Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)


 

 

 

 



Празаікi: Васiль Вiтка, Рыгор Лынькоу, Хвядос Шынклер, Юрка Лявонны, Сяргей Грахоускi, Пімен Панчанка, Мiкола Лобан, Аляксей Зарыцкi, Алесь Жаурук, Платон Галавач



Працавау там i самы знакаміты рэдактар сярод кiраунiкоу газет савецкага часу Міхась Лынькоу. Сяргей Грахоускi напісау вершы, прысвечаныя сваей газеце i рэдактару.

У 1924 г. газета «Коммунист» была рэарганізавана у акруго-вае сялянскае выданне i выходзiла тры разы на тыдзень тыражом 3,5 тыс. экземплярау. Без усялякага сумнення, «Коммунист» i увесь павятовы друк Беларусi у першыя

Пасляваенныя гады былi цэнтрам палiтычнай арганiзацыi.

Мясцовыя газеты пасля узбуйнення БССР у 1924 i 1926 гг. i стварэння акруг, а пасля - раёнау, у час усеагульнага пашырэння беларусізацыі выходзілi у асноуным на беларускай мове, сталi носьбітамi, формай захавання i развіцця

нацыянальных традыцый i культуры. Прапаганда савецкага ладу жыцця i планау НЭПа разгарнулася яшчэ шырэй

Пасля стварэння 30 снежня 1922 г. Саюза ССР. Сiстэма перыядычнага друку атрымала матэрыяльнае, тэхнiчнае i арганiзацыйнае забеспячэнне. ЦК ВКП(б) прыняу шэраг пастаноу аб умацаваннi партыйна-савецкага друку, у тым лiку i саюзных рэспублік. Пашырыуся уплыу саюзных га-зет на змест рэспублiканскiх перыядычных выданняу, якiя станавiлiся поунасцю падкантрольнымi саюзным iдэалагiчным структурам. У Беларусi уплыу перыядычнага друку на грамадска-палiтычную дзейнасць у рэспубліцы i свядомасць грамадзян павялiчвауся. На старонках газет штодзённа вёуся аналiз сацыялiстычнага будауніцтва i выпрацоувалася новая сiстэма грамадскiх каштоунасцей. Фактычна, ужо у гэты час адбылося поунае злiццё перыядычнага друку з дзейнасцю партыйных i савецкіх структур. Эканамiчнае i культурнае жыццё у рэспублiцы будавалася на партыйнай платформе, якую падтрымлiвау i развiвау перыядычны друк.

Беларускія часопісы ў 20 – 30 гг. “Полымя”, “Маладняк” і інш.

Развіццё перыядычнага друку ў Беларусі аказала значны ўплыў на станаўленне літаратуры і мастацтва. У газетах друкаваліся творы выдатных беларускіх пісьменнікаў. Некаторыя газеты выпусклі літаратурныя дадаткі. "Савецкая Беларусь" друкавала двухтыднёвы лттаратурна-мастацкі часопіс "Радавая рунь" (1924), "Беларуская вёска" – "Чырвоны сейбіт" (1926- 1928). Сярод супрацоўнікаў рэдкалегій было нямала паэтаў і празаікаў. Беларускую літаратуру "высокага мастацкага накірунку" прадстаўлялі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны. Таму выхад у снежні першага нумара "Полымя" – часопіса літаратуры, палітыкі, культуры, эканомікі і публіцыстыкі – стаў адметнай з'явай у культурным жыцці рэспублікі. Рэдакцыя вытрымлівала ў 20-я гады дэмакратычны стыль у сваёй дзейнасці і друкавала артыкулы з рознымі поглядамі на літаратурны працэс, што, зразумела, паспрыяла развіццю беларускай крытыкі. Выдаўцы "Полымя" аб'явілі чытачам, што нацыянальнае адраджэнне – гэта не лозунг і не самамэта, а лепшы спосаб далучыць працоўных рэспублікі да будаўніцтва сацыялістычнага ладу. Гэтай мэце, лічылі яны, павінна служыць беларуская літаратура і мастацтва. Шмат месца ў часопісе адводзілася публіцыстыцы. З. Жылуновіч, У. Ігнатоўскі, З. Бядуля. У 1923 выйшаў толькі адзін нумар часопіса, а ў 1924 – ужо восем. У ім змяшчаліся творы беларускіх пісьменнікаў. З 3 нумара за 1924 часопіс рэдагавалі З. Жылуновіч, У. Шыпіла, Л. Ліманоўскі. У літаратуру ішло новае пакаленне XX ст. Яно таксама жадала аб'яднання. І ў жніўні 1923 пачаў выдавацца часопіс "Маладняк". Часопіс стаў цэнтрам аднайменнага літаратурнага грамадскага аб'яднання, якое аформілася ў канцы 1923, як арганізацыя пралетарскіх пісьменнікаў. Пятрусь Броўка, Максім Лужанін, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў і многія іншыя таленты прарасталі тут. Першы нумар "Маладняка" адкрываўся прывітальным словам А. Чарвякова. Часопіс выходзіў значным тыражом (2500 экземпляраў), вабіў прыгожым афармленнем. Планавалася выпускаць часопіс штомесячна. Але ў 1923 выйшаў толькі адзін нумар, у 1924 – чатыры і толькі ў 1928 – 12. Паэтызацыя новага жыцця, услаўленне чалавека стваральнай працы, героіка рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны былі жыватворнай крыніцай для майстроў слова.

Пытанні развіцця народнай адукацыі, навукі і культуры на старонках друку ў гады даваенных пяцігодак.

Газеты палітаддзелаў МТС у гады калектывізацыі сельскай гаспадаркі.

Друк палітаддзелаў МТС і саўгасаў адыргываў значную ролю ў арганізацыйна-гаспадарчым умацаванні калгасаоў, выхаванні калгаснікаў. Так, газета палітаддзела Рагачоўскай МТС “За бальшавіцкія калгасы” (рэдактар Вярхоўскі) была па-сапраўднаму калектыўным арганізатарам калгаснікаў. Газета з’яўлялася шжрокай трыбунай перадавога вопыту. Пачынаючы з першых нумароў, яна паказвала, як перадавыя калгасы арганізоўваюць паспяховае правядзенне сельскагаспадарчых работ. Такім ж былі газеты “Бальшавіцкі сцяг”, орган палтаддзела Слуцкай МТС “За тэмпы і якасціь і інш.

Лютага 1928 г. ЦК КП(б) прыняў пастану “Аб пастаноўцы агітацыі і прапаганды, вусна і ў друку, у сувязі запастановай 15 з’езда ВКП (б) аб рабоце на весцы”. Пастанова з’явілася праграмай дзейнасці беларускага друку ў барацьбе за калгасны лад.

ХІІ з’езд Кампартыі Беларусі адзначаў, што нізкі рост ураджайнасці і таварнасці сельскай гаспадаркі тлумачыцца распыленасцю сялянскіх гаспадарак. Калгасы ў гэты час складалі толькі адзін працэнт. А тэмпы росту прамысловасці БССР, якая базіравалася ў значнай ступені на сельскай гаспадарцы, патрабвалаі ўзмацненага ўздыму сельскай гаспадаркі. “У асноўным рашаючы крок, асабліва ва ўмовах Беларусі з дробнай карліквай сялянскай гаспадаркай, гэта шлях калектывізацыі, буйных калектываў”, - адзначалася ў справаздачным дакладзе ЦК КП (б) Б. З гэтага часу газета “Беларуская веска” пачынае не толькі пісаць пра калектывізацыю, але і весці барацьбу за яе.



Просмотров 820

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.su - 2024 год. Все права принадлежат их авторам!