Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)


 

 

 

 



Галоўны Трыбунал Вялiкага княства Лiтоўскага і соймавы суд Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Склад і юрысдыкцыя. Заканадаўчая аснова дзейнасці



(Галоўны літоўскі Трыбунал, Галоўны суд, вышэйшы апеляцыйны суд ВКЛ). Дзейнічае з 1582. Створан паводле закона “Трыбунал абывацелям ВКЛ”. Склад: 46 суддзяў-дэпутатаў: па 2 суддзі ад павета або ваяв-ва, калі яго не падзял. на паветы на 1 год. Суддзя:ураджэнец ВКЛ, шляхціч, меў уласныя маёнткі. Суддзі выбіралі маршалака (старшыню) Трыбунала. Пісары – пісары земск.суда таго горада, дзе адбываўся трыбунал. Кадэнцыі (сесіі трыбунала) праводзіліся спачатку ў Вільні і Троках, Новагарадку і Менску. Працяг – не больш за 12 тыдняў, потым суддзі пераязджалі ў іншы горад. Справы разглядаліся калегіяй (2-7 суддзяў). Калі вельмі важныя – трыбунал у поўным складзе, царкоўныя – 3 трыб.суддзі і 3 дух.асобы(вызначаў епіскап). Калі не прышлі да згоды, пытанне вырашаў каралеўскі суд. Разглядаў апеляцыі па прыгаворы (выракі) і пастановы (дэкрэты) земскіз судоў, замкавых судоў, падкаморскіх, панскіх судоў. Як суд 1 інст. – справы гаспад.суда, справы – скаргі на незак.дзеянні і злоўжыванні мясц. служб. асоб, якія зневажалі трыб. суддзяў. Справы разгл. Адкрыта з удзелам бакоў, іх адвакатаў, кожнаму дазвалялася мець не больш 2 прыяцелеў. Забаранялася прыходзіць у суд узброеным(акрамя шаблі, мяча і шпагі). Рашэнні – большасць галасоў суддзяў, якія разгл.справу; выконваліся павятовымі судамі. Таксама Трыбунал: завяраў завяшчанні, сведчыў дагаворы куплі-продажу маёнткаў, пазыкі). Сесіі пад старшынствам выбр. суд. маршалка. Пастановы Трыбунала мелі сілу пастаноў сойма. Вышэйшы суд у РП, які ствараўся з членаў Сойма і дзейнічаў у час яго працы. Паўнамоцтвы (Па К. 1578 пасля ўтварэння ў Польшчы Кароннага трыбунала – выш.суд інстанц. па большасці крымінальных і цывільных спраў). Кампетэнцыя: справы па злач-вах,якія цягнулі смяротнае пакаранне,выгнанне за мяжу, канфіскацыю маёмасці (замах на дзярж.уладу, здрада, бунт, дрэннае кіраванне дзярж.скарбам,гвалт на сойме,фальшываманецтва,забойства,параненне, самавольнае прысвоенне тытула і герба,замах на афіцыйных службовых асоб, крадзеж з касцёлаў і інш.). СС – вышэйшая інстанцыя ддя Кароннага трыбунала, а з часу ўтварэння і для Трыбунала ВКЛ(з 1581). Склад: кароль, сенатары, 9 дэпутатаў з пасольскай ізбы(прызн. маршалкам сойма). Галоўны па судзе – каронны маршалак. Справаводства вялі: рэфендары(каронныя і літоўскія) – падпісвалі прыгавор,пісары земскія(ад таго месца, дзе адбываўся сойм) – вялі рэестры. Вырак не падлягаў апеляцыі – канчатковы. У СС накіроўваліся рэмісы – спрэчныя, нявырашаныя справы – з трыбуналаў і задворнага асэсарскага суда.

Асаблівасці развіцця прававой сістэмы ў Заходніх губернях Расійскай імперыі. (к. XVIII – I палова XIX стст). Значэнне праекта „Свода местных законов Западных губерний”.

