Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)


 

 

 

 



Статут Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага і Жамойцкага 1566 г. (крыніцы, агульная характарыстыка)



Асноўнымі крыніцамі статута былі агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Статут 1529 г. і некаторыя нормы звычаёвага права, выкарыстаны таксама нормы рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага цар-коўнага права, нормы «іншых прав хрыстіянскіх». Калі рыхтаваўся Другі Статут ВКЛ, некаторыя члены рэдакцыйнай камісіі (Аўгусцін Ратундус, Пётр Ронзій) настойвалі на замене «рускай» (старабеларускай) мовы лацінскай. Але супраць гэтага выступілі патрыятычна на-строеныя юрысты, у прыватнасці дзяк вялікакняжацкай канцылярыі Марцін Валадковіч. Іх падтрымаў падканцлер Астафей Валовіч, у выніку чаго Статут быў падрыхтаваны на старабеларускай мове. Па сваёй структуры Статут 1566 г. складаўся з 14 раз-дзелаў і 367 артыкулаў. Першыя тры раздзелы ахоплівалі нормы канстытуцыйнага, ваеннага і адміністрацыйнага права, IV—судовага ладу і судовага працэсу,V—VI—сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX—грамадзянскага права, X— ляснога і паляўнічага права, XI—XIV—крымінальнага права. Замацаваны асноўныя прынцыпы права: адзінства права для ўсіх грамадзян; дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму); абмежаванне ўлады вялікага князя; прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь, які ў Статуце называўся «господарем». Яго прававое становішча было тыповым для абмежаванага манарха, хаця і ўтрымлівала некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі Статута. Ён не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы, замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве. У Статуце 1566 г. акрэслены пераход ад феадальнага права ўласнасці да буржуазнага.Істотныя змены ўнесены ў крымінальнае права: суб'ектам злачынства прызнаваўся толькі дарослы. Непаўналетнія маглі быць пакараны пасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту; абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці; крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не даказала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ёю. 21.Статут ВКЛ 1588 г.(крыніцы, агульная характырыстыка).

Ужо да канца 1584 г. работа над Статутам была завершана, але ў сувязі з тым, што новы звод ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569 г., Полынча не дапускала яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць вялікакняжацкі трон, Жыгімонт III Ваза зацвердзіў Статут сваім прывілеем 28 студзеня 1588 г. Галоўнае значэнне дзяржаўна-прававых норм Статута заклю-чалася ў тьш, што ён заканадаўча аформіў захаванне ВКЛ як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі. Статут меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. Нормы канстытуцыйнага права ў Статут 1588 г. былі амаль поўнасцю перанесены са Статута 1566 г. з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі ад-носіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569 г. Заканадаўчая ўлада замацоўвалася за соймам, выканаўчая — за вялікім князем і радай, судовая — за вялікакняжацкім і Галоўным (трыбуналам) судамі, а таксама за мясцовымі судамі. Прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства простага чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, устанаўліваў наступленне крымінальнай адказнасці з 16 гадоў. Крыніцамі для распрацоўкі Трэцяга Статута былі Статуты 1529 і 1566 гг, соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580 і 1584 гг., каралеўскія прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Статут быў надрукаваны на старабеларускай мове ў 1588 г. у Віленскай друкарні Мамонічаў пад наглядам і на сродкі Л. Сапегі. Гэта першы і адзіны поўны звод законаў у Еўропе XVI ст. Статут 1588 г. быў выдадзены на польскай мове ў 1614 г., у 1811 г. — на рускай і польскай мовах у Санкт-Пецярбургу. Статут быў выкарыстаны пры кадыфікацыі прускага права, а таксама пры падрыхтоўцы Саборнага ўлажэння 1649 г. у Расіі. Пасля далучэння Бел.и Литвы да Рас.Имперыи. Трэци статут ВКЛ дзейничау у Виц. И Маг. Губернях да 1831 г., у Виленскай, Гродзенскай, и Минскай губернях – да 1840г.

МЯСЦОВЫЯ СУДОВЫЯ ОРГАНЫ ВКЛ

Сярод мясцовых судоў найбольш старажытны —замкавы (гродскі) суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку. Замкавы суд з'яўляўся агульнасаслоўным. У ім разглядаліся справы па абвінавачанню шляхты і простых людзей (мяшчан і сялян). Падсуднасць замкавага суда была даволі шырокай і ахоплівала асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Замкаваму суду былі падсудныя крымінальньш справы аб найбольш цяжкіх злачынствах асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці былі злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення. Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі). У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста або дзяржаўцы (кіраўнікі вялікакняжацкіх зямель) і прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў Полацку — і прадстаўнікі мяшчан. Копны суд – найбольш стары суд. Састау: Старцы або копныя мужы – 20-30 чел., прадстауники панскай або дзярж. Администрации. Справы- Простых людзей, справы закранаушыя интарэсы паноу альбо шляхты. Забойства, воровство, спрэчки памиж сялянами. Следчы і судоы орган. Копны суд (капа) дзейнічаў на аснове норм звычаёвага права. Ён разглядаў галоўным ч-ынам справы простых лю-дзей: сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі. Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны. Разглядаліся ў асноўным цывільныя справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва і інш. Суддзямі маглі быць усе жыхары мясцовасці, але час-цей за ўсё на капу збіраліся 10—20 копных мужоў, абраных сялянскай грамадой з ліку аўтарытэтных сялян-домаўла-дальнікаў, і старцаў — выбарных асоб сялянскага самакіра-вання. На судзе прысутнічалі і прадстаўнікі дзяржаўнай або панскай адміністрацыі. Яны сачылі за правільнасцю выка-нання норм копнага права. Пастанова суда была канчатко-вай і не абскарджавалася. Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, пад-палаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Па-крыўджаны чалавек «падымаў гвалт» — крычаў, і ўсе да-рослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы ці сха-вацца, то ўся капа ішла па «гарачаму следу» і ў выпадку затрымання ў межах воласці (горада) выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала «гарачы след» сусе-дзям. Дзейнасць копнага суда на Беларусі спынілася ў дру-гой палове XVIII ст. Феадальна-залежных сялян звычайна судзілі іх уладальнікі



Просмотров 1668

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.su - 2024 год. Все права принадлежат их авторам!