непарыўна звязаны з наватарствам.

 

Наватарства ў літаратуры (ад лац.. novator — наватар, ініцыятар новага)

Наватарства – гэта новаўвядзенне, адкрыццё новых шляхоў, якія спрыяюць пераўтварэнню літаратурных традыцый. Аднак не ўсё новае ў літаратуры з’яўляецца наватарствам. Наватарства – гэта істотныя змены ў мастацтве, яно патрабуе вялікага таленту і глыбокага адчування запатрабаванняў часу.

Такім новым, для прыкладу, з'яўляецца:

· асваенне прыватнага жыцця чалавека сентыменталістамі;

· адкрыццё бясконцасці суб'ектыўнага свету і ірацыянальнага пачатку псіхікі рамантыкамі;

· узнаўленне «дыялектыкі душы» рэалістамі, і ў першую чаргу Ф. Дастаеўскім і Л. Талстым;

· радыкальная трансфармацыя драматургічных форм А. Чэхавым; і інш.

 

Наватарскім можа быць творчасць аднаго канкрэтнага пісьменніка. Наватарства, напрыклад, Максіма Танка ў галіне вершавання, па словах В. Рагойшы, у тым, што “ён значна пашырыў выяўленчыя магчымасці беларускага верша; развіў далей традыцыйныя для нашай паэзіі танічную і сілаба-танічную сістэмы вершавання, арганічна засвоіў свабодны верш” (верлібр).

 

Наватарства ў шырокім плане нельга аддзяліць ад традыцыі.

 

Новаеў літаратуры, якое ўспрымаецца і прымаецца чытачом, паступова становіцца традыцыйным, бо яго свядома або несвядома атрымліваюць у спадчыну наступныя пакаленні.

Гармонія традыцый і наватарства як пачаткаў узаемадапаўняльных – важнейшая ўмова плённай і маштабнай літаратурнай творчасці.

 

Для літаратуры і мастацтва з'яўляецца малапрадуктыўным (калі не згубным), з аднаго боку, культ самадастатковага наватарства, «творчасці з нічога», разумовага эксперыментавання, а з другога, кансервацыя традыцый, звужэнне іх да традыцыйнасці, недавер да новага, што ў канчатковым выпадку вядзе да эпігонства.

Эпігонства – сляпое капіраванне літаратурных узораў, нязначная творчая перапрацоўка іх плагіят.

 

Такім чынам, традыцыі наватарства ў літаратуры – ўзаемазвязаныя паняцці , якія характарызуюць пераемнасць і абнаўленне ў гісторыка-літаратурным працэсе.

Пытанне № 37. Асаблівасці мастацкай сістэмы Антычнасці

1. Антычная літаратура. Стваралася старажытнымі грэкамі і рымлянамі, якія жылі ва ўмовах рабаўладальніцкага строю, на працягу тысячагоддзя: зVІІ в. да н.э. па ІІІ в. н.э.

Першыя пісьмовыя помнікі грэчаскай літаратуры адносяцца да 3 ст. да н.э., рымскай – да 4 ст. да н.э. Завяршэнне антычнасці – 5 ст. – падзенне Рымскай Імперыі. Такім чынам, антычная літаратура займае велізарны перыяд часу – каля 1200 гадоў.

Перыядызацыя антычнай літаратуры:

1. Архаічны перыяд – да 6 ст. да н.э. Доўгі шэраг стагоддзяў вуснай славеснасці. Помнікаў, акрамя “Іліяды” і “Адысеі” не захавалася. Карані – у крыта-мікенскай культуры. Паданні, якія ляжалі ў аснове, грэкі ведалі з дзяцінства, У творах не было аўтара, бо не было такога паняцця. Аўтар – калектыўны. Уся сістэма каштоўнасцей была іншая, цанілася традацыйнасць, падабенства. Творы ўкладаліся ў гекзаметр.

2. Класічны або Аттычны перыяд. 5–6 стст. Да н.э. Станаўленне і росквіт грэчаскага рабаўладальніцкага ладу. У сувязі з развіццём асобы паяўляюцца шматлікія формы лірыкі і драмы, а таксама багатая празаічная літаратура, якая складалася з твораў грэчаскіх філосафаў і аратараў.

3. Эліністычны перыяд. Да заваявання Грэцыі Рымам, звычайна яго называюць эліністычным, гэты паслякласічны перыяд займае велізарны прамежак часу – з 3 ст. да н.э. па 5 ст. н.э. Да яго адносіцца і рымская літаратура, таму яго часта называюць эліністычна-рымскім перыядам.

