![]()
Главная Обратная связь Дисциплины:
Архитектура (936) ![]()
|
Пытанне № 48. Мадэрнізм як мастацкая сістэма. Агульная характарыстыка
Мадэрнізм (ад франц. новы, сучасны) – агульны тэрмін для многіх літ. напрамкаў і школ канца ХІХ і ХХ стст. Уласціва · форматворчасць, · эксперыментатарства, · зварот да сродкаў умоўнасці, · антырэалістычная скіраванасць. Навізна і антытрадыцыяналізм – вызначальныя рысы мадэрнізму. Разам з тым мадэрнізм ніколі не парывае з літ. традыцыяй цалкам. Асобныя напрамкі мадэрнісцкай літ-ры ўжо сталі класікай. Няма адной думкі пра час узнікнення мадэрнізму. Доўгі час лічылася, што ён зарадзіўся ў 70-я гг. ХІХ ст. у Францыі і першымі яго праявамі былі імпрэсіянізм і сімвалізм. Апошнім часам генезіс мадэрнізму звязваецца толькі з ХХ ст. Некаторыя даследчыкі паняцце мадэрнізм лічаць непатрэбным, прапаноўваюць разглядаць канкрэтныя напрамкі. Рацыянальны момант тут ёсць: кожны з напрамкаў мае сваё непаўторнае аблічча, канкрэтна-часавыя межы, тэарэтычныя праграмы. Яны нярэдка вядуць між сабой літ-ныя войны. Аднак ёсць агульныя рысы, уласцівыя ўсім напрамкам. 1. Мадэрністы свядома робяць сваю творчасцьэлітарнаю. Яна ніяк не разлічана на ўспрыманне шырокіх мас. Іспанскі філосаф і мастацтвазнаўца Артэга-і-Гасет: “Мадэрнісцкае мастацтва супрацьстаіць масам і яно заўжды будзе ім супрацьстаяць. Яно, па сутнасці, чужое народу і больш таго, яно варожае народу”. Мадэрнізм ставіць за мэту быць “мастацтвам для творцаў, а не для мас людзей. Гэта мастацтва касты, а не дэмакратычнае мастацтва”.
2. Мадэрністы сцвярджаюць перавагу формы над зместам. Часам форма ўвогуле абсалютызуецца, як, нарыклад, у футурыстаў, у прадстаўнікоў “новага рамана”. Адзін з тэарэтыкаў мадэрнізму К.Фідлер сцвярджае: “У мастацкім творы форма павінна сама па сабе ўтвараць матэрыял, дзеля якога і існуе мастацкі твор. Тая форма, што адначасова ёсць і матэрыял, не павінна выяўляць нічога, акрамя сябе самой... Змест мастацкага твора ёсць нішто іншае, як само форматварэнне”.
3. Літаратура мадэрнізму з’яўляецца рашучым пратэстам супраць прынцыпаў рэалізму і натуралізму з іх зваротам да рэальнага жыцця, жыццёвападобнасцю. К.Фідлер: “Мастацтва ніяк не павінна пранікаць у будзённую рэальнасць, што ёсць рэанасцю ўсіх людзей”. Разам з тым мадэрнізм не прымае рамантычных уцёкаў ад рэчаіснасці. Ён не мае “сумнеўнага імкнення ратаваць людзей ад жыцця, зыходзячы з казачнага каралеўства” (К.Фідлер). Мадэрнізм не пераўтварае і не наследуерэчаіснасць, ён будуе новую.
4.На змену рэалістычнай і натуралістычнай аб’ектыўнасці прыходзіць мадэрнісцкая мастацкая суб’ектыўнасць. Мадэрністаў не цікавіць прадметны свет, ён заўжды дэфарміруецца і абсурдзіруецца (ад абсурд). І гэта “новая рэальнасць” ёсць для творцаў-мадэрністаў абсалютна рэальная. Чым больш непраўдападобная карціна свету, тым больш верагоднейшая яна для мадэрністаў. Рэалізм для мадэрністаў – гэта толькі адзін з магчымых спосабаў адлюстравання свету. Але рэалізм не прызнае ірацыянальнага, метафізічнага, іррэальнага. Амерыканскі літаратар Дж. Мілер слушна заўважыў, што “мадэрнізм можна назваць бунтам супраць “рэалізму”, але не супраць “рэальнасці”. Рэальнасць пракладвае след не ў паказе знешніх падзей, а ў плыні свядомасці, што ўзнікае ў сувязі з гэтымі падзеямі”.
