![]()
Главная Обратная связь Дисциплины:
Архитектура (936) ![]()
|
З другога боку, як выражэнне народных запатрабаванняў таго часу ствараюцца народна-бытавыя, напоўненыя гумарам, а падчас і сатырай прадстаўленні
Толькі ў эпоху Адраджэння і ў наступныя за ёю стагоддзі трагедыя зноў займае значнае месца. Характар трагедыі (у адносінах да антычнага свету і сярэднявечча) часу вельмі разнастайны. Трагедыі ствараліся такімі неардынарнымі ў іх індывідуальнасці аўтарамі, як іспанскія пісьменнікі Лопэ дэ Вега і Кальдэрон, вялікі англійскі драматург Шэкспір, пазней – прадстаўнікі французкага класіцызму Карнэль і Расін, пасля – знакамітыя нямецкія паэты і драматургі Гётэ, Шыллер і рускі Пушкін. У эпоху Адраджэння класічную форму трагедыі прадставіла трагедыя Шэкспіра. · Шэкспір рашуча выдаліў з трагедыі такія матывіроўкі деянняў герояў, якія не вынікалі з іх унутраных пабуджэнняў і не былі вынікам валявых праяў асобы. · Мы ўжо не знойдзем тут залежнасці паводзін дзейнай асобы ад лёсу або выпадку. Нават тады калі Шэкспір уводзіць уводзіць элемент дзівоснага (ведзмы ў “Макбеце”, прадказання смерці Ў “Юліі Цэзары”), герой застаецца верны сабе. Прадказанні ведзьмаў зусім не матывуюць учынкаў Макбета, такія ж дзеянні і Цэзара, яны не залежаць ад вядомага яму прадказання: яны стымулюцца жаданнем і думкаю гэтых персанажаў. · Не менш рашуча развітваецца Шэкспір і з лірычным элементам, які быў вельмі моцным у старажытнай трагкдыі. Перад гледачамі, як правіла, толькі непасрэдныя ўдзельнікі трагічнага канфлікту. Ідэя п’есы, аўтарскія адносіны да асобных дзейных персанажаў поўнасцю раскрываюцца ў самім дзеянні. Па гэтай прычыне роля хору, які ён выконваў ў старажытнасці, стала ўжо не патэбнай. · Даволі істотнай асаблівасцю трагедый Шэкспіра з’яўляюцца шырыня і шматбаковасць паказаных у іх характараў людзей. · Наступная адметная рыса трагедый Шэкспіра – эпіка-дарамтычная шырыня драматычнага дзеяння. Імкнучыся да паказу ўсёй паўнаты канфлікту, Шэкспір уводзіць у трагедыю вялікую колькасць дзейных асоб (іншы даз да 40), дазваляе перамены як месца дзеяння, так і часу, у які яно адбываецца. · Перамена месц і часу дазваляла паказваць самых розных асоб, патрбных для разумення ходу дзеяння, і неабходнай меры спыніцца на развіцці характараў. А значная колькасць персанажаў трагедыі давала магчымасць паказаць розніцу іх паводзін ў пэўных сітуацыях і на гэтай аснове выдзеліць пазіцыю героя трагедыі і зрабіць ясным аўтарскі прысуд. · Асаблівасцю трагедый Шэкспіра з’яўляецца таксама спалучэнне ў іх трагічнага і камічнага. Такое спалучэнне мела месца і ў папярэднікаў Шэкспіра. Але яно звычайна не датычылася героя трагедыі і іншых трагічных персанажаў. Шэкспір і ў гэтай галіне выступае наватарам. Ён пакзвае трагічнае і камічнае не толькі побач адно з другім і ў розных людзей (напрыклад, размовы магільшчыкаў і разважанні Гамлета на могілках), але адначасова ў характары аднаго персанажа. Дастаткова звярнуць увпагу на вобраз караля Ліра, у якім сапраўды трагічнае спалучаецца з камічным. · Неабходна адзначыць зробленае Шэкспірам і ў адносінах мовы трагедыі. Шэкспір карыстаецца пераважна белым вершым, які адкрыў найбольшыя магчымасці набліжэння да гутарковай мовы і ў той самы час захаваўшым у патрэбнай ступені ўрачысты лад маўлення. Астатнія сцэны, у якіх адлюстроўвалася звычайнае, паўсядзённае, а іншы раз і нізкае, Шэкспір пісаў прозай. Далейшае развіццё лепшых традыцый шэкспіраўскай драматургіі адбылося ўжо ў ХІХ стагоддзі і звязана з імем заснавальніка новай рускай літаратуры Пушкіна (трагедыя “Барыс Гадуноў”).