Канец антычнасці– 410 ці 476 г. – год падзення Рымскай імперыі

Найвышэйшы росквіт ст.грэчаскай л-ры ў VІ–ІV вв. да н.э. Напісаны паэмы Гамера, заявілі аб сабе паэты-лірыкі Алкей, Піндар, Сапфо, Анакрэонт. Афінскія драматургі Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід, Арыстафан.

Росквіт рымскай л-ры ў І ст. да н.э. Паэты Вергілій, Гарацый, Авідзій.

Асноўныя рысы антычнай літаратуры:

1. Л-ра ў асноўнай масе міфалагічная па сваёй вобразнасці, амаль цалкам вершаваная па форме.

2. Пісьменнікі засвойвалі сучаснае ім рэальнае жыццё як дадзенае ў сваёй сутнасці багамі і героямі альбо як адступленне, адхіленне ад гэтай сутнасці.

3. Узнаўлялі рэчаіснасць у вобразах, якія былі запазычаны з міфаў.

Так, Сафокл, як і яго супляменнікі, успрымаў усё, што дзеецца ў свеце, праз прызму міфалогіі. Узнаўляючы ў трагедыях характары сучаснікаў, ён паказваў адных з іх як правільныя, запраграмаваныя міфалагічнымі багамі, а другіх – як адхіленне ад першароднай сутнасці жыцця.

 

Раскрываючы складаныя адносіны людзей і багоў у антычным мастацтве, Гегель пісаў: “Паколькі багі існуюць не толькі самі па сабе, а ўдзельнічаюць у чалавечых падзеях, то задача пісьменнікаў зразумець прысутнасць і дзейнасць багоў у чалавечых справах”. Таму ў паэмах Гамера няма “амаль ніводнай больш-менш значнай падзеі, якая б не тлумачылася волей ці дапамогай багоў”.

4. Змест антычнай л-ры ўзвышаны, гераічны, паколькі персанажы твораў багі і героі. Вершаваная мова не толькі выява традыцыі старажытнай абрадавай песні. Дзякуючы гэтаму ўзвышаўся прадмет адлюстравання.

 

В. Бялінскі : “Для сваёй драмы, гэтак жа як і для сваёй паэмы, выбірае старажытны грэк з жыцця адно высокае, ганаровае і адкідае ўсё звычайнае, паўсядзённае, хатняе, бо яго жыццё на плошчы, на полі бою, у храме. Персанажы яго трагедыі павінны гаварыць мовай высокай, паэтычнай, бо яны цары, напаўбагі, героі” .

 

5. Варта аднак адзначыць, што вобразы багоў часта выяўлялі ў творах антычных пісьменнікаў сучасны ім сацыяльны змест.

Эсхіл у трагедыі “Праметэй прыкуты” выказваў незадаволенасць дзейнасцю рабаўладальніцкай дэмакратыі ў Афінах.

У паэме Вергілія Энеіда”, наадварот, прысутнічае ўзвелічэнне рымскага імператара Аўгуста.

Лірыцы таго часу таксама было ўласціва раскрыццё жывой сучаснасці праз адцягненыя міфалагічныя вобразы.

 

6. Узнікаюць многія жанры ўсіх трох літаратурных родаў (паэма – эпічная паэма-эпапея, раман, трагедыя, камедыя, ода, элегія, дыфірамб і інш.).

7. Пачынае складвацца навука аб літаратуры. Ставіцца праблема сутнасці літаратуры, яе ўзаемаадносін з рэчаіснасцю (тэорыя пераймання). Гэта Платон, Арыстоцель, іх вучні.

Арыстоцель (384–322 да н.э.) падзяляе слоўнае мастацтва на роды, сістэматызуе жанры. На тэарэтычныя палажэнні Арыстоцеля літаратуразнаўства так ці інакш абапіраецца і сёння.

8. У Старажытнай Грэцыі і Рыме як самастойная літаратурная з’ява сфарміравалася гістарычная проза. Першапачаткова яна адносілася да аратарскага мастацтва (ад лац. oro гавару). Самыя вядомыя яе прадстаўнікі – Герадот, Фукідыт, Плутарх, Цэзар, Ціт Лівій,Тацыт.

9. Выпрацавалася свая сістэма жанраў: гісторыя, манаграфія, біяграфія, гістарычныя запіскі і інш.

Прыклады.

Прыклад 1. На тэрыторыі Старажытнай Русі карысталася папулярнасцю перакладзеная на стараславянскую мову “Гісторыя Іудзейскай вайныІосіфа Флавія.