У канцы 18-пач. 19 ст.на тэр. Заходніх губерняў галоўнай крыніцай права застаецца статут 1588г. 2 напрамкі ўпарадкавання з-ва Беларусі: 1) упарадкаванне мясцовых норм, зак. актаў, якія дзейнічалі на тэр. Бел да ўключэння яе у склад РІ – шляхам перакладання ст.1588 і соймавых пастаноў, якія дапаўнялі яго, а таксама распрацоўка зводу мясцовых законаў зах.губерняў. 2) царскі урад упарадкаваў заканадаўства шляхам адмены мясцовых асаблівасцей у праве і паступовай змены мясц.права правам РІ. 1826г. – работа Сперанскага па падрыхт. Звода законаў РІ. У той жа час было прынята рашэнне начаць падрыхтоўку ЗМЗ ЗГ, якія хацелі ўключыць у ЗЗ РІ. Падрыхтоўкай кіраваў Даніловіч. СТРУКТУРА ЗМЗ: 1частка-прав. Становішча розных катыгорый насельніцтва(шляхта, дваранства, сялянства і мяшчанне), 2частка-шлюбна-сям. і грам. права, 3частка-суд.лад і судаводст ва па пэўнай катыгорыі грам.спраў (актаратавы працэс). Значэнне ЗМЗ: ЗМЗ-апошняя значная сітэматызацыя права, у якой спалучаліся рысы мясц. і агульнарас. права. Праца была завершана ў 1837г., не шведзены ў дзеянне як асобны закон, а ў агульнаімперскі закон былі ўключаны толькі яго асобныя нормы. ЗМЗ ЗГ не быў рэалізаваны.

КАНСТИТУЦИЯ БССР 1927

8 всебелор съезд советов принял конституцию она состояла из 16 разделов и 76 статей. БССР обьявлялась социалист. Госуд.диктатуры пролитариата с. 4 регулировала отношение между БССР и СССР. Конституцией предусматривалась 2 гражданства (СССР и БССР),а также равноправие белор,еврейск,руск,польс, языков.Глава 11 давало избирательное право гражданам с 18 лет,ст.7 данной главы запрещала принимать участие в выборах полиции,осужденным,духовенству.

