Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)


 

 

 

 



Асноуныя канцэпцыі паходжання дзяржаунасці ВКЛ. Асаблівасці працэссу фарміравання тэррыторыі і адмін-тэр падзелу ВКЛ (13-16ст)



Адно з самых складаных і спрэчных. Аб яго першапачатковым палітычным і тэрытарыяльным цэнтры ў навукоўцаў склаліся дзве асноўныя канцэпцыі. Першая, якая адлюстравана ў шматлікіх публікацыях савецкіх гісторыкаў, звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што ВКЛ ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян, а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў. Больш памяркоўныя даследчыкі адзначаюць, што ўтварэнне ВКЛ не мела ў сваёй аснове ваеннай сілы, а больш важную ролю тут адыгрывалі працэсы натуральнай сацыяльна-эканамічнай і, адпаведна ёй, палітычна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх зямель. Але яны не рашаліся выказаць думку, што ВКЛ — гэта гістарычная форма дзяржаўнасці нашых продкаў і што нашы продкі не адчувалі сябе чужынцамі ў гэтым «Літоўскім княстве». Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча. Выкарыстоўваючы дадзеныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасці і да ўтварэння і ўмацавання ВКЛ. М. Ермаловіч сцвярджае, што летапісная «літва» не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай — Аўкштайціяй. На яго думку, летапісная «літва» знаходзілася ў Верхнім Панямонні, паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. «Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з'яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі». М. Ермаловіч прыйшоў да высновы, што не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а, наадварот, «Новагародак паставіў яго (Міндоўга.—А.В.) сваім князем для больш паспяховага ажыцяўлення сваёй дзяржаўнай мэты — заваявання "літвы"». Такім чынам, кіруючыя колы Новагародскага княства выкарысталі палітычныя супярэчнасці ў літоўскай зямлі і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі яе сабе. А Новагародскае княства ёсць падставы лічыць тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх, а потым і ўкраінскіх зямель. Некаторыя даследчыкі разглядалі ўтварэнне ВКЛ як адну з магутных плыней палітычнага развіцця ўсходніх славян (Масква і ВКЛ). Адсюль і бярэ паходжанне тэрмін «Літоўская Русь». На наш погляд, ВКЛ з'яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэсу паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл у барацьбе з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў. Здаецца, Полацкае княства, якое мела багатыя традыцыі самастойнага існавання, павінна было стаць абядноўваючым цэнтрам навакольных зямель. Але ж справа ў тым, што Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі ба-гатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, зацяжная барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы. Наадварот, цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх землях у сярэдзіне XIII ст. паступова становіцца Новагародак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў — з крыжакамі і татара-манголамі — быў адносна бяспечнай тэрыторыяй. Менавіта Новагародская зямля разам с суседнімі з ёй літоўскімі землямі стала ядром зараджэння княства Літоўскага. Міндоўг зрабіў Новагародак сталіцай сваёй краіны. Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Стабільнасць дасягалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў ВКЛ, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XV ст. гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней—ВКЛ, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Тэрмін «Літва» тады адносіўся да тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Руссю» разумелася Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Канцэпцыи:Беларуска-цэнтрысцкая (Ермалович, Ластоуски, Доунар-запольски//урбан, Шкалёнак), Беларуска-лит.синтез (Крауцэвич, Насевич, Баранаускас – не у 13ст. а у 1180г.), Литоуска-цэнтрысцкая канцэпцыя (Лашнянски), сувязь з развиццём феад. адносин на тэрыт. Аукштайции (знешния силы без удзелу усх.славян, сувязь з уцискам сталинскай палитыки( Литва и П. – буржуазныя, значыць, варожыя (Пашута, Абэцэдарски – Лит. Захопливали бел., а бел. Марыли з`яднацца з масквой))



Просмотров 1348

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.su - 2024 год. Все права принадлежат их авторам!