А. Пушкін па-сапраўднаму ацаніў веліч тэатра Шэкспіра і ўнёс у трагедыю шэраг істотных навінак, якія ўзбагацілі яе змест і форму. Пушкін маляваў герояў сваёй трагедыі ў іх адносінах да прагрэсіўных і рэакцыйных сіл таго часу, да жыццёвых інтарэсаў і запатрабаванняў народных мас. Адсюль шырокі ўвод у пушкінскую трагедыю народных сцэн, лейтматыў “мнения народного”, які праходзіць праз усю п’есу. Адсюль і адлюстраванне канфлікту паміж баярамі і дваранамі, з аднаго боку, і канфлікту паміж пануючымі класамі і народам – з другога. Шырыня драматычнага дзеяння звязана ў Пушкіна са строгім адзінствам гэтага дзеяння. Тут важна звярнуць увагу на два характэрныя для пушкінскай трагедыі моманты. Па-першае, адзінства дзеяння ў трагедыі заснавана не на лёсе яе героя (хаця, зразумела, гэты лёс і складае асноўны стрыжань трагедыі), а на агульным унутраным сэнсе ўзноўленага трагічнага канфлікту. Характэрна, што паэт не заканчвае трагедыю смерцю цара Барыса, а дае яшчэ некалькі сцэн, яія намячаюць адмоўныя адносіны народа да Самазванца, які заключыў зговар з ворагамі Расіі і пайшоў уразрэз з народнымі спадзяваннямі.. Па-другое, адзінства дзеяння трагедыі Пушкіна выражаецца ў прамых суадносінах з адлюстраваным трагічным канфліктам і другарадных дзейных асоб. Не толькі Барыс і Самазванец імкнуцца да ўлады над народам. Прага ўлады вызначае дзеянні Шуйскага і Варатынскага, штурхае на здраду Басманава, вымушае адрачыся ад арыстакратычных паняццяў Марыну Мнішак, нараджае інтрыгі польскіх магнатаў і рускіх вяльможаў. Характэрна для шушкінскай трагедыі жывая своесаблівасць мовы дейных асоб. Карыстаючыся ў асноўным белым вершам, Пушкін здолеў у межах вершаванай мовы дасягнуць такой моўнай індывідуалізацыі, якая замацоўвае ў свядомасці чытачоў і гледачоў асаблівасці кожнага героя. Такі велізарны ўклад Пушкіна ў развіццё трагедыі. Ён надаў трагедыі – вялікую сацыяльную значнасць, – строгае ўнутнанае адзінства дзеяння, – драматызм паводзін усіх дзейных асоб, – эпічную паўнату адлюстравання характараў, – дасканалую суразмернасць формы і зместу. Першыя спробы стварэння трагедыі на Беларусі адносяцца да сярэдзіны 18 стагоддзя (“Суддзя без розуму” Уршулі Радзівіл (1705–1753). У дакастрычніцкай беларускай драматургіі п’есы, блізкія да трагедыі напісалі Карусь Каганец (“Сын Даніла”), Канстанцыя Буйло (“Сягонняйшнія і даўнейшыя”), Мксім Гарэцкі (“Антон”, “Атрута”), Янка Купала (“Раскіданае гняздо”), Якуб Колас (“Антось Лата”). У савецкі час адносіны да трагедыі складваліся неадназначна, не адразу былі сфармуляваны патрабаванні да яе, якія выкрышталізаваліся спакваля з непасрэднай творчай практыкі. Адметнасць трагедыі савецкага часу: – яна была прывязана да гістарычнай і гераічнай тэматыкі, – прынцыпова новым быў трагічны герой (з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй), – для яе быў характэрны аптымістычны пафас (“Аптымістычная трагедыя” Усевалада Вішнеўскага”). У даваеннай беларускай драматургіі сапраўдная трагедыя не створана, хоць трагічныя калізіі распрацоўваліся ў многіх п’есах (“Бязродны” Уладзіслава Галубка, “Чырвоныя кветкі Беларусі” Васіля Гарбацэвіча, “Кастусь Каліноўскі” Еўсцігнея Міровіча ). Шмат агульнага з трагедыяй маюць п’есы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны (“Канстанцін Заслонаў” Аркадзя Маўзона, “Людзі і д’яблы” Кандрата Крапівы”), гістарычнаму