5. “Плынь свядомасці” выступае адным з асноўных мастацкіх прыёмаў літ-ры мадэрнізму. Тэрмін належыць псіхолагу і філосафу В.Джемсу. Класічнымі ўзорамі выкарыстання ў мадэрнісцкай літ-ры “плыні свядомасці” з’яўляюцца раманы “Улісс” Джеймса Джойса, “У пошуках страчанага часу” Марселя Пруста, “Місіс Дзеллоуэй” Вірджыніі Вульф. Прыём шырока выкарыстоўвалі таксама падстаўнікі францускага “новага рамана” (А.Роб-Грыйе, Н.Саррот, М.Бютор). “Плынь свядомасці” перадае працэс унутранага маўлення персанажа (называюць таксама ўнутраным маналогам). Прыём выкарыстоўвалі таксама пісьменнікі-рэалісты (Стэндаль, Дастаеўскі, Талстой і інш.) і нават “сацрэалісты” (А.Зэгерс). У мадэрністаў гэты прыём абсалютызуецца.
6. Наступны папулярны прыём – мантаж, што прыёшоў у літ-ру зкінаматографа (фільмы С.Эйзенштэйна). Заснаваны на аб’яднанні разнародных тэм, фрагментаў, вобразаў. У футурыстаў, дадаістаў, “тэатры абсурду” мантаж выступае сродкам пазнання свету: стварае абсурдны вобраз абсурднага свету.
7. Мадэрністы аддаюць перавагу ўмоўным формам, што, аднак, не выключае выкарыстанне сродкаў цалкам жыццёвападобных. Досыць часта самі жыццёвападобныя элементы твораў ствараюць эфект іррэальнага, непраўдападобнага. У мастацтве мадэрнізму фантастыка цесна звязана з рэальнасцю. “Найбольш неверагоднае, бязглуздае і незразумелае адбываецца ў будзённых звыклых абставінах” (Д.Затонскі). Прыклад – творы Франца Кафкі. 8. Нярэдка мадэрністы адмаўляюцца ад традыцыйных элементаў пабудовы твора: сюжэту, мастацкага часу і прасторы, персанажаў, дзеяння. На ўсю мастацкую дзейнасць мадэрністаў распаўсюджваецца “татальная” іронія. З гэтым звязаны такія мастацкія сродкі, як пародыя, алюзія, агаленне прыёму, акцэнтацыя на “зробленасці” твора, элементы гульні, ілюзіі творчасці. 9. Мадэрнізм стварае ўласныя міфы, творы яго нярэдка ператвараюцца ў міфалагемы. Пытанне № 49. Мадэрнісцкія цячэнні і плыні (імпрэсіянізм, сімвалізм, акмеізм, імажынізм, экспрэсіянізм, экзістэнцыялізм і інш.), характарыстыка на выбар). Імпрэсіянізм (ад франц. – уражанне) – мастацкі напрамак, засанаваны на прынцыпе фіксацыі уражанняў, адчуванняў, перажыванняў. Развіваецца ў апошнюю трэць ХІХ і на пач. ХХ стст. Першапачаткова ўзнік у французскім жывапісе (Клод Манэ, О.Рэнуар, К.Пісарро і інш.). З часам – у скульптуры (Радэн), музыцы (Дзебюссі, Скрабін, Стравінскі), тэатры. У канцы ХІХ ст. заяўляе пра сябе ў літ-ры. У Францыі – П.Верлен, С.Маллармэ, позні Мапасан, М.Пруст, у Англіі – О.Уайльд, Дж.Конрад, у Расіі – І.Бунін, Інакенцій Аненкаў, К.Бальмонт.
