Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)


 

 

 

 



Значэнне Генрыкавых артыкулаў у развіцці формы дзяржаўнасці РП абодвух народаў у канцы 16-18 ст.Элекцыйныя пакты канвента



Генрыкавы артыкулы. Акт, вызначаў асновы дзярж. ладу РП і паўнамоцтвы караля польская і вял. Князя літ. Прыняты на элекц. сойме 1573 пры абранні на трон РП Генрыка Валезы. Склад. з 18 пунктаў. Паводле дакумента кароль не меў права прызначаць сабе пераемніка, мець зносіны з замежн. дзярж-мі, абвяшчаць вайну, склікаць паспалітае рушэнне, аднаасобна выдав. законы, вяршыць суд, устан. падаткі. Пацвярдж. права ўласнасці феадалаў, іх права выбір. манарха. Кароль абавяз. кожныя 2 гады склікаць вальны сойм, падтр. рэлігійны мір у краіне. Павінен быў знаходз. пад апекай 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Калі не выконваў узятых абавязкаў, жыхары РП абвяшч. вольнымі ад падпарадк. і прысягі каралю. Гэты артыкул падпісвалі пры абранні ўсе наст. каралі польск. і князі літ. Пакт канвента. Пагадненне публ.-прав. характару паміж шляхтай РП і новаабр. каралём. фіксавала індывід. абав-кі манарха: забяспеч. фін. дапамогу дзяржаве, выплац. даўгі папярдн. караля, вярнуць у склад дзярж. страчаныя тэр-рыі,будаваць замкі на межах, развів. флот і артылерыю,выкупляць з татар. палону “рус” шляхту, захоўваць шлях. вольнасці, не ўжываць тытул “дзедзіч”, не выкарыст. войска супраць шляхты. Заключаецца у 1573 пры абранні на трон Генрыка Валезы разам з Генр. артыкуламі. Рыхтаваў нанава пры кожн. абранні караля элекц. сойм, з кан. 17 ст. – яго рыхт. спец. камісія з нек. сенатараў і паслоў ад ваяв-ваў. Пасля прысягі караля на прастол караля яму ўручаўся дыплом элекцыі – на абранне яго каралём.

27.Вышэйшыя судовыя органы ВКЛ у 13-першай палове 16ст. Склад і юрысдыкцыя вялікакняжацкага суда, суда паноў-рады, камісарскага і ассэсарскага судоў.

Да канца XIII— пачатку XVI ст. у ВКЛ органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалі судовыя функцыі. Склаліся дзве сістэмы судовых органаў: агульнасаслоўныя суды, што былі заснаваны на звычаёвым праве і законе, і саслоўныя суды (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян). Саслоўныя суды для шляхты былі аддзелены ад адміністрацыі і дзейнічалі на падставе закона ў адпаведнасці з тэорыяй аб падзелу ўлады. Астатнія саслоўныя суды дзейнічалі на аснове Бібліі, Карана, Торы, спецыяльных нарматыўных актаў ці старажытнага копнага права. Вышэйшым агульнасаслоўным судом лічыўся вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд, а таксама суд паноў-рады і камісарскі суд. Апошнія з'яўляліся разнавіднасцю гаспадарскага суда.

Кампетэнцыя гаспадарскага суда.разглядаў справы як па першай, так і па другой інстанцыі. У якасці суда першай інстанцыі разглядаліся справы аб дзяржаўных злачынствах, аб прыналежнасці да саслоўя шляхты, аб палітычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асоб і інш. Выключна да падсуднасці гаспадарскага суда адносіліся справы аб злачынствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, стараст, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў. У якасці суда другой інстанцыі гаспадарскі суд разглядаў справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі на рашэнні мясцовых судоў. Разгляд спраў у гаспадарскім судзе вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Рашэнні лічыліся канчатковымі і абскарджанню не падлягалі. Па даручэнню вялікага князя суд паноў-рады мог разглядаць тыя справы, якія паступалі на імя гаспадара. Па сутнасці, як адзначалася вышэй, гэты суд быў разнавіднасцю гаспадарскага суда. Суд паноў-рады мог раз-глядаць справы незалежна ад колькасці членаў рады, якія прысутнічалі на судовым пасяджэнні. Калі суд паноў-рады па даручэнню гаспадара разглядаў розныя справы, то камісарскі суд утвараўся ім для рашэння спраў, якія паступалі на імя вялікага князя і тычыліся толькі зямельных спрэчак феадалаў, што закраналі інтарэсы вялікакняжацкіх уладанняў. Спецыяльна прызначаныя камісары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ёй рашэнне. Соймавы суд першапачаткова праводзіўся вялікім князем і панамі-радай у час склікання соймаў. Згодна са Ста-тутам 1588 г., справы ў соймавым судзе разглядаліся вялікім князем, панамі-радай і васьмю дэпутатамі сойма. Адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршалкаўскі суд. Яго мог узначальваць адзін маршалак (узнач.адмін.гасп.) ці два. Гэты суд разглядаў справы па даручэнню або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняў быў звычайна гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасць, то ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы. Ассэсарски суд – форма вяликакняжацкага суда у склад якога уваходзили перыядычнв прызначаныя на час судовай сессии асобы из радных паноу и чыноуникау (там дзе гаспадар).



Просмотров 926

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.su - 2024 год. Все права принадлежат их авторам!