мінуламу (“Званы Віцебска”, “Кастусь Каліноўскі” Уладзіміра Караткевіча). З пачатку 80-х гадоў 20-га ст. жанр трагедыі распрацоўвае Алесь Петрашкевіч (“Гора і слава”, сцэнічная назва “Русь Кіеўская”; “Злавеснае рэха”). Першая з іх прысвечана трагічнаму лёсу полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра Святаслававіча, крывавым падзесям на Русі перад хрышчэннем і ў час яго, другая – героіцы беларускіх партызан у час Вялікай Айчыннай вайны. Пытанне № 20. Камедыя: жанравыя характарыстыкі, гістарычная эвалюцыя, жанравыя формы. Камедыя –гэта драматычны твор, у якім высмейваюцца якія-небудзь адмоўныя рысы і ўласцівасці людзей, а іншы раз і ўвесь лад грамадскіх адносін. У глыбокай старажытнасці камедыя супрацьпастаўлялася трагедыі як “нізкі” від драмы “высокаму”. З развіццём грамадства камедыя набывала ўсё большую сацыяльную вастрыню і змястоўнасць, выразныя рысы народнасці і дэмакратызму. Вытокамі старажытнагрэчаскай камедыі былі так званыя фалалічныя песні (абрадавыя песні, прысвечаныя богу ўрадлівасці Фалету). На дыянісійскіх святах мелі месца і вясёлыя карнавальныя працэсіі, у час якіх удзельнікі шэсця спявалі, танцавалі, абменьваліся ўсемагчымі жартамі, часам даволі сатырычнага характару. Паступова з чыста абрадавага дзейства развілася мастацкае драматычнае выступленне акцёраў. Ужо ў глыбокай старажытнасці з’явіліся першыя непасрэдныя прыкметы камедыі. Росквіт старажытнагрэчаскай камедыі, таксама як і трагедыі, належыць да V ст. да н.э. і звязаны галоўным чынам з імем Арыстафана. Да часу Арыстафана старажытнагрэчаская камедыя мела ўжо параўнальна развітыя формы. Камедыя разыгрывалася трыма акцёрамі, якія выконвалі вялікую колькасць роляў і ўзаемадзейнічалі з хорам, які выказваў думкі аўтара. Камедыйнае дзеянне ўключала ў сябе танцы. Па-мастацку аформленыя маскі акцёраў узмацнялі сцэнічную ілюзію. Акрамя Арыстафана, у больш позні час найбольшы ўклад у развіццё камедыі зрабілі англічанін У. Шэкспір (“Утаймаванне свавольніцы”, “Сон у летнюю ноч”, “Многа шуму з нічога”), француз Мальер (“Тарцюф”, “Дон Жуан”, “Мешчанін у дваранах”, яго зямляк Бамаршэ (Севільскі цырульнік”, або Марная перасцярога”, “Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігара”), рускія пісьменнікі Грыбаедаў “Гора ад розуму”), М. Гогаль (“Рэвізор”), А.Астроўскі, А.Чэхаў. На высокі прафесійны ўзровень беларускую камедыю ўзняў у другой палове 19 ст. В. Дунін-Марцінкевіч. Яго “Пінская шляхта” – вострая сатыра на царскіх суддзяў і ўвесь уклад тагачаснага жыцця. Вяршыня дакастрычніцкай беларускай драматургіі – п’есы Я.Купалы. Яго камедыю “Паўлінка” па праву называюць народнай. Высокае грамадзянскае гучанне і шырокае распаўсюджанне атрымала камедыя К. Крапівы “Хто смяецца апошнім” (1939), а таксама “Мілы чалавек” (1945), “Брама неўміручасці” (1972). У першыя пасляваенныя гады на развіццё камедыі адмоўна паўплывала тэорыя бесканфліктнасці. У гэты час пераважала лірычная камедыя з паслабленым канфліктам. Прыкладам з’яўляецца камедыя К. Крапівы “Пяюць жаваранкі”. Велізарны ўклад у беларускую камедыяграфію зрабіў Андрэй Макаёнак: “Выбачайце, калі ласка”, “Лявоніха на арбіце”, “Зацюканы апостал”, “Трыбунал”. Носьбітам станоўчага, “ідэалу” ў камедыі выступаюць, як правіла, персаніфікаваныя асобы, гэтую функцыю можа вокваць і выключна смех. Заўважым: у камедыі М. Гогаля няма ніводнага