Прыклад 2.Былі перакладзены і выклікалі цікавасць у сярэднявечнага чытача таксама такія творы антычнай гістарычнай прозы як “Троя” і “Александрыя”.

Пытанне № 38 Асаблівасці развіцця мастацкага слова Ранняга Сярэнявечча

Ранняе Сярэднявечча.

 

Рысы агульнасці прысутнічаюць ў развіцці еўрапейскіх літаратур ранняга сярэднявечча (з V па ХІІІ в. н.э.).

Праўда, V – V ІІІ ст. н.э., “эпоха вялікага перасялення народаў”, былі мала прадуктыўнымі для л-ры і, па сутнасці, выпадаюць з разгляду.

 

А ўвогуле вытокі літаратуры Сярэднявечча ідуць да ІУ – У стст., калі на развалінах Рымскай імперыіафармляюцца новыя дзяржаўныя аб’яднанні, створаныя варварскімі народамі, – з цягам часу ў межах гэтых дзяржаў утварыліся і сучасныя еўрапейскія нацыі.

За нешматлікім выключэннем, усе гэтыя народнасці падпадалі пад моцную раманізацыю, г. зн. актыўнаму ўздзеянню рымскай культуры ў цэлым і лацінскай мове ў прыватнасці. Германскімі па мове застаюцца вобласці найстаражытнейшага рассялення гэтых плямёнаў (Германія, Скандынавія).

На працягу У– Х стст. На тэрыторыя Заходняй Еўропы развіваюцца новыя, феадальныя адносіны, якія ўзніклі як вынік узаемадзеяння і сутыкнення рабаўладальніцкага ладу познерымскага грамадства і германскага рода-племяннога ладу. Іменна гэтыя грамадскія адносіны і характарызуюць змест і тэматыку найбольш значных літаратурных помнікаў Сярэднявечча.

Вызначальнымі крыніцамі літаратуры гэтага перыяду былі ўздзеянні ў складаным перапляценні

· народна-паэтычнай творчасці

· традыцый лацінскай пісьмовай культуры

· і ўплыў хрысціянства.

Асноваю для развіцця пазнейшых еўрапейскіх літаратур неабходна лічыць паэзію варварскіх народаў, дастаткова развітую да часоў “вялікага перасялення”, аднак уплыў рэлігіі на ўсю культуру Сярэднявечча было па непазбежнасці надзвычай значным.

Исторический словарь

Варвары (по-гречески и по-латински чужеземцы) — у древних греков и римлян общее название всех чужеземцев, говорящих на непонятном им языке.

· У новы час варвары стала абазначаць сукупнасць народаў

· У пераносным сэнсе грубыя, некультурныя, жорсткія людзі.

Вандалы– народ германскага паходжання.

ВАНДАЛЫ

1) народ германского племени, разграбивший Рим и уничтоживший в нем произведения искусств. Отсюда 2) общее название народа или отдельных лиц, отличающихся грубостью нравов, невежественностью и непониманием искусств.

Словарь иностранных слов, вошедших в состав русского языка.- Чудинов А.Н.,1910.

ВАНДАЛЫ

соб. им. а) Народы, разграбившие Рим и истреблявшие создания искусств. b) Вообще, враг просвещения, искусств.

 

Пераход ад Антычнасці да Сярэднявечча быў крытычна важным перыядам.

Ён быў адзначаны трыма рэвалюцыямі, якія прадвызначылі “сцэнарый” сярэднявечнай гісторыі: рэлігійнай, геапалітычнай, этнакультурнай.

Рэлігійная рэвалюцыя – прыняцце хрысціянства Рымскай Імперыяй

Геапалітычная рэвалюцыя – раздзел Рымскай Імперыі на Заходнюю і Усходнюю.

Этнакультурная рэвалюцыя – Вялікае перасяленне народаў.

Вялікае перасяленне народаў, умоўнае назва сукупнасці этнічных перамяшчэнняў у Еўропе 4 – 7 стст. Галоўным чынам з перыферыі Рымскай імперыі на яе тэрыторыю (і ў яе межах). Пранікненне варварскіх (германскіх, сармацкіх і іншых) плямёнаў, якія жылі ў першыя стагоддзі н.э. на перыферыі Рымскай імперыі, было адчувальным ужо ў канцы 2 – 3 стст.

 

На авансцэну гісторыі выходзяць народы Заходняй, а потым і Усходняй Еўропы.

1. Яны гавораць на раманскіх, германскіх, славянкіх мовах.



Просмотров 4340

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.su - 2025 год. Все права принадлежат их авторам!