ПРАЦЭСУАЛЬНАЕ ПРАВА ВКЛ

Панаваў іскавы характар працэсу, згодна з якім ісцец сам павінен быў збіраць доказы, прад'яўляць іх суду і падтрымліваць абвінавачанне. У любой стадыі працэсу ісцец мог адмовіцца ад іску ці абвінавачання, заключыць міравое пагадненне або памілаваць злачынца. Калі абвінавачанне не знаходзіла пацвярджэння, ісцец мог быць прыцягнуты да адказнасці. Суб'екты працэсу мелі розную працэсуальную праваздольнасць. Поўнай працэсуальнай права-здольнасцю карысталіся найбольш багатыя феадалы. Чэлядзь дворная і феадальна-залежныя сяляне былі пазбаўлены праваздольнасці. За іх у судах павінны былі высту-паць паны або, па даручэнню апошніх, адвакаты ці іншыя прадстаўнікі феадалаў. Судовы працэс пачынаўся з падачы скаргі («пратэста-цыі»), пасля чаго складалася позва. Яна адначасова была выклікам у суд і іскавай заявай з пераказам сутнасці спра-вы. Позва ўручалася адказчыку праз вознага, аб чым рабіўся адпаведны запіс у судовай кнізе. Такім чынам, у працэсе ўдзельнічалі дзве стараны: хто ўзбуджаў справу, адносіўся да стараны павадовай, хто ад-казваў ці абвінавачваўся, — да стараны адпорнай. Асноўным працэсуальным абавязкам старон было добрасумленнае вядзенне працэсу. Працэсуальныя правы ста-рон былі даволі шырокімі і давалі ім магчымасць актыўна ўздзейнічаць на ўвесь ход працэсу. Пры судах працавалі прафесійныя адвакаты. Да 1564 г. буйныя феадалы карысталіся правам выключнай падсуднасці, іх справы разглядаў вялікакняжацкі суд, што ўскладняла парадак прад'яўлення ім іскаў дробнымі і сярэднімі феадаламі. Бельскі прывілей 1564 г. абвясціў роўную падсуднасць для ўсёй шляхты.У працэсуальным заканадаўстве першараднае значэнне надавалася вызначэнню сродкаў, з дапамогай якіх суд мог рабіць вывад аб правах і абавязках старон і прымаць пэўнае рашэнне. Тэорыя фармальных доказаў, што панавала ў феа-дальным працэсуальным праве, грунтавалася на ўста-ноўленай у законе сіле доказаў, якія дзяліліся на даскана-лыя і недасканалыя («доводы зуполные» і «незуполные»). Колькасць і якасці доказаў вызначаліся для кожнай катэ-горыі спраў асобна. Важнейшы прынцып працэсуальнага права Вялікага княства Літоўскага заключаўся ў тым, што старана пава-довая (ісцец) па грамадзянскіх справах павінна была пры-весці факты, якія б сведчылі аб наяўнасці шкоды, а па крымінальных справах — віны. Ніхто не мог быць асуджа-ны без наяўнасці паўнаты неабходных доказаў. Закон пра-дугледжваў вызваленне падсуднага ад пакарання пры не-дастатковасці доказаў і пры з'яўленні ў суда сумнення ў яго вінаватасці. Пры аднолькава няпоўных доказах істца і адказчыка суд аддаваў перавагу апошняму. Асноўнымі відамі доказаў лічыліся тлумачэнні старон, іх прызнанне, паказанні сведак, прысяга, пісьмовыя і рэ-чавыя доказы, вывады і тлумачэнні экспертаў. Тлумачэнне істца або адказчыка займала адно з цэнтральных месцаў у сістэме судовых доказаў. Прызнанне адказчыкам іску, зробленае ў судзе, разглядалася як поўны доказ і было дастатковай падставай для прыняцця судовага рашэння. Адказчык, або падсудны, прызнаўшы іск або абвінавачанне, пазбаўляўся права абскарджваць пастанову суда, у аснову якой было пакладзена прызнанне. Самымі распаўсюджанымі доказамі былі паказанні сведак. Статут 1588 г. вызначаў, хто мог быць сведкам, і пра-цэсуальную працэдуру атрымання паказанняў. Прысяга і клятва лічыліся дапаможнымі доказамі. Найбольш вартымі веры лічыліся сведчанні духоўных асоб або служачых дзяр-жаўнай адміністрацыі. У працэсе разгляду грамадзянскіх спраў важнае значэнне надавалася пісьмовым доказам. Найбольш важныя з актаў рэгістраваліся ў судовых кнігах. Падробка пісьмовых доказаў каралася смерцю. Рэчавы доказ разглядаўся як самы пераканаўчы, асабліва калі злачынец быў затрыманы на месцы злачынства. Па найбольш цяжкіх злачынствах (дзяржаўныя, ваенныя, некат.крымінальныя) вышук, следства і суд былі абавязковымі незалежна ад таго, ці рабілася пацярпеўшым заява. Папярэдняе следства («шкрутыніум») па найбольш цяжкіх злачынствах ажыццяўлялася службовымі асобамі дзяржаўнага апарату, звычайна старастамі, іх намеснікамі ці замкавымі суддзямі. У якасці гарантыі ад злоўжыванняў службовых асоб і выключэння магчымага адмаўлення падазронага ці сведак у судзе ад сваіх паказанняў на папярэднім допыце пры-сутнічалі панятыя («два шляхціца веры годные»). Непасрэдны разгляд справы пачынаўся з аб'явы суда аб пачатку судовага працэсу і выкліку ў судовае пасяджэнне старон. Першым выкладаў свае пэтрабаванні ісцец, потым адказчык даваў на іх тлумачэнні. Ісцец меў магчымасць адхіляць пярэчанні адказчыка, а адказчык — сцвярджэнніісца. Пасля выступлення старон, іх адвакатаў, даследавання доказаў, прыняцця прысягі старон і сведак суд прыступаў да вынясення рашэння. Адкладваць вынясенне рашэння суд мог не больш як на тры дні. Ісцец і адказчык па большасці спраў мелі права падаць апеляцыю ў вышэйшы суд, але аб гэтым яны павінны былі за-явіць адразу ў судзе пасля вынясення рашэння. Калі такой заявы не паступала, то рашэнне суда набывала законную сілу і падлягала выкананню. Такім чынам, аналіз норм працэсуальнага права, выкладзеных у Статуце 1588 г., паказвае, што на ўзроўні тэа-рэтычнай распрацоўкі яны на той час былі даволі развітымі, рэгулявалі ўсе асноўныя дзеянні суда і ўдзельнікаў працэсу. Атрымала развіццё новая тэорыя доказаў, заснаваная на лагічным метадзе іх ацэнкі, пры захаванні фармальных доказаў, што было ўласціва феадальнаму праву. Новая тэо-рыя грунтавалася на зводнай ацэнцы пісьмовых і рэчавых доказаў, паказанняў старон, сведак, гэта значыць на такіх сродках, якія б маглі лагічна пераканаць суддзяў.



Просмотров 1850

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.su - 2024 год. Все права принадлежат их авторам!