персанажа, за выключэннем … смеху. Вылучаюць два віды камедыі: – Камедыя становішчаў, дзе галоўная ўвага аддаецца смешным сітуацыям, хітра сплеценай інтрызе; – Камедыя характараў, дзе ў камічнай форме трактуюцца характары, высмейваюцца іх заганныя рысы. Камедыя мае шырокі арсенал вобразных сродкаў – гумар, лёгкую або з’едлівую іронію (сарказм), сатыру, гратэск, гіпербалу, карыкатуру і інш. У адпаведнасці з жанравымі прыкметамі і хпрактарам адлюстравання рэчаіснасці камедыі падзяляецца на лірычную, сатырычную, гераічную, публіцыстычную, сацыяльную, бытавую, рамантычную, фантастычную, вадэвіль, фарс. Вадэвіль – адзін з жанраў драмтургі; заснаваная на анекдатычнай, кур’ёзнай калізіі лёгкая камедыйная п’еса, асноўная дзея ў якой спалучаецца з музыкай, песнямі, куплетамі, танцамі. Як жанр вадэвіль канчаткао склаўся пад час французскай буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст. У беларускай літаратуры вадэвіль з’явіўся ў другой палове 19 ст., хоць яго элементы ёсць ужо ў старабеларускай інтэрмедыі, пад непасрэдным уплывам якой склаўся. Выдатны ўзор вадэвілю даў В. Д-М. Яго “Пінская шляхта” (1866; аўтарскае вызначэнне: фарс-вадэвіль) увайшла ў залаты фонд айчыннай камедыяграфіі. У 19 ст. вадэвіль даў штуршок для ўтварэння аперэты, якая стала інтэнcіўна выцясняць яго ў сусветным маштабе. У беларускай драматургіі таксама зменшылася ўвага да гэтага жанру. У пасляваенны час найбольш прыкметны вадэвіль “Мужчына, будзь мужчынам” Міколы Матукоўскага. Аперэта –1)з 17 да сярэдзіны 19 ст. невялікая опера. 2) у сучасным разуменні – від тэатра, які займае прамежкавае становішча паміж операй і драмай; музычна-сцэнічны паказ, у якім музычна-вакальныя і музычна-харэаграфічныя нумары чаргуюцца з размонымі сцэнамі. З’яўленне мюзікла таксама паўплывала на паслабленне ўвагі да вадэвілю. Мю’зікл – музычна-сцэнічны твор, пераважна камедыйнага характару, пабудаваны на выкарыстанні элементаў аперэты, балета, оперы і эстрады. Першы беларускі мюзікл “Паўлінка NOU” была паказана па тэлебачанні ў наваглднюю ноч 2008 года. Фарс – камедыйны жанр сярэдневяковай заходнееўрапейскай літаратуры і тэатра. Узнік каля 12 ст. ў гарадскім дэмаклатычным асяроддзі. Асноўныя выяўленчыя асаблівасці: карыкатурнасць вобразаў, схільнасць для фрывольных, чыста знешніх эфектаў, выкарыстанне буфанадных прыёмаў, зніжанай лексікі, грубай насмешкі. Прыёмамі фарсу шырока карысталіся Лопе дэ Вега, Мальер, Сервантэс, Шэкспір. У беларускай літаратуры фарс як жанр, сцвярджае літаратуразнавец Сцяпан Лаўшук, не развіваўся, хоць яго прыёмы выкарыстоўваліся даволі часта (“Пінская шляхта” В. Д-М. (аўтарскае вызначэнне жанру: фарс-вадэвіль), “”Прымакі” Янкі Купалы, “Трыбунал” Андрэя Макаёнка). Фарсам таксама называюць лёгкую камедыю-вадэвіль з чыста знешнімі жартаўлівымі прыёмамі, тут можа прысутнічаць буфанада (ад італ. Buffonata – штукарства). Слова фарс ужываецца ў пераносным сэнсе: грубы, цынічны жарт, або яшчэ: ганебнае відовішча (судовы фарс). Пытанне № 21. Драма як “сярэдні жанр драматургіі: мастацкая спецыфіка, мадыфікацыі. Драма– адзін з найбольш пашыраных жанраў драматычных твораў. Яна адлюстроўвае драматычныя калізіі, вострыя супярэчнасці, якія найчасцей у творах і вырашаюцца Як і трагедыя, драма паказвае героя ў працэсе духоўнага росту ці дэградацыі, але без падкрэсленай яго велічнасці і выключнасці.
![]() |