Главная Обратная связь

Дисциплины:

Архитектура (936)
Биология (6393)
География (744)
История (25)
Компьютеры (1497)
Кулинария (2184)
Культура (3938)
Литература (5778)
Математика (5918)
Медицина (9278)
Механика (2776)
Образование (13883)
Политика (26404)
Правоведение (321)
Психология (56518)
Религия (1833)
Социология (23400)
Спорт (2350)
Строительство (17942)
Технология (5741)
Транспорт (14634)
Физика (1043)
Философия (440)
Финансы (17336)
Химия (4931)
Экология (6055)
Экономика (9200)
Электроника (7621)


 

 

 

 



Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кiравання Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII першай палове XVI стст



Мясцовыя органы ўлады і кіравання ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Да ўтварэння ваяводстваў і паветаў асобныя землі кіраваліся намеснікамі вялікага князя. Пры намесніках ключнік, гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы, пасады якіх у асноўным засталіся і пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг., што падзяліла тэрыторыю ВКЛ на ваяводствы (акрамя існа-ваўшых раней уводзіліся і новыя), паветы і воласці. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады выступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласнікі павета ці ваяводства. Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамі мясцовай адміністрацыі. На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспа-дарчыя, ваенныя і, у значнай ступені, судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў — ураджэнцаў ВКЛ. Бліжэйшым памочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне. Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, гараднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі. Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў стараста, які таксама прызначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы — кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў. У магістрат (раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі суда, прызначаўся на гэтую пасаду ўрадам з ліку феадалаў або гараджан.Войт мог прызначыць сабе намесніка — лент-войта. Памочнікам войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызначаліся або зацвярджаліся войтам з ліку членаў гарадской рады. У большасці беларускіх гарадоў рада складалася прыкладна з 6—20 чалавек. Як правіла, у яе ўваходзілі найбольш бага-тыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-рамеснікі.Рада вызначала асноўны напрамакразвіцця гарадской гаспадаркі і кіравала пытаннямі добраўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарончых збудаванняў, займалася зборам сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем і г. д.

Сістэмная рэформа дзяржаўнага ладу ВКЛ сярэдзіны XVI ст. і яе прававая аснова: „Устава на валокі” 1557 г., Віленскі прывілей 1563 г., Бельскi прывiлей 1564 г., Вiленскi прывiлей 1565 г.

Па водле рэформы 1565 г. створаны сетки паветау. Паветы были одзинками судовай админ и вайсковай арганизации. Саслоуна-прадстауничыя органы мясцовай улады - павятовыя и ваяводския соймики. Кашталян узнач войска. Ключник - камендант замка. Стараста – кирауник админ у павеце. Па водле судовай рэформы 1564 стваралися мясцовыя суды, галоуную ролю - шляхта.На Бельским сойме магнаты стали падпарадкоувацца тым жа судам, што и шляхта. Шэраг новых палажэнняу: адзяленне судоу ад админ., выбарносць сасл. судоу, роунасць шляхты перад судом и законом. Виленски прывилей вызначыу: парадак скликання павятовых соймикау, две систэмы суд. органау ( агульна-саслоуныя и саслоуныя). Вышэйшы агульнасаслоуны суд – гаспадарски суд + суд паноу рады и камисарски суд, маршалауски , соймавы. Мясцовыя суды: замкавы, земски павятовы суд, падкаморски суд, копны суд, войтауска-лауничы. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады выступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і мала залежалі ад цэнтральных органаў. На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспа-дарчыя, ваенныя і судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў — ураджэнцаў ВКЛ. Памочнік ваяводы - кашталян, ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне. Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, гараднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі. Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў стараста, які таксама прызначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і ў галіне правасуддзя. Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы — кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў. Органы мясцовага кіравання і самакіравання ў гарадах Беларусі, якія рэгулявалі жыццядзейнасць карпарацый мяшчан, значна адрозніваліся ад іншых мясцовых органаў улады і кіравання на месцах У 1557 г. Жыгімонт II Аўгуст правёў у сваіх вялікакняжацкіх уладаннях аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сялянскае землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Вынікам рэформы было шырокае распаўсюджанне новага віду феадальнага гаспада-рання - фальваркова-паншчыннай сістэмы. Заснаваны на працы прыгонных сялян, фальварак быў ужо арыентаваны на рьшак.Згодна з "Уставай на валокі" (дакумент аб правядзенні рэформы).

Крэўская унiя Вялікага княства Літоўскага i Кароны Польскай 1385-1386 гг. і Востраўскае пагадненне 1392 г. Гісторыка-прававая характарыстыка і значэнне ў развіцці дзяржаўнасці ВКЛ.

Зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін з Польшчай была і ў Ягайлы. Саюз дазваляў умацаваць як знешнія, так і ўнутраныя пазіцыі пануючага класа Літоўскага княства. Па ініцыятыве Польшчы 14 жніўня 1385 г. у замак Крэва - рэ-зідэнцыю вялікага князя - прыехалі польскія паслы.У выніку перамоў былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога саюзу Польшчы і ВКЛ, што знайшло ўвасабленне ў спецыяльным акце. У адпаведнасці з гэтым дакументам Ягайла абавязваўся далучыць усе землі ВКЛ да Польшчы; адпусціць усіх палонных палякаў; прыняць каталіцкую веру і распаўсюдзіць яе ва ўсім . Пасля гэтага Ягайла быў абвешчаны каралём Польшчы. Умовы саюзу (уніі) выклікаюць здзіўленне, бо тэкст гэтага дагавора нагадвае акт безагаворачнай капітуляцыі мацнейшай дзяржавы (ВКЛ) перад слабейшай (Польшчай). Нельга не пагадзіцца з прафесарам Я.А. Юхо, які гаворыць аб пазнейшай фальсіфікацыі каталіцкім духавенствам сапраўднага тэксту Крэўскага пагаднення. Саюз паміж ВКЛ і Польшчай быў выгадны абедзвюм дзяржавам і ўсім народам Усходняй Еўропы, бо дазваляў аб'яднаць сілы супраць нямецкай і татарскай агрэсій. Ён быў карысны і для развіцця вытворчых сіл, гандлёвых сувязей. Выконваючы свае абяцанні, Ягайла пад націскам польскай шляхты і каталіцкага духавенства 20 лютага 1387 г. выдаў першую грамату (прывілей). Другая грамата бьла выдадзена Ягайлам 22 лютага 1387 г. і адрасавалася каталіцкаму духавенству, але закранала інтарэсы ўсяго народа і фактычна дапаўняла грамату ад 20 лютага. Незадавальненне праваслаўнай знаці першым скарыстаў Вітаўт, які выступіў з праграмай стварэння самастойнага "Руска-Літоўскага каралеўства, якое супраць стала б з аднаго боку Полынчы, а з другога - Масквы.Востраўскае пагадненне 1392 г. і Віленска-Радамская унія 1401 г. зафіксавалі ўступкі Ягайлы. Так, у выніку перагавораў у Востраве (каля Ліды) 5 жніўня 1392 г. было заключана пагадненне, паводле якога аслабілася прымусовае акаталічванне, не дазвалялася ўтрымліваць польскіх ваяроў у беларускіх і літоўскіх гарада. Востраўскае пагадненне спыніла ўнутраную барацьбу ў ВКЛ і ўмацавала яго саюз з Польшчай на аснове персанальнай уніі. Пагадненне юрыдычна аформіла тыя фактычныя ўзаемаадносіны, якія склаліся паміж дзвюма дзяржавамі пасля ўступлення Ягайлы на польскі прастол.

Вiленска-Радамская i Гарадзельская унii ВКЛ i Кароны Польскай. Гарадзельскія прывілеі. Акты Пётркаўска-Мельнiцкай уніі 1501 г. Асноўныя палажэнні і значэнне ў развіцці дзяржаўнасці ВКЛ.

Віленска-радамская унія падцвердзіла адасобленнасць і сувэрэнітэт ВКЛ, а таксама правы вял. Князёу. 18 студзеня 1401 г. ў Вільні найбольш уплывовыя феадалы-католікі пацвердзілі саюз з Польшчай, а ў сакавіку таго ж года ў Радаме польскія феадалы прынялі аналагічную пастанову. Такім чынам, саюз, заснаваны на персанальнай уніі, быў зноў юрыдычна замацаваны ў Віленска-Радамскім дагаворы. Феадалы ВКЛ абяцалі выступаць супраць ворагаў і ахоўваць польскія інтарэсы як свае ўласныя, а польскія феадалы абяцалі бараніць інтарэсы літоўскай знаці.Віленска-Радамская унія пацвердзіла адасобленасць і самастойнасць Вялікага княства, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўніка дзяржавы. Акт Віленска-Радамскай уніі вызначыў сутнасць дзяржаўна-прававой сувязі княства з Польшчай як персанальную унію дзвюх дзяржаў пад верхаводствам аднаго гасудара.саваў буйныя княствы, у Полацк і Віцебск замест князёў былі накіраваны намеснікі і г.д.Глы-бокае задавальненне, атрыманае ў выніку сумеснага про-цістаяння крыжакам, выклікала да жыцця новыя спробы уніі і больш цеснае збліжэнне Польшчы і ВКЛ. Аднак Польшча, якую падштурхоўваў каталіцкі свет, жадала навязаць свае ўмовы ўсходняму суседу. Таму, калі па ініцыятыве Ягайлы ў кастрычніку 1413 г. у Гарадзельскім замку (на Заходнім Бугу) выпрацоўвалі ўмовы уніі дзвюх дзяржаў, кароль і польская шляхта пачалі шукаць падтрымку ў шырокіх слаях літоўскай і беларускай шляхты каталіцкага веравызнання.Асноўныя палажэнні Гарадзельскай уніі юрыдычна замацаваны ў трох граматах (прывілеях). Першая выдадзена ад імя 47 польскіх феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў-католікаў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у свае гер-бавае брацтва. У другой феадалы-католікі прымалі гербы польскіх феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечным сяброўстве і саюзе. У выпадку смерці Вітаўта яны абяцалі не абіраць сабе князя без нарады і згоды польскіх феадалаў. Тыя у сваю чаргу у выпадку смерці Ягайлы таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ. Другая грамата утрымлівала згоду землеуласнікау-католікау Вял. Княства на прыняцце гербау польскіх магнацкіх родау.Магнаты абедзвюх дзяржау кляліся адзін днаму быць у цесным сяброутве і саюзе. У трэцяй грамаце, якая ўвайшла ў гісторыю як Гарадзельскі прывілей, польскі кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, і дазваляць ім свабодна распа-раджацца маёмасцю ў сваіх маёнтках, каб узняць іх грамад-скае становішча. У прывілеі канстатавалася, што з прыняццем каталіцтва ВКЛ "далучаецца, уключаецца, злучаецца, перадаецца" Польскаму каралеўству.Сведчыла аб раўнапраўным становішчы Вялікага княства і Польскага каралеўства, саюз дзвюх дзяржаў не змяніўся, застаўшыся ў форме персанальнай уніі.



Просмотров 1954

Эта страница нарушает авторские права




allrefrs.su - 2024 год. Все права принадлежат их авторам!