Асноўны стылёвы прыём імпрэсіянізму – узнаўленне не самога прадмета, а ўражання ад яго. “Бачыць, адчуваць, выяўляць – у гэтым усё мастацтва” (Эдмон і Жуль Ганкуры). “Мы бачым свет толькі праз нашы пачуцці, якія яго дэфармуюць і фарбуюць” – сцвярджаў Анатоль Франс, які ў канцы ХІХ ст. стаў адным з галоўных тэарэтыкаў і абаронцаў імпрэсіянізму. 1. Творца-імпрэсіяніст імкнуўся зафіксаваць уражанне ад прадмета, якое толькі што ўзнікла. “Я пішу тое, што зараз адчуваю” (Каміль Піссарро). Зразумела, што імпрэсіяністы арыентаваліся на пачуццё, а не на розум. Недавер, недаацэнка розуму спарадзілі адсутнасць якіх-небудзь маніфестаў і праграм імпрэсіяністаў. Па афарыстычнаму выказванню Л.Андрэева, адсутнасць праграм і маніфестаў гаворыць пра прысутнасць імпрэсіянізму.
2. Імпрэсіяніст стварае фрагментарную, эцюдную, незавершаную карціну. Ён можа ўзнавіць частку, дэталь прадмета, з’явы. 3. Імпрэсіяністычнае бачанне перш за ўсё лірычнае, таму ў л-ры пануюць не раманы і паэмы, а навэлы і лірычныя вершы.
4. Стыль імпрэсіяністаў вызначаецца фрагментарнасцю. Пісьменнікі-імпрэсіяністы арыентаваліся на набыткі імпрэсіяністаў-мастакоў. Апошнія выкарыстоўвалі яркія плямы, мазкі, напаўтаны, нявыразныя контуры, кампазіцыйныя фрагменты, каб падкрэсліць эфемернасць уражання ад рэчаіснасці.
5. Да імпрэсіяністычнай вобразнасці звярталіся неарамантыкі (Дж.Конрад), натуралісты (Мапасан, браты Ганкуры), рэалісты (А.Чэхаў, І.Бунін).
6. На сённяшні дзень імпрэсіянісцкая паэтыка і стылістыка не страціла свайго значэння. Фундамент імпрэсіянізму, па словах Л.Андрэева, гэта “заўжды “пейзаж душы”, заўжды “мастакова” рэальнасць, лірычны дзённік без сюжэта і без героя, цыклы статычных карцін пры дынаміцы зменлівага пачуцця, гэта “музыка перадусім”, гэта “крупінка паэзіі ў моры прозы”.
Сімвалізм(ад грэч. – знак, прыкмета) – літ. напрамак канца ХІХ–пачатку ХХ ст., асноўнай рысай якога выступае тое, што канкрэтны мастацкі вобраз ператвараецца ў шматзначны сімвал. Нараджаецца ў Францыі, потым пашыраецца ў інш. літ-ры Еўропы (Англія, Германія, Аўстрыя, Бельгія, Нарвегія, Расія). Сімвалізм як літ. напрамак набывае вядомасць з 1880 г., калі Стэфан Маллармэ адкрывае літ. салон (“Аўторкі” Маллармэ). Маладыя паэты Рэнэ Гіль, Г.Кан, А дэ Рэнье, П.Кіяр і інш. Далучаюцца П.Валеры, П.Кладэл.
З праграмнымі заявамі сімвалісты пачалі выступаць з 1886 г. Са смерцю патрыярха сімвалістаў Стэфана Маллармэ (1898) французскі сімвалізм як арганізаваны напрамак спыняе сваё існаванне. Аднак галасы асобных паэтаў-сімвалістаў гучалі і на пачатку ХХ ст. Разам з тым сімвалізм у фрацускай літ-ры не абмяжоўваецца рамкамі 1880–90-х гг. У 1857 г. былі надукаваны “Кветкі зла” Шарля Бадлера.
Паэтыку сімвалізму неабходна суадносіць таксама з творчасцю Поля Верлена і Артура Рэмбо (60–70-я гг). У гэты ж час прыходзіць у літ-ру С.Маллармэ. Названыя паэты стварылі славу і гонар францускага сімвалізму. З сімвалізмам звязана творчасць знакамітага бельгійскага паэта Эміля Вярхарна і драматурга Марыса Мэтэрлінка, англійскага пісьменніка Оскара Уайльда, Генрыка Ібсена.
На мяжы стагоддзяў развіваецца такая складаная і цікавая з”ява, як расійскі сімвалізм (Дзмітрый Меражкоўскі, Зінаіда Гіпіус, Канстанцін Бальмонт, Фёдар Салагуб, Валерый Брусаў, Аляксандр Блок і інш